Перспектыўныя распрацоўкі навукоўцаў БДУ. Фітасолі дыетычнай серыі «Універсум» для зніжэння рызыкі развіцця артэрыяльнай гіпертэнзіі

12 Feb, 2018.

Распрацоўка і вытворчасць – Навукова-вытворчы цэнтр харчовых тэхналогій РУП «Унітэхпрам БДУ».
Навуковы кіраўнік – Т. А. Ма­дзіеўская, дырэктар цэнтра, кандыдат хімічных навук.
Фітасоль харчовай дыетычнай серыі «Універсум» стала пераможцам у намінацыі «Харчовыя тава­ры» конкурсу «Найлеп­шыя тавары Беларусі–2017». Таксама распра­цоў­ка абвешчана «Навінкай года».

Пра праект
Фітасолі серыі «Універсум» пры­значаны для ўжывання замест звычайнай кухоннай солі пры вытворчасці харчовых прадуктаў, для падрыхтоўкі і дасольвання ежы ў сістэме грамадскага харчавання і ў хатняй гаспадарцы. Клінічна даказана, што ўжыванне фітасоляў аказвае агульнае прафілактычнае ўздзеянне, спрыяе прадухіленню ўзнікнення рызыкі развіцця гіпертаніі і іншых сардэчна-сасудзістых захворванняў.
Утрыманне NaCl паменшана за кошт увядзення ў склад фітасолі хларыду калію і дадатку розных тонкадысперсных парашкападобных кампазіцый з вос­традухмяных траў, спецый (часнок, каляндра, кроп, перац чорны, базілік, перац духмяны), сушонай агародніны, амінакіслот і вітамінаў, якія забяспечваюць прыемныя арганалептычныя характарыстыкі і спрыяюць зніжэнню парогу смакавай адчу­вальнасці да кухоннай солі.
Фітасолі серыі «Універсум» рэ­ка­мендаваны Міністэрствам аховы здароўя Беларусі для прафілактыкі развіцця артэрыяльнай гіпертэнзіі.
Атрыманы залаты медаль за распрацоўку «Фітасолі харчовыя з паніжаным утрыманнем хлорыстага натрыю «Універсум» у намінацыі «Найлепшы інавацыйны праект у галіне тэхналогіі жывых сістэм» на Міжнародным конкурсе інавацыйных праектаў у г. Санкт-Пецярбург.  Пададзена заяўка на атрыманне Еўразійскага патэнта.


Фітасолі серыі «Універсум» уключаюць прадукты «Арома», «Тонус», «Энерга», «Плюс». Сёння іх можна набыць у інтэрнэт-крамах «Е-дастаўка» і «Гіпермол», у сетцы крам «Пчолка», «Пасторг», «Карона» і «Еўраопт», а таксама ў буфетах і сталовых БДУ. За тры гады ў гандаль пастаўлена каля 1,2 тоны прадуктаў.

У 2017 годзе былі адпраўлены выпрабавальныя партыі фітасоляў у Азербайджан, прапрацоўваюцца варыянты працы з Узбекістанам. Плануецца наладзіць выпуск да­дзенай прадукцыі ў індустрыяль­ным парку «Вялікі камень» для жыхароў Кітая (меркавана 300 т у год).

Паводле інфармацыі
Галоўнага ўпраўлення навукі

print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *