У БДУ стартаваў навагодні анлайн-конкурс “Цяпло сям’і”

2 Jan, 2019.

Стаць яго ўдзельнікам можа любы ахвочы студэнт ці супрацоўнік ВНУ. Для гэтага да 8 студзеня ў сваім акаўнце "Укантакце" ці Instagram трэба апублікаваць фатаграфію з роднымі і распавесці пра сямейныя каштоўнасці і традыцыі. Суправаджацца гісторыя і здымак павінны хэштэгамі #теплосемьи2019 #bsu_by.
Працы ацэняць па ступені арыгінальнасці, крэатыўнасці і індывідуальнасці.
Пераможцаў узнагародзяць чайнымі наборамі, а ўсіх удзельнікаў – навагодняй брошкай.
Арганізатарамі конкурсу выступілі ўпраўленне выхаваўчай работы і цэнтр добраахвотніцкай дзейнасці БДУ.
print

Вам таксама можа спадабацца: