Конкурс студэнцкай песні “Сярэбраныя струны” адбудзецца 26 кастрычніка ў БДУ

24 Oct, 2017.

Імпрэза пройдзе ў актавай зале інтэрната №4 па адрасе вул. Чурлёніса, 7. Пачатак у 18.00.
Мерапрыемства праводзіцца ў рамках фэсту студэнцкай творчасці Студэнцкага гарадка БДУ і накіравана на маральна-эстэтычнае выхаванне моладзі і развіццё іх творчай актыўнасці.
У адборачнай туры “Сярэбраных струн” удзельнічалі 44 выканаўцы. У фінале конкурсу выступяць 20 найлепшых студэнтаў, якія прадставяць аўтарскія ці песні іншых выканаўцаў, а таксама іх кавер-версіі.
Таленавітая моладзь БДУ будзе змагацца ў дзвюх намінацыях: “Аўтар” і “Выканавец”. Пераможца будзе ганараваны гран-пры конкурсу “Сярэбраныя струны–2017”.
Арганізатарам конкурсу выступіў Студэнцкі гарадок БДУ.
Дадатковая інфармацыя па тэлефонах: (017) 209 56 22 (Ганна Гаморына).
print

Вам таксама можа спадабацца: