У індывідуальным спорце з камандным настроем
Горад Мінск справядліва можа пахваліцца выдатнымі месцамі для адпачынку. Тут лёгка знойдзецца цёплы куток для адзіноты ці шпацыру з сябрамі. Адным з такіх месцаў з’яўляецца набярэжная Свіслачы, праўда, часам, гуляючы ўздоўж ракі, на суседняй веладарожцы можна сустрэць студэнтаў на колах і з палкамі ў руках. Гэта трэніруюцца спартсмены лыжнай секцыі БДУ. Секцыя па лыжным спорце ў Белдзяржуніверсітэце з’явілася адносна даўно....