Хачу вучыцца ў БДУ! Мехмат вучыць думаць, аналізаваць, прымаць рашэнні

5 Feb, 2019.

На "Капусніку БДУ-2018" каманда ММФ заняла 1-е месца

Механіка­­-матэматычны факультэт – адзіны ў краіне, унікальны па змесце дысцыплін.

Дэкан – кандыдат фізіка­матэматычных навук дацэнт Дзмітрый Георгіевіч МЯДЗВЕДЗЕЎ
Адрас: г. Мінск, прасп. Незалежнасці, 4
Тэл. 209­50­46, 209­52­49
Е­­­-mail: medvedev@bsu.by
У структуры факультэта 10 кафедраў, 1 НДЛ, 4 СНДЛ, 2 цэнтры, 4 філіялы. Тут працуюць 5 акадэмікаў НАН Беларусі, 1 член-карэспандэнт НАН Беларусі, 39 дактароў навук, 92 кандыдаты навук. Навучаюцца 1076 студэнтаў, 172 магістранты, 38 аспірантаў.

СПЕЦЫЯЛЬНАСЦІ
І ПРАЦАЎЛАДКАВАННЕ
•  «Механіка і матэматычнае мадэляванне»
У рамках спецыяльнасці вядзецца пад­рыхтоўка па розных напрамках сучаснай механікі і выкарыстання інфармацыйных тэхналогій у механіцы. Студэнты асвойваюць такія сучасныя напрамкі, як «Фундаментальныя і прыкладныя праблемы механікі суцэльных асяроддзяў», «САПР і робататэхніка ў механіцы», «Камп’ютарная механіка», «Біямеханіка» і «Механіка нанасістэм».
Выпускнікі будуць працаваць у навукова-даследчых установах; канструктарскіх і праектных арганізацыях; ва ўстановах і арганізацыях, звязаных з праграмаваннем, а таксама мадэляваннем (матэматычным і камп’ютарным) механічных працэсаў і механізмаў. Кваліфікацыя спецыяліста – «Механік. Матэматык-прыкладнік».

«Матэматыка і інфармацыйныя тэхналогіі (па напрамках)»
Падрыхтоўка адбываецца па асобных навучальных планах у адпаведнасці з сённяшнімі патрабаваннямі з вывучэннем найноўшых камп’ютарных сістэм, што дае магчымасць размеркавання ў прэстыжныя IT-кампаніі.
Выпускнікам навукова-вытворчага напрамку даецца кваліфікацыя «Матэматык». Яны працуюць у навучальных установах, НДІ, канструктарскіх бюро, інфармацыйных цэнтрах, на прадпрыемствах, у банках і інш.
Студэнты навукова-педагагічнага напрамку атрымліваюць кваліфікацыю «Матэматык. Выкладчык матэматыкі і інфарматыкі».
Напрамак «Эканамічная дзейнасць» мае эканамічны ўхіл. Выпускнікі працуюць як прафесійныя матэматыкі ў даследчых установах, а таксама як эканамісты-матэматыкі – у банках, страхавых фірмах, агенцтвах па продажы нерухомасці і г. д. Кваліфікацыя спецыяліста  «Матэматык. Матэматык-эка­наміст».
Выпускнікі напрамку «Навукова-канструктарская дзейнасць» працуюць у айчынных і замежных даследчых установах, праектных арганізацыях, на прадпрыемствах. Кваліфікацыя спецыяліста – «Матэматык. Канструктар праграмна-апаратных сістэм».

У аўдыторыі БДУ

  «Камп’ютарная матэматыка і сістэмны аналіз»
Выпускнікі спецыяльнасці «Камп’ютарная матэматыка і сістэмны аналіз» з’яўляюцца спецыялістамі па распрацоўцы, стварэнні і суправаджэнні інфармацыйных сістэм лю­бога ўзроўню; распрацоўцы і выкарыстанні матэматычных метадаў апрацоўкі, назапашвання, надзейнасці захоўвання, перадачы і забеспячэння абароны інфармацыі. Квалі­фікацыя спецыяліста – «Матэматык. Сіс­тэм­ны аналітык».

«Матэматыка (па напрамках)»
На спецыяльнасць «Матэматыка і інфармацыйныя тэхналогіі» набор праходзіць па двух напрамках: «Вэб-праграмаванне і інтэрнэт-тэхналогіі» і «Матэматычнае і праграмнае забеспячэнне мабільных прылад».
У рамках гэтых напрамкаў студэнты вывучаюць курсы па асноўных мовах праграмавання, Java і .NET-тэхналогіях, тэхналогіях праектавання і працы з базамі дадзеных, камп’ютарнай бяспецы і абароне інфармацыі. Кваліфікацыя спецыяліста – «Матэматык. Спецыяліст па інфармацыйных тэхна­логіях».

СУВЯЗЬ З ВЫТВОРЧАСЦЮ
І РАЗМЕРКАВАННЕ
Падрыхтоўка спецыялістаў вядзецца ў цеснай сувязі з навуковымі даследчымі і выт­ворчымі арганізацыямі, шматлікія з якіх з’яўляюцца базавымі партнёрамі факуль­тэта. Нашы выпускнікі паспяхова працуюць   у такіх арганізацыях, як: «Эксадэл», «Ітранзішн», «ЭПАМ Сістэмз», «Хайква Салюшанс», «К’юлікс Сістэмс», «Белхард Груп», VPI Systems, «Тэхнабанк», «Беларусбанк»,
«Мінскі аўтамабільны завод», «СКЭНД», «Атлант», «Інтэграл», «Міжнародны дзелавы альянс», «Белаграпрамбанк», «Беларуськалій», «АГАТ-сістэмы кіравання», Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, «Белгархімпрам» і інш.

 

МІЖНАРОДНАЕ СУПРАЦОЎНІЦТВА
Разам з Універсітэтам Магдэ­бурга (Германія) рэалізуецца сумесная праграма падрыхтоўкі магістраў па спецыяльнасці «Камп’ютарная матэматыка».

Студэнты з ММФ у Германіі

З Далянскім універсітэтам (Кітай) дзейнічае сумесная праграма падрыхтоўкі па спецы­яльнасцях: «Матэматыка», «Механіка і матэматычнае мадэляванне».
З Таджыкскім нацыянальным універсітэтам функцыянуе сумесная праг­рама падрыхтоўкі па спецыяльнасці «Матэматыка і інфармацыйныя тэхналогіі».

СТУДЭНЦКАЯ НАВУКА
На факультэце дзейнічаюць 4 СНДЛ:
•    «Трыбафатыка»;
•    «Лагічнае праектаванне прылад вылічальнай тэхнікі»;
•    Міжкафедральная СНДЛ «Дыскрэтныя структуры і алгарытмы»;
•    Міждысцыплінарная СНДЛ «Дыстанцыйныя адукацыйныя тэхналогіі».
Дзейнасць СНДЛ накіравана на развіццё кампетэнцый, неабходных для паспяховай прафесійнай працы.

Навукова-тэхнічная лабараторыя адкрылася на ММФ

КАРПАРАТЫЎНЫЯ ТРАДЫЦЫІ
Студэнты мехмата паспяхова выступаюць у «Капусніку БДУ»: 1-е месца ў 2016 г., 3-е месца ў 2017 г. і зноў 1-е месца ў 2018 г.
Дні механіка-матэматычнага факультэта з удзелам выпускнікоў розных гадоў дэманструюць невычарпальную фантазію і творчыя здольнасці студэнтаў. У красавіку 2018 г. факультэт святкаваў сваё 60-годдзе!

ВОДГУКІ ВЫПУСНІКОЎ

Максім МІХАЛЁЎ, заснавальнік кампаніі ARTOX. Выпускнік 2006 года.
– Мехмат вучыць думаць, аналізаваць, прымаць рашэнні – гэта тыя фундаментальныя навыкі, якія дазваляюць развівацца і разбірацца ў самых розных сферах. Мой выпуск прыйшоўся на час станаўлення IT­-індустрыі ў краіне. Мы адчувалі, што сталі вельмі разумнымі, але кожны сутыкнуўся з праблемай, дзе ўжыць свае веды. Мяне ўніверсітэт звёў з самымі лепшымі сябрамі, і разам мы адкрылі IT-­кампанію, у якой праз тры гады працавалі ўжо больш за 100 чалавек. Выпускнікі мехмата з пазіцыі стажораў за год вырасталі па кар’ернай лесвіцы да кіраўнікоў аддзелаў. База, якую нам даў мехмат, дазволіла вельмі хутка дамагчыся поспеху і ў зусім іншых галінах.
Я вельмі рады таму, як развіваецца IT-­індустрыя. На рынку з’явіліся кампаніі, якія займаюцца камп’ютарным праекта­ваннем, робататэхнікай. Гэта адкрывае новыя бліскучыя перспектывы для
выпускнікоў нашага факультэта.

Аляксандр МАШЭНСКІ, генеральны дырэктар СП «Санта Імпэкс Брэст». Выпускнік 1992 года.
– Вызначальным для мяне пры паступленні ­на механіка­-матэматычны факультэт стала тое, ­што мяне будуць вучыць высока­прафесійныя выкладчыкі.
У мяне не было сумневаў у тым, што я атрымаю якасную адукацыю.
Мне сапраўды пашанцавала, што гады вучобы прайшлі менавіта тут, дзе базавыя дысцыпліны, спорт і зносіны даюць магчымасць фарміра­ваць сябе не толькі як прафесіянала, а таксама як асобу.
Тыя навыкі, якія я атрымаў падчас вучобы, дапамаглі мне дасягнуць поспехаў у тым, чым я займаюся цяпер.
У сваім жыцці я сустракаю вялікую колькасць паспяховых людзей, моцных кіраўнікоў, выбітных лідараў, прычым мяне асабліва цешыць тое, што сярод іх значную частку складаюць выпускнікі мехмата БДУ.

print

Вам таксама можа спадабацца: