Увага! Першыя вынікі ўступнай кампаніі 2017 у БДУ

18 Jul, 2017.

Нагадаем, што 17 ліпеня ў 18.00 завяршыўся прыём дакументаў на бюджэтную форму навучання і на спецыяльнасці платнай формы, па якіх праводзяцца ўнутраныя выпрабаванні. У выніку атрымалі наступнае: узрасла колькасць абітурыентаў, якія маюць сумарны бал вышэй за 300 - гэта 51,4% ад агульнай колькасці: 92 абітурыента атрымалі на ЦТ 100 балаў, у шасці абітурыентаў - два стобальных выніка.

Па звестках сайта БДУ, на дзённую бюджэтную форму навучання пададзена 4 433 заявы (2016 г. - 3585) абітурыентаў пры плане прыёму 2164 чалавека (ў 2016 г. - 2207). Сярэдні конкурс перавысіў 2 чалавекі на месца.

Сярод тых, хто падаў дакументы без экзаменаў будуць залічаны 66 пераможцаў міжнародных і рэспубліканскіх алімпіяд, 3 лаўрэата Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусі. На педагагічныя спецыяльнасці без экзаменаў прымуць 67 пераможцаў абласных алімпіяд і медалістаў, а таксама 2 выпускнікоў профільных педагагічных класаў.

Адзначаецца стабільная дынаміка росту колькасці абітурыентаў БДУ, якія скончылі сярэднюю школу з медалём або сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы з дыпломам з адзнакай - 823 заявы паступіла ў прыёмную камісію (у 2016 - 715). Гэта 18,6% ад агульнай колькасці жадаючых вучыцца ў БДУ. Сярод тых, хто падаў дакументы таксама 2019 (што складае 45,6%) скончылі ліцэі і гімназіі (ў 2016 г. - 1694). Ўзрасла колькасць абітурыентаў, якія маюць сумарны бал вышэй за 300 - 51,4% (ў 2016 г. - 47%). Сярод іх: 92 абітурыента, якія атрымалі на ЦТ 100 балаў, у шасці абітурыентаў два стобальных выніка.

На спецыяльнасцях, па якіх праводзяцца ўнутраныя выпрабаванні, склаўся наступны конкурс: “Дызайн” (напрамак – “Камунікатыўны”) - 27,5 чалавек на месца пры плане прыёму - 3; “Дызайн” (напрамак – “Камунікатыўны”, скарочаны тэрмін навучання) - 8 чалавек на месца пры плане прыёму - 3; “Дызайн” (напрамак – “Дызайн прадметна-прасторавага асяроддзя”) - 9,6 чалавека на месца пры плане прыёму - 7; “Дызайн” (напрамак – “Дызайн прадметна-прасторавага асяроддзя”, скарочаны тэрмін навучання) - 5 чалавек на месца пры плане прыёму - 3; “Правазнаўства” (на скарочаны форму) - 4,1 чалавека на месца; “Журналістыка” і “Літаратурная праца” - 2,4 чалавека на месца; “Руская і славянская філалогія” - 1,9 чалавека на месца.

На завочную бюджэтную форму навучання падалі дакументы 667 абітурыентаў (ў 2016 г. - 574) пры плане прыёму 255 чалавек (ў 2016 г. - 285), сярод іх 369 абітурыентаў падалі дакументы на скарочаны тэрмін навучання.

На спецыяльнасцях, па якіх праводзяцца ўнутраныя выпрабаванні, склаўся наступны конкурс: “Медыцынская экалогія” (скарочаны тэрмін навучання) - 9 чалавек на месца; “Сацыяльная работа” (скарочаны тэрмін навучання) - 8,3 чалавека на месца;” менеджмент, фінансы і крэдыт” (скарочаны тэрмін навучання) - 5,9 чалавека на месца; “Правазнаўства” (скарочаны тэрмін навучання) - 4,6 чалавека на месца; “Энергаэфектыўныя тэхналогіі і энергетычны менеджмент” - 3,3 чалавека на месца; “Матэматыка і інфармацыйныя тэхналогіі” (скарочаны тэрмін навучання) - 2,7 чалавека на месца; “Дакументазнаўства” (скарочаны тэрмін навучання) - 2,2 чалавека на месца; “Менеджмент” (напрамак –“Сацыяльна-адміністратыўны менеджмент”, на скарочаны тэрмін навучання) - 2 чалавекі на месца; “Руская філалогія” (на скарочаны тэрмін навучання) - 2 чалавекі на месца.

Першае пасяджэнне прыёмнай камісіі па залічэнні на бюджэтную форму адбудзецца 20 ліпеня. Усе пасяджэнні прыёмнай камісіі па залічэнні будуць транслявацца на інтэрнэт-сайце БДУ.

Прыём дакументаў на платную форму навучання працягнецца да 4 жніўня.

print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *