Садавіна будзе на ўсіх аб’ектах харчавання БДУ

16 Mar, 2018.

У рамках працы грамадскай камісіі па кантролі за якасцю харчавання БДУ былі абмеркаваны вынікі вывучэння меркавання студэнтаў па задаволенасці арганізацыяй харчавання і працай аб’ектаў харчавання (сталовыя, буфеты, кіёскі, кафетэрыі) РВУП «Камбінат грамадскага харчавання БДУ».

На працягу студзеня–лютага 2018 года былі праведзены маніторынгі пасродкам: ан­лайн­апытанняў (інтэрнэт­-рэсурсы), анкетных апытанняў, уключанага і няўклю­чанага назіранняў, рэспандэнтамі якіх выступілі навучэнцы БДУ. Асноўныя крытэрыі ацэнкі: асартыментны пералік (1­-я, 2­-я, дыетычныя стравы і інш.), цана/кошт і якасць страў, сталовыя прыборы, посуд, порцыі, праца персаналу,  культура абслугоўвання, гра­­фік/рэжым працы аб’екта харчавання і інш.
Прапановы і заўвагі, якія паступілі ад навучэнцаў, былі прааналізаваны і агучаны на камісіі.
Па выніках пасяджэння 6 сакавіка ў фармаце адкры­тага дыялогу адбылася сус­трэча прафсаюзнага актыву: старшыняў прафбюро і адказных за дадзены напрамак у навучальных падраз­дзяленнях БДУ з дырэктарам РВУП «КГХ БДУ» Жаннай Варанкевіч.

Па бягучай працы сталовых і буфетаў РВУП «КГХ БДУ» былі прыняты наступныя рашэнні:
•    на ўсіх аб’ектах харчавання ў меню з’явіцца садавіна;
•    у буфетах біялагічнага і гіста­рычнага факультэтаў у асартыментны пералік бу­дуць уведзены супы;
•    у буфетах ФРКТ і бія­лагічнага факультэтаў бу­дуць уведзены пластыкавыя кантэйнеры для ежы;
•    у сталовай ФРКТ павялічыцца асартымент гарні­раў і салатаў;
•    на гістарычным фа­культэце будзе працягнуты рэжым працы буфета да 17:00;
•    на факультэце міжнародных адносін будзе павялічаны асартымент страў;
•    на залах у буфеце бія­лагічнага і юрыдычнага факультэтаў усталююць бойлеры для нагрэву вады;
•    у сталовай № 9 з пер­саналам будзе прапрацавана пытанне па павелічэнні страў у другой палове дня, штат укамплектаваны, пы­тан­не ў абслугоўванні будзе вырашана.

Практыка сустрэч у да­дзеным фармаце будзе працягнута.

Паводле інфармацыі прафкама студэнтаў БДУ
На фота: У студэнцкім кафэ «Гаўдэамус» на Кальварыйскай, 9 з 16 сакавіка ў меню з’явілася садавінва
print

Вам таксама можа спадабацца: