Вакансіі

16 Jan, 2021.

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ
АБ’ЯЎЛЯЕ КОНКУРС
на замяшчэнне пасад:

ЗАГАДЧЫКАЎ КАФЕДРАЎ: біяхіміі; вышэйшай матэматыкі; метадаў апты­мальнага кіравання; камп’ютарных тэхналогій і сістэм;  фізічнага выхавання і спорту; крыміналістыкі; міжнароднага права; рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры; фізічнай оптыкі і прыкладной інфарматыкі; сацыяльнай камунікацыі; міжнароднага менеджменту.
ПРАФЕСАРАЎ КАФЕДРАЎ: высокамалекулярных злучэнняў; экалагічнага і аграрнага права; паліталогіі; гісторыі Бе­ларусі новага і найноўшага часу; сацы­яльнай камунікацыі.
ДАЦЭНТАЎ КАФЕДРАЎ: заалогіі; малекулярнай біялогіі; бія- і нанамеханікі; вэб-тэхналогій і камп’ютарнага мадэлявання; вышэйшай алгебры і абароны інфармацыі; дыферэнцыяльных ураўненняў і сістэмнага аналізу; агульнай матэматыкі і інфарматыкі; тэарэтычнай і прыкладной механікі; функцыянальнага аналізу і аналітычнай эканомікі; тэлебачання і радыёвяшчання; тэхналогій камунікацыі і сувязяў з грамадскасцю; вышэйшай матэматыкі; камп’ютарных тэхналогій і сістэм; тэорыі верагоднасцяў і матэматычнай статыстыкі; дыскрэтнай матэматыкі і алгарытмікі; радыёфізікі і лічбавых медыя- тэхналогій; радыяцыйнай хіміі і хіміка-фармацэўтычных тэхналогій; аналітычнай хіміі; міжнароднай палітычнай эканоміі; паліталогіі; канстытуцыйнага права; гісторыі паўднёвых і заходніх славян; гісторыі старажытнага свету і сярэдніх вякоў; гісторыі Беларусі новага і найноўшага часу; міжнароднага права; ядзернай фізікі; лазернай фізікі і спектраскапіі; фізікі цвёрдага цела; вышэйшай матэматыкі і матэматычнай фізікі; фізікі паўправаднікоў і нанаэлектронікі; энергафізікі; сацыялогіі; агульнай і медыцынскай псіхалогіі.
СТАРШЫХ ВЫКЛАДЧЫКАЎ КАФЕДРАЎ: фізіялогіі чалавека і жывёл; клетачнай ­біялогіі і біяінжынерыі раслін; вэб-тэхналогій і камп’ютарнага мадэлявання; інтэлектуальных сістэм; фізікі і аэракасмічных тэхналогій; камп’ютарных тэхналогій
і сістэм;  крыніцазнаўства; германскіх моў; фізічнай оптыкі і прыкладной інфарматыкі; сацыяльнай камунікацыі.
ВЫКЛАДЧЫКАЎ: эканамічнай і сацы­яльнай геаграфіі; грамадзянскага працэсу і працоўнага права.
АСІСТЭНТАЎ КАФЕДРАЎ: вышэйшай матэматыкі; фізікі цвёрдага цела; мікрабіялогіі.
Тэрмін конкурсу – адзін месяц з дня апублікавання аб’явы.
Адрас: 220030, г. Мінск, вул. Баб­руйская, 5а, упраўленне па рабоце з персаналам, тэл. 209-54-36.

print

Вам таксама можа спадабацца: