Кухарскіх спраў майстры. Хто выйграў “Кулінарны конкурс–2018”? [+cлайды і відэа]

27 Sep, 2018.

Дзевяць каманд са студэнцкіх інтэрнатаў БДУ высвятлілі, хто з іх найлепшы ў кулінарным майстэрстве. "Кулінарны конкурс" Студэнцкага гарадка БДУ ўжо даўно стаў добрай традыцыяй аб’ядноўваць аматараў смачна паесці. Вялікія студэнцкія каманды не толькі падзяліліся адзін з адным кулінарнымі сакрэтамі, але і ператварылі ежу ў сапраўднае шоу!

"Кулінарны конкурс" – традыцыйнае штогадовае мерапрыемства, якое ўваходзіць у фэст студэнцкай творчасці. Конкурс праводзіцца ў 2006 года, гэты раз – трынаццаты. Кожны год у інтэрнаты прыязджае шмат першакурснікаў, якія спрабуюць навучыцца гатаваць, іх кулінарныя шэдэўры заўважаюць нашы арганізатары. Якое ж інтэрнацкае жыццё без такога пікантнага інгрэдыента?", – кажа інфармацыйны арганізатар конкурсу Алеся Фаміна.

Конкурс не толькі смачны, але і маштабны: у камандзе па 16–20 чалавек! Шэф-кухары, сервіроўшчыкі, група падтрымкі… Так, усё ў беларускіх традыцыях гасціннасці: і накормяць, і напояць, і пазабаўляюць! Асобна ацэньваліся сервіроўка стала і дызайн меню, а таксама творчы нумар. Ну і цяжкая задача стаяла перад камандамі! З васьмі інгрэдыентаў трэба было прыгатаваць гарачую страву, халодную закуску і кампот. У якія ж стравы ператварыліся бульба, курыная паляндвіца, таматы, морква, цыбуля рэпчатая, яйкі, смятана, маянэз?

За дзве гадзіны каманды паспелі прыгатаваць шыкоўныя сталы, сервіраваць іх і расспявацца: акрамя прэзентацыі страў, трэба было паказаць свой творчы патэнцыял. Якія толькі вобразы не мільгалі ў нумарах! Пяшчотныя барды, дзяўчаты ў жартаўлівы чырвоны гарошак і іх правадыр з такой жа павязкай, запальныя флэшмобы і народныя матывы…

"У кожнага студэнта, які пражывае ў інтэрнаце, ёсць свая малая радзіма – той, хто жыве на Палессе, прыгатуе зусім іншае рагу, чым аршанец. Гэты набор прадуктаў звыклы для беларуса, будзе цікава паглядзець на студэнтаў-замежнікаў", – каментуе Алеся Фаміна.

Першае месца заняла каманда інтэрната № 7 "Мар'я лён трэ, кум цяля пасэ", яны атрымалі кулінарныя кнігі і салодкія падарункі. Другое месца заняла каманда "Плоў з бульбай" з інтэрната № 6, ім падарылі памятныя тэрмакубкі і салодкасці. Трэцяе месца за камандай "Хатні смак" інтэрната № 5, ім дастаўся штодзённік кухара і салодкія падарункі.

Удзельнік каманды-пераможца Ягор Багдашоў распавёў, як яны рыхтаваліся да конкурсу: "Назва прыйшла нечакана, мы працавалі над адным, а атрымалася "Мар'я лён трэ, кум цяля пасэ". Нам вельмі дапамагла наша педагог Наталля Іванаўна Шчарбакова. Мы вырашылі максімальна ўзяць арыгінальнасцю, і гэта атрымалася!" А ў іх і праўда ёсць, што паглядзець: каляровыя дызайнерскія меню ў вязанай вокладцы, лён, кветкі і яблыкі, арыгінальныя драўляныя падстаўкі і кампот-махіта.

Надзея МАРХЕЛЬ
Фота Аляксандры Прыгодзіч і Ірыны Шукі
Відэа:

print

Вам таксама можа спадабацца: