Конкурс «Аформі вокны БДУ» стартаваў у універсітэце

14 Aug, 2018.

Праводзіцца творчае спаборніцтва з мэтай пошуку мастацкага рашэння для афармлення вокнаў на лесвічных пралётах галоўнага корпуса ВНУ з першага па чацвёрты паверхі.

Тэматыка работ можа быць звязана з універсітэтам, а таксама з адукацыяй у цэлым. У конкурсе могуць прымаць удзел студэнты, магістранты, аспіранты, а таксама супрацоўнікі БДУ. Для гэтага неабходна да 15 верасня адправіць эскіз ідэі і кароткае апісанне афармлення вокнаў у групу Студэнцкай Асамблеі БДУ «Укантакце». Работы прымаюцца ў фармаце «jpeg» і могуць быць выкананы ў графічных рэдактарах CorelDRAW або Adobe Photoshop.

Вынікі конкурсу будуць падведзены 25 верасня. Адзначым, творчыя рашэнні удзельнікаў будуць рэалізаваны студэнтамі-дызайнерамі БДУ. Аўтары лепшых мастацкіх работ атрымаюць магчымасць надоўга пакінуць свае ідэі ў сценах універсітэта. Акрамя таго, пераможцаў ўзнагародзяць памятнымі прызамі.

Арганізатарам конкурсу выступае Студэнцкая Асамблея БДУ.

print

Вам таксама можа спадабацца: