Разгляд кадравых пытанняў адбыўся 1 жніўня

2 Aug, 2022.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 1 жніўня разгледзеў кадравыя пытанні.

Кіраўнік дзяржавы назначыў:

Крутога Дзмітрыя Мікалаевіча — Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі і па сумяшчальніцтве Паўнамоцным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Эканамічным савеце Садружнасці Незалежных Дзяржаў, спецыяльным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь па пытаннях інтэграцыйнага супрацоўніцтва ў рамках Саюзнай дзяржавы, Еўразійскага эканамічнага саюза, Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы;

Ермаловіча Максіма Леанідавіча — Намеснікам Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь;

Куліка Аляксандра Антонавіча — Міністрам лясной гаспадаркі;

Баравікова Уладзіміра Уладзіміравіча — Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Тайланд па сумяшчальніцтве.

Прэзідэнт таксама даў згоду на назначэнне:

Раманоўскага Юрыя Яцэнтавіча — рэктарам УА “Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт”;

Дараховіча Аляксандра Вікенцьевіча — Першым намеснікам Міністра спорту і турызму;

Шаўцовай Таццяны Мікалаеўны — кіраўніком спраў Мінскага аблвыканкама;

Аляшкевіча Максіма Мікалаевіча — членам Мінскага аблвыканкама.

 

Прымаючы рашэнне аб назначэнні Юрыя Раманоўскага новым рэктарам Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, Кіраўнік дзяржавы абазначыў галоўныя задачы для кіраўніка ВНУ: “Вам давядзецца папрацаваць ва ўніверсітэце і прадоўжыць тыя добрыя справы, якія былы рэктар пачаў. Думаю, у Вас гэта атрымаецца”, — сказаў Прэзідэнт.

Гаворачы пра кандыдатуру новага рэктара, Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што яго пазітыўна характарызавала Ірына Кітурка — рэктар Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, у якім Юрый Раманоўскі працаваў першым прарэктарам. “Я не думаю, што рэктар Гродзенскага ўніверсітэта даў Вам рэкамендацыю — пазбавіўся ад Вас. Думаю, што гэта не так, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Яна чалавек таксама надзейны, разумее, што робіць. Мы паважаем людзей, якія Вас рэкамендавалі, яны нясуць за гэта адказнасць. Вельмі спадзяюся, што ў Вас у Полацку атрымаецца. Будуць нейкія пытанні — звяртайцеся, будзем дапамагаць, падтрымліваць”. 

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што многія добрыя, карысныя навацыі прыўносіліся ў іншыя рэгіёны менавіта з Гродна. На думку Прэзідэнта, так адбудзецца і на гэты раз: “Думаю, гэта атрымаецца і ў Вас. Словам, у гэтым плане мы заўсёды будзем Вас падтрымліваць. Будзьце чалавекам дзяржаўным, сапраўдным беларусам. Гэта ад Вас патрабуецца — каб Вы моцным, сапраўдным былі патрыётам і выхоўвалі гэтак жа маладое пакаленне, таму што гэта будучыня нашай краіны, цяперашнія студэнты. І ад таго, якія яны будуць, залежыць лёс і пазіцыя нашай краіны на міжнароднай арэне”.

Аляксандр Лукашэнка згадаў, што былы кіраўнік ВНУ Алег Раманаў пакінуў сваю пасаду і быў выбраны старшынёй рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”. 

 

Поўны тэкст чытайе на партале https://president.gov.by/be/events/rassmotrenie-kadrovyh-voprosov-1659356155

print

Вам таксама можа спадабацца: