Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 23 жніўня сабраў нараду аб развіцці нацыянальнай сістэмы адукацыі

29 Aug, 2022.

Напярэдадні Дня ведаў традыцыйна праходзяць сустрэчы Прэзідэнта з прадстаўнікамі сферы адукацыі, каб зверыць гадзіннікі, заслухаць даклады аб гатоўнасці да новага навучальнага года. Аднак на гэты раз звычайны фармат мерапрыемства зменены — запрошана больш шырокае кола адказных і зацікаўленых асоб, якія ведаюць сістэму адукацыі знутры.


Прэзідэнт растлумачыў, чаму прыняў такое рашэнне: “У пачатку года мы значна абнавілі Кодэкс аб адукацыі і правілы прыёму ў тэхнікумы і ВНУ. Цяпер праводзіцца сур’ёзная карэкціроўка заканадаўства, прайшла ў абноўленым фармаце ўступная кампанія. Аб гэтай рабоце сёння скажуць, як прайшла ўступная кампанія і якія высновы, як будзем рухацца далей. Але асноўныя новаўвядзенні ў адпаведнасці з кодэксам і правіламі прыёму плануюцца з 2023 года. Хутка, фактычна з пачаткам навучальнага года, мы дадзім старт новай уступнай кампаніі. Я хачу пачуць ад прысутных, якая гатоўнасць сістэмы адукацыі, мясцовых органаў улады, вышэйшай школы да гэтых новаўвядзенняў”.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што галоўным прынцыпам яго палітыкі ў адукацыі застаецца справядлівае стаўленне да кожнага чалавека і забеспячэнне аднолькавых магчымасцей для навучання.

“Праўда,  я так падумаў над гэтым тэзісам і зрабіў выснову, што як ніколі раней такія магчымасці ёсць. Асабліва, што датычыцца мэтавага накіравання юнакоў і дзяўчат для навучання ў ВНУ. Мэтавае накіраванне — гэта вялікая льгота. Тыя, хто нядрэнна займаліся ў школе, маюць магчымасць паступіць у ВНУ, – сказаў Прэзідэнт. –Таму настаўнікі, выпускнікі і іх бацькі павінны добра ведаць усе правілы”.

Ён нагадаў, што на папярэдняй нарадзе ў лістападзе 2021 года, прысвечанай адукацыі, былы Міністр Ігар Карпенка дакладваў аб прыярытэтных напрамках развіцця галіны, якія ў цэлым былі падтрыманы. “Новы Міністр Андрэй Іванавіч (Іванец, Міністр адукацыі. — Заўвага) атрымаў добры зачын, але ведаю, што па асобных пытаннях у яго ёсць сваё меркаванне. Гэта добра, — сказаў Прэзідэнт. — Мне вельмі важна пачуць пра ваша бачанне сітуацыі ў сістэме, яшчэ раз абмеркаваць рэалізацыю новых падыходаў да арганізацыі навучальнага працэсу, падагульняючай атэстыцыі выпускнікоў школ, грамадзянска-патрыятычнага выхавання дзяцей і моладзі”.

Кіраўнік дзяржавы таксама ўказаў удзельнікам нарады на неабходнасць разгледзець праблемныя пытанні. Прэзідэнт нагадаў, што з 2023 года пачнуць дзейнічаць асноўныя новаўвядзенні ў адпаведнасці з абноўленым Кодэксам аб адукацыі і правіламі прыёму ў тэхнікумы і ВНУ. А з пачаткам навучальнага года фактычна будзе дадзены старт новай уступнай кампаніі.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што галоўным прынцыпам яго палітыкі ў адукацыі застаецца справядлівае стаўленне да кожнага чалавека і забеспячэнне роўных магчымасцей для навучання. “Праўда, я так падумаў над гэтым тэзісам і зрабіў выснову, што як ніколі раней такія магчымасці ёсць. Асабліва што датычыцца мэтавага накіравання хлопцаў і дзяўчат для навучання ў ВНУ. Мэтавае накіраванне — гэта вялікая льгота. Тыя, хто нядрэнна займаліся ў школе, маюць магчымасць паступіць у ВНУ”, — сказаў Прэзідэнт.

“Таму настаўнікі, выпускнікі і іх бацькі павінны дакладна ведаць усе правілы”, — заявіў беларускі лідар.

 

Поўны тэкст: https://president.gov.by/be/events/soveshchanie-o-razvitii-nacionalnoy-sistemy-obrazovaniya-1661249444

print

Вам таксама можа спадабацца: