Каралева студэнцтва БДУ: тэматычныя дэфіле, аратарскае майстэрства і відэавізітоўкі.
Фінал шоу і ўрачыстае ўзнагароджанне ўдзельніц адбыліся 15 сакавіка ў Ліцэі БДУ. Усяго ў адборачным універсітэцкім этапе конкурсу ўдзельнічалі больш за 30 студэнтак БДУ, але за галоўны тытул змагаліся толькі 11 дзяўчат. Яны прадстаўлялі розныя факультэты: біялагічны, філалагічны, юрыдычны, журналістыкі, сацыякультурных камунікацый, а таксама Інстытут бізнесу і Інстытут тэалогіі імя св. Мяфодзія і Кірыла. Вечар каралеў Конкурс прайшоў пад слоганам...