«Вочы ў вочы», і ў тэмпе вальса. Студэнты БДУ закруціліся ў элегантным танцы на вясновым балі [+cлайды і відэа]

16 Apr, 2019.

студэнцкі баль БДУ 2019  бгу лицей танцы студентка платье красное роза красная  цветы огонь студентыЦішыня… Яркае святло, прасторная пляцоўка і толькі стук абцасаў пацвярджае той факт, што сёння будзе чараўніцтва! Сёння будуць танцы, прыгожыя сукенкі і касцюмы, сёння праходзіць студэнцкі баль БДУ!

 Чаму слова “баль” выклікае столькі трапятання? У паўсядзённым жыцці нам бракуе магчымасці адным плаўным рухам працягнуць руку партнёру, вытанчаным нахілам галавы прыняць запрашэнне на танец і закруціцца ў вальсе ці гарачым танга, аддаўшыся музыцы, адчуўшы яе… І сёння ў нас з’явіўся шанц акунуцца ў атмасферу музыкі, вясны і ўрачыстасці.студэнцкі баль БДУ 2019  бгу лицей танцы студентка  огонь студенты

Студэнцкі баль БДУ з 2007 года збірае разам самых выбітных студэнтаў, якія выявілі сябе ў навуковай, навучальнай ці грамадскай дзейнасці. Арганізатарамі мерапрыемства традыцыйна выступаюць ГА “Студэнцкі саюз БДУ” і ўпраўленне выхаваўчай работы з моладдзю. У праграму вечара ўваходзіць урачыстае адкрыццё, святочны фуршэт, танцавальныя і музычныя выступленні запрошаных гасцей і, галоўнае, чатыры танцы ў выкананні саміх удзельнікаў – дзве пастаноўкі пяшчотнага вальса, а таксама дзве пастаноўкі гарачага танга. Сёлета тэмай студэнцкага балю сталі вандраванні як сімвал таго, што студэнцтва ў БДУ – таксама свайго роду вандраванне, напоўненае прыгодамі, новымі ведамі, карысным досведам, выдатнымі людзьмі, з якімі мы ідзём побач гэтыя чатыры гады.студэнцкі баль БДУ 2019  бгу лицей танцы студентка платье красное огонь студентыНа працягу двух месяцаў 49 пар найлепшых студэнтаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта рэпеціравалі танцы пад кіраўніцтвам дасведчаных трэнераў. Юнакі і дзяўчаты ахвяралі свой час і шмат сіл на напружаныя рэпетыцыі, каб даказаць, у першую чаргу самім сабе, што яны найлепшыя і ў іх усё атрымаецца! Так і выйшла. Зараз – музыка, госці, фатографы, відэографы, доўгачаканыя словы вядучых: “Сардэчна запрашаем на вясновы баль БДУ–2019” – і мы ў казцы! Баль адкрываецца ўрачыстымі словамі прарэктараў – Міхаіла Чарапеннікава і Вольгі Чупрыс, якія прыгожа станчылі вальс.студэнцкі баль БДУ 2019  бгу лицей танцы чуприс черепенников  огонь студентыУся зала ў нецярпенні чакае галоўнага – таго, дзеля чаго яны сюды прыйшлі, таго, да чаго рыхтаваліся на працягу двух месяцаў і што будуць абмяркоўваць увесь наступны год, – танцаў удзельнікаў. Першымі на пляцоўку выходзіць склад на чале з трэнерамі Вікторыяй Ладуцька і Ягорам Лусцянковым. Што ж будзе цяпер? А цяпер будзе танец жарсці і кахання, чароўнае танга! Другімі прадстаўляюць свой танец удзельнікі на чале з трэнерам Кацярынай Жук. Мы чуем гукі вальса, адчуваем лёгкасць рухаў, пранікаемся элегантнасцю і пяшчотай танца. Пасля невялікага перапынку на сцэну выходзіць трэці склад на чале з трэнерам Анастасіяй Зайцавай.

Вам таксама можа спадабацца: