«Дом каммунікацыі» пройдзе ў БДУ

21 Feb, 2019.

Усе прафесіяналы і аматары PR і рэкламы ўжо спяшаюцца ў Дом камунікацыі!

Хочаце стаць часткай падзеі? Запрашаем вас на госці!

🏡Якім павінен быць Дом? Вазьміце ліст і намалюйце – гэта і будзе правільны адказ! Для кожнага Дом свой, і толькі вам вырашаць, якім ён будзе.

Сёлета форум PR-кветка ператвараецца ў Дом камунікацый – месца, дзе кожны можа падзяліцца сваімі ведамі і даведацца штосьці новае.

27–29 сакавіка пад дахам утульнага Дома збяруцца ўсе ахвотнікі, каб разам разабрацца ў тонкасцях камунікацыі і зрабіць свет лепшым.

Для гасцей ужо падрыхтавалі:

  • серыю майстар-класаў ад экспертаў рынку камунікацыі
  • каманднае рашэнне кейсаў ад вядомых кампаній
  • круглыя сталы і дыскусіі на актуальныя тэмы ў сферы камунікацыі
  • конкурс камунікацыйных праектаў, якія ацэньвае прафесійнае журы

Регистрируйтесь по ссылке: https://vk.cc/96FiHg, прыходзьце ў госці і пачувайцеся як дома!

Сачыце за навінамі ў суполцы мерапрыемства і не прапусціце самае цікавае.

Чакаем вас!

#проектыБГУ #prkvetka #infocom #инфоком

 
print

Вам таксама можа спадабацца: