Здольным думаць

4 Jan, 2014.

Узнагароды спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў уручаныя 21 лістапада 68 студэнтам БДУ. Ва ўрачыстай цырымоніі ўзялі ўдзел першы намеснік міністра адукацыі нашай краіны Аляксандр Жук, сакратар савета фонду Юлія Пашкевіч, рэктар БДУ акадэмік Сяргей Абламейка.

Абламейко СергейНагруднымі знакамі і пасвед­чаннямі ўзнагароджаныя пераможцы XIX Міжнароднай студэнцкай алімпіяды па матэматыцы (Балгарыя, 2012) студэнты ФПМІ БДУ Аляксей Вайдзялевіч, Арцём Гова­раў і Сяргей Фінскі.
Стыпендыятамі Прэзідэнта Беларусі за поспехі ў вучобе і навуцы абвешчаныя дзевяць чалавек. Пасведчанні фонду ўручаныя 30 пераможцам XVIII Рэспубліканскага конкурсу навуковых прац студэн­таў; 5 пераможцам Міжнароднай біялагічнай універсіяды 2012 г. (Расія); прызёру 6 Міжнароднай студэнцкай алімпіяды «Экалагічная бяспека» (Украіна, 2012). Акрамя таго, пасведчанні фонду атрымалі 4 пераможцы Першага міжна­род­нага конкурсу «Мадэль СГА» (Расія, 2012); 10 прызёраў Рэспублікан­скай студэнцкай алімпіяды па матэматыцы 2012 г. і 4 пераможцы міжнародных і рэспубліканскіх кон­курсаў.
Не засталіся без увагі і выклад­чыкі. 13 чалавек за асаблівы ўклад у развіццё здольнасцяў адораных студэнтаў і навучэнцаў узнагаро­д­жаныя пасведчаннямі фонду.
Віншаванні прымалі таксама пераможцы конкурсу на найлепшую навуковую працу студэнтаў БДУ. Дыплом у галіне прыродазнаўчых і тэхнічных навук уручаны магі­странту фізічнага факультэта Аляксею Сытову, а дыпломам у галіне сацыяльных і гуманітарных навук узнагароджаная магістрант Інсты­тута тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірылы Марына Казмярук. Акрамя таго, за высокі ўзровень кіраўніцтва даследчай працай студэнтаў граматы ўручаныя навуковым кіраў­нікам пераможцаў конкурсу: загадчыку лабараторыі ядзернай оптыкі і космамікрафізікі НДІ ядзерных праблем БДУ Віктару Ціхаміраву і загадчыку кафедры рэлігіязнаўства Інстытута тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірылы Андрэю Да­нілаву.

Паводле інфармацыі Галоўнага ўпраўлення навукі

print

Вам таксама можа спадабацца: