Навагоднія акцыі стартуюць 21 снежня ў БДУ

6 Dec, 2018.

Пройдуць яны па адрасе: пр. Незалежнасці, 4, хол 1 паверха галоўнага корпуса). Пачатак у 13.00. Стаць іх удзельнікамі могуць усе жадаючыя студэнты і супрацоўнікі ВНУ. Напярэдадні казачнага свята ў кожнага будзе магчымасць прачуць атмасферу зімовага свята і падрыхтаваць незвычайныя падарункі і сюрпрызы родным і блізкім.

У першы дзень будуць працаваць некалькі тэматычных зон. На адной з іх галоўныя персанажы навагодняга свята запросяць зрабіць фотаздымак на памяць. Вырабіць віншавальную паштоўку, падарунак і прыгожа яго аформіць навучаць прафесіяналы на серыі майстар-класаў. Праверыць удачу, спрыт і кемлівасць будзе магчымасць на розыгрышы латарэй і забаўляльных конкурсах.

Ключавой падзеяй стане ініцыятыва “Навагоднія цуды ад Дзеда Мароза і Снягуркі”. Казачныя героі з 24 па 28 снежня наведаюць студэнцкія сем’і, у якіх выхоўваюцца дзеці. Дзеці атрымаюць ад Дзеда Мароза і Снягуркі падарункі, паводзяць карагод і распавядуць навагоднія вершыкі.

Выканаць ролю Дзеда Мароза ці Снягуркі і падарыць свята дзецям запрашаюцца ўсе студэнты. Для гэтага неабходна запоўніць электронную заяўку. Арганізатарам мерапрыемстваў выступае Пярвічная прафсаюзная арганізацыя студэнтаў БДУ.

 

print

Вам таксама можа спадабацца: