З думкамі пра большае. Студэнты БДУ сустрэліся з дэпутатамі парламента

14 Dec, 2017.

Адным з асноўных напрамкаў удасканалення ўніверсітэцкай  адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь на сёння выступае ўзмацненне яго практыка-арыентаванага складніка.

Найбольш эфектыўным спосабам рашэння дадзенай задачы з'яўляецца ўкараненне прафесійна-арыентаваных метадаў навучання, якія спрыяюць фарміраванню ў студэнтаў значных для будучай прафесійнай дзейнасці якасцяў асобы, ведаў, уменняў і навыкаў, што забяспечваюць якаснае выкананне функцыянальных абавязкаў па абранай спецыяльнасці.  Таксама станаўленне практыка-арыентаванай адукацыі звязана з выкарыстаннем магчымасцяў кантэкстнага (прафесійна

накіраванага) вывучэння профільных дысцыплін, далучэнне студэнтаў да прафесійнага асяроддзя.

Асабліва актуальна гучыць дадзеная праблема ў сферы гуманітарных навук, але і тут ёсць свае рашэнні.

Напрыклад, на кафедры паліталогіі юрыдычнага факультэта БДУ выкарыстоўваецца такая форма правядзення заняткаў, як наведванне пасяджэнняў беларускага парламента.

Так, 30 лістапада у рамках спецкурса "Сістэма кіравання ў Рэспубліцы Беларусь" (дац. С. Г. Парэчына) года студэнты 4 курса  аддзялення паліталогіі БДУ наведалі беларускі парламент, дзе прысутнічалі на сумесным пасяджэнні палат Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Перад парламентарыямі выступіў намеснік Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь М. І. Русы  з дакладам на тэму "Пра працу і перспектывы развіцця аграпрамысловага комплексу краіны".

Па завяршэнні даклада намеснік Прэм'ер-міністра і шэраг іншых удзельнікаў урада (міністр  прыродных рэсурсаў А. П. Худык , першы намеснік міністра гандлю і антыманапольнай палітыкі А. Б. Карповіч, наменік міністра прамысловасці А. С. Агароднікаў ) адказалі на пытанні парламентарыяў.

Пасля сумеснага пасяджэння палат парламента адбылася змястоўная гутарка будучых палітолагаў  з намеснікам старшыні пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах В. А. Барадзенем.

Водгукі наведвання палітолагаў 4 курса Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Уладзіслаў Калішук пра выступ намесніка Прэм'ер-міністра на сумесным пасяджэнні палат Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь:

"Найбольш яркім момантам з усёй экскурсіі ў Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь асабіста для мяне стаў выступ намесніка Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь Русага Міхаіла Іванавіча. Ім было прадэманстравана поўнае валоданне сітуацыяй, якая склалася ў сельскай гаспадарцы Беларусі. Адказы на задаваныя дэпутатамі пытанні былі лаканічнымі і аргументаванымі. Нават спроба "душыць" вялікім досведам кіравання прадпрыемствам з боку аднаго з тых, хто задаваў пытанні, была з лёгкасцю парыравана намеснікам Прэм'ер-міністра".

Крысціна Герасімовіч  пра сустрэчу з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Барадзенем Валерыем Анатолевічам ад Вясняцоўскай выбарчай акругі № 93 г. Мінска:

"Для мяне дадзеная сустрэча стала найбольш значнай, паколькі я з'яўляюся выбаршчыкам Васняцоўскай выбарчай акругі. Валерый Анатолевіч ва ўсіх падрабязнасцях і з адмысловай цікавасцю распавёў нам пра сваю працу ў парламенце і выбарчай акрузе, удзел у міжнароднай, грамадска-палітычнай, заканадаўчай дзейнасці. Мы даведаліся пра спецыфіку фарміравання бюджэтнага заканадаўства, вынікі працоўнай сустрэчы з місіяй Міжнароднага валютнага фонду на чале з Пітэрам Далманам, асаблівасці графіка працы дэпутацкага корпуса і шматлікае іншае. На пастаўленыя пытанні Валерый Анатолевіч адказваў разгорнута і грунтоўна. Арганізаваная сустрэча з дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Барадзенем В.А. насіла практыка-арыентаваны і пазнавальны характар, а таксама пакінула яркія ўражанні і пазітыўныя эмоцыі".

Вольга Піманёнак пра неабходнасць практычных мерапрыемстваў для студэнтаў-палітолагаў:

"Экскурсія пакінула яркія, жывыя ўражанні. Хтосьці зрабіў канчатковы выбар наконт будучага месца працы, кагосьці ўсхвалявалі тэмы, абмеркаванне якіх заслухоўвалася. Але абыякавым гэта падзея сапраўды не пакінула нікога. Безумоўна, такія мерапрыемствы павінны праводзіцца як мага часцей, каб дзейсная ўлада ведала, што моладзь разумная, таленавітая, амбіцыйная і хоча будаваць дужую і моцную дзяржава, а мы, студэнты, бачылі арыенціры для свайго далейшага развіцця".

Святлана ПАРЭЧЫНА

 

 

 

 

 

print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *