Па нязведанных мясцінах Беларусі

14 Apr, 2014.

туризм Праект ФМА «Удзел студэнцкай суполкі ў захаванні культурнай спадчыны для спрыяння культуры свету і ўстойліваму развіццю» быў падтрыманы праграмай ЮНЕСКА. Згодна з ім кафедра міжнароднага турызму правяла конкурс на найлепшы даследчы праект у сферы турызму і стварыла студэнцкую суполку, якая будзе распрацоўваць новыя турыстычныя маршруты па нязведаных мясцінах Беларусі. У конкурсе перамаглі некалькі праек­таў. Першае месца прысуджана Наталлі Казарынай за «Выкарыстанне культурна-гіста­рыч­ных рэ­­­сурсаў у стварэнні турыстычнага прадукту (на прыкладзе этнаграфічных рэ­сур­саў Веткі Гомельскай вобласці)». Другое месца ў Яны Бураковай і Юліі Фёдаравай за «Выкарыстанне сучасных маркетынгавых ін­стру­мен­таў у развіцці турыстычнага цэнтра на базе вёскі Пры­лукі». Трэцяе месца ў Вікторыі Дубіны і Ірыны Дуброўкі за працу «Рэлігій­на-пазнавальны турызм у Ваўкавыскім, Зэль­венскім і Слонімскім раёнах». На чацвёртым месцы Анжаліка Гружэў­ская з рас­працоўкай «Квэст-экскур­сіі як спосабу павелічэння турысцкай пры­цягальнасці рэ­гіёнаў (на прыкладзе Нясвіжа)». Найлепшыя праекты былі прадстаў­лены 20 сака­віка на канферэнцыі ў ФМА. Тады ж была прэзентавана і суполка «Культурная спадчына ў руках маладых», у склад якой увайшлі студэнты 2–4 курсаў спе­цыяльнасці «Менеджмент».IMG_8720 Яна пачала дзейнічаць пад кіраўніцтвам прафесара Леаніда Гайду­кевіча і старшага выкладчыка Вольгі Мазгавой. Агуль­нымі намаганнямі студэнты распрацавалі 4 маршруты. Першыя тры датычацца розных аб’ектаў спадчыны беларускага Палесся, Гродзен­скай, Віцеб­скай і Магі­лёў­скай абласцей. Чацвёрты праект «Ад яцвягаў да палешукоў» – гэта ўнікальны экалагічны маршрут па запаведных прыродных мясцінах Беларускага Палесся. У буклетах утрымліваюцца ціка­выя гіс­та­рычныя факты пра культурную спадчыну Бела­русі,  а таксама пра традыцыі і абрады, у якіх можа па­ўдзельнічаць вандроўнік. Студэнты знайшлі для сваіх праектаў майстроў-шапа­ва­лаў з Дрыбінскага раённа-этнаграфічнага музея і Мотальскага музея народнай творчасці, якія пагадзіліся прадэманстраваць свае вырабы будучым турыстам. IMG_8679Прыклады рэалізацыі турыстычных праектаў на прак­­тыцы сёння можна знайсці ў навучальна-практычным дапаможніку «Культурна-гіс­тарычная і пры­родная спад­чына ў турызме Бела­русі». Распрацаваны таксама спец­курс «Устой­лівае развіццё: мясцовыя аспекты», у межах якога пачнуць выкладацца такія дысцы­плі­ны, як «Геа­графія турызму Беларусі», «Культурная спад­чына ў турызме», «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі». Дзейнасць па  прасоў­ван­ні праекта працягваецца і пасля афіцыйнага завяршэння. Студэнты суполкі «Культурная спадчына ў руках маладых» распрацавалі графік навучальных экс­курсій на лета 2014 г. Яны будуць і далей збіраць фатаграфіі і дакументы пра нязведаныя тэрыторыі нашай краіны. Фотапрацы студэнтаў, зробленыя ўлет­ку, будуць прадэманстраваны на выставе, якая плануецца на пачатку новага навучальнага года. Ганна ЛАГУН IMG_8709 IMG_8699  
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *