Інавацыйная адукацыя, высокатэхналагічнае супрацоўніцтва: новыя дамоўленасці БДУ і Кітая

Гэта стане магчымым дзякуючы рэалізацыі беларуска-кітайскага праекта «Інстытут інавацыйнай адукацыі пад эгідай БДУ». З боку Кітая выканаўцам выступае Хайнанскі цэнтр перадавога вопыту ў сферы міжнароднай адукацыі (г. Санья). Адпаведная дамова па арганізацыі дадзенай ініцыятывы была падпісана 18 сакавіка падчас афіцыйнага візіту ў Кітай дэлегацыі БДУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём. Рэктар БДУ адзначыў, што Інстытут інавацыйнай адукацыі не абмяжуецца кітайскім...

БДУ адзначыў Дзень Канстытуцыі

Напярэдадні Дня Канстытуцыі Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт правёў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Галоўнаму закону краіны. Сярод іх – дыялогавыя пляцоўкі, круглыя сталы, канферэнцыі, лекцыі, конкурсы і выставы. Удзельнікамі мерапрыемстваў сталі студэнты і супрацоўнікі розных факультэтаў, інстытутаў і падраздзяленняў БДУ. Цэнтральную частку падзей склала серыя дыялогавых пляцовак з удзелам дзяржаўных дзеячаў, прадстаўнікоў органаў улады, дэпутатаў. У якасці запрошаных гасцей выступілі Старшыня Канстытуцыйнага Суда...

Нестэрэатыпны бібліятэкар

«Памераць» навуку, вырашыць тэхнічныя непаладкі рознай цяжкасці і развеяць міфы пра прафесію можа супрацоўнік Фундаментальнай бібліятэкі БДУ Ягор СКОРЫЙ, з якім карэспандэнт газеты заступае на «змену» ў сакавіку. Наш працоўны дзень пачынаецца з прагляду электроннай пошты. Туды звычайна прыходзяць дакументы для платных паслуг ці вучэбныя праграмы, літаратуру з якіх выкладчыкі ўзгадняюць з супрацоўнікамі бібліятэкі. Першая змена доўжыцца з паловы дзявятай...

Свята ў коле «Сяброў» і калег

Ва ўніверсітэце прайшоў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Дню жанчын. Да святкавання галоўнай сакавіцкай даты далучыліся ўсе падраздзяленні і інстытуты БДУ. Напярэдадні свята супрацоўніц і студэнтак універсітэта радавалі акцыямі, флэшмобамі, выставамі і творчымі нумарамі. 6 сакавіка ў рэктараце прайшоў традыцыйны прыём, дзе да Дня жанчын прагучалі віншаванні ад рэктара Андрэя Караля і прарэктарскага корпуса. Філалагічны факультэт упрыгожыў дзень канцэртнай праграмай і відэазваротам...

Жаночаму руху ў БДУ сёлета 25 гадоў

Дзякуючы ініцыятыве адданых супрацоўніц ВНУ, летам 1999 года была афіцыйна зарэгістравана першая жаночая арганізацыя ў БДУ. Пад нязменным дэвізам «Verbо et facto» (у перакладзе з лацінскай – «Словам і справай») актывісткі ўжо чвэрць стагоддзя прапагандуюць ідэалы сапраўдных каштоўнасцяў, раўнапраўя і справядлівасці, ствараючы спрыяльныя ўмовы для жанчын у навуковым і працоўным асяроддзі ўніверсітэта. Спецыфіка жаночай супольнасці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта праяўляецца ў...

Эканамічны факультэт – мінулае і сучаснасць

Эканамічнаму факультэту – 25 гадоў. Але яго гісторыя нашмат старэйшая і сыходзіць сваімі каранямі да самага пачатку існавання БДУ. Мінулае Навучанне спецыялістаў гэтага профілю ў Беларускім дзяржаўным універсітэце пачалося з моманту яго адкрыцця ў 1921 годзе. Гэта быў час станаўлення нацыянальнай акадэмічнай эканамічнай школы Беларусі. За падрыхтоўку студэнтаў адказвала аддзяленне факультэта грамадскіх навук (ФГН) універсітэта. Навучальны план зацвердзіла прадметная камісія...

Культурная разнастайнасць у БДУ

У Ліцэі БДУ адбылося свята «Дзень нацыянальных культур». Свае экспазіцыі прадставілі студэнты і магістранты з Азербайджана, Казахстана, Кітая, Турцыі, Таджыкістана, Туркменістана і Сірыі. Савет зямляцтваў распавёў пра традыцыі і звычаі гэтых краін. Унікальную культуру сваіх нацый арганізатары паказалі праз творы мастацтва, фатаграфіі, нацыянальныя стравы і традыцыйныя рамёствы. Так, студэнты з КНР здзіўлялі гасцей майстэрствам гульні ў сянці. Гэта кітайская версія...


Прафесіяналы, правераныя часам

Упраўленню па справах культуры – 90 гадоў!  І, паверце,  гэта не тая нагода, каб заспець маладых і пазітыўных супрацоўнікаў дадзенага падраздзялення знянацку. Навіны пра творчае жыццё ВНУ становяцца ўсё больш насычанымі і цікавымі, а разнастайныя фэсты і конкурсы – традыцыйнымі і папу­лярнымі не толькі ў студэнцкім асяроддзі. Мінчукі ведаюць, пра якія мерапрыемствы ідзе гаворка. У гэтым упраўленні яшчэ ў жніўні...

Што вы за птушка? Адкажа тэст

Біярытмы чалавека аказваюць моцны ўплыў на яго цела, інтэлект і пачуцці. Па тыпах біярытмаў людзей дзеляць на «жаўрукоў», «соў» і «галубоў». Хтосьці больш актыўны ў ранішнія гадзіны, хтосьці – у дзённыя, а хтосьці – у вячэрнія. Прапанаваны тэст дапаможа вызначыць, да якой катэгорыі адносіцеся вы. 1.    У які час вы прачняцеся, калі ляглі спаць на 4 гадзіны пазней за звычайны?...

Змагацца са стрэсам дапаможа псіхалагічная служба БДУ

Брыфінг «Гарачая лінія, ці Тое, што вы даўно хацелі спытаць» – адна з папулярных формаў працы Псіхалагічнай службы БДУ. У кожнага ёсць магчымасць задаць пытанне і атрымаць адказ спецыяліста. На брыфінгу Тыдня здароўя ў БДУ пераважалі пытанні, якія тычацца стрэсаў: «Як зняць напругу?», «Якія існуюць эфектыўныя метады барацьбы са стрэсамі?», «Як спраўляцца з перажываннямі?». Правільнае дыханне – адзін з самых...

Псіхалогія асабістага росту: Што рабіць, калі сумна жыць?

 Выконваючы ў жыцці пастаўленыя задачы і імкнучыся рэалізаваць розныя мэты – атрымаць адукацыю, выхаваць дзяцей або зрабіць кар’еру, мы заўсёды адначасова знаходзімся пад ціскам цэлага набору ўстановак. Напрыклад, прыносіць карысць людзям, умець рабіць тое, што трэба, а не тое, што падабаецца, браць адказнасць, адказваць за свае словы і ўчынкі. Словам, не быць бестурботным, не ганяцца за задавальненнямі, быць “важным” чалавекам....

Пяцікурснік Яўген Цуркін стаў чэмпіёнам Еўропы ў плаванні стылем батэрфляй

На чэмпіянаце Еўропы па плаванні завяршыўся фінальны заплыў на 50 метраў батэрфляем у мужчын. Студэнт эконамічнага факультэта БДУ Яўген Цуркін і француз Фларан Манадо падзялілі першы час і золата турніру — у абодвух па 23,00. Бронза таксама была падзелена — паміж украінцам Андрэем Гаворавым і брытанцам Бэнджамінам Проўдам — абодва па 23,21. Гэта наша трэцяе суверэннае мужчынскае золата на чэмпіянатах...

Пачынаецца засяленне ў інтэрнаты БДУ

Засяленне ў студэнцкія інтэрнаты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбудзецца 25 жніўня. У гэтым годзе студэнцкая моладзь будзе пражываць у васьмі інтэрнатах. Усяго ж будзе выдзелена каля 6,4 тысяч месцаў жывуць у нястачы. Адзначым, у гэтым годзе ў панядзелак, 25 жніўня, першымі заселяцца студэнты другога курсу, 26 жніўня — трэцякурснікі, 27 — студэнты 4 і 5 курсаў. Першакурснікаў будуць чакаць у чацвер...

Стоп – наркотыкам! — кажа БДУ разам з камандай “Ліцвіны” (+ відэа)

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт запусціў на YouTube-канале сацыяльны ролік, накіраваны на барацьбу з ужываннем наркотыкаў. Гэты праект быў рэалізаваны сумесна з камандай па амерыканскім футболе «Ліцвіны» (г. Мінск). Спартсмены на сваім прыкладзе дэманструюць жыццё без спайсаў. У аснове троххвіліннае сюжэту пакладзена ідэя аб тым, што пры ўзнікненні цяжкасцяў не варта шукаць рашэнні і выхаду ў псіхатропных рэчывах. Гэты шлях заўсёды вядзе...

Ганаровага прафесара БДУ, акадэміка РАН — Вячаслава Сцёпіна віншуем з 80-годдзем

Імя Вячаслава Сямёнавіча Сцёпіна добра вядома і прызнана ў свеце. Ён адзін з самых аўтарытэтных расійскіх філосафаў. І хоць сёння асноўнае месца яго працы — Расійская акадэмія навук, ён шмат зрабіў і робіць для развіцця беларускай навукі і адукацыі, пашырэння супрацоўніцтва паміж Расіяй і Беларуссю. Яго навуковыя працы перакладзены на розныя мовы свету, а індэкс цытавання з’яўляецца самым высокім сярод...

Упершыню ў Беларусі праходзіць VI чэмпіянат свету сярод студэнтаў па веславанні на байдарках і каноэ

Студэнты і супрацоўнікі БДУ запрашаюцца на спартыўныя пляцоўкі VI чэмпіянату свету сярод студэнтаў па веславанні на байдарках і каноэ. Міжнароднае спаборніцтва праходзіць у Беларусі з 14 па 17 жніўня на базе вяслярнага канала ў г. Заслаўі. Уваход вольны. У гэтым годзе чакаецца самая рэкордная колькасць удзельнікаў за ўсю гісторыю чэмпіянату: звыш 250 весляроў з 21 краіны. У прыватнасці, сваіх спартсменаў...

Сяргей Абламейка: “Касманаўтыка – таксама частка гісторыі Беларусі”

У 2014 годзе Выдавецкім цэнтрам БДУ выпушчаная кніга “Касманаўтыка Беларусі” рэктара БДУ акадэміка Сяргея Уладзіміравіча АБЛАМЕЙКІ. Пасля кнігі “Кібернетыка жыцця: разважанні акадэміка”, у якой аўтар распавёў пра станаўленне беларускай навукі на суверэнным этапе, развіццё інфарматыкі і матэматыкі ў Беларусі, прапусціўшы гісторыю “праз сябе”, было цікава пачытаць новую кнігу. Яна пра станаўленне касманаўтыкі ў Беларусі, ключавыя моманты развіцця, выбітных людзей, інавацыі,...

Пра фільтры піццявой вады. За і супраць

Мець дома бытавы фільтр ачысткі пітной вады стала не толькі неабходным, але і модным атрыбутам, своеасаблівым «гаджэтам» амаль кожнай сям’і і, не толькі ў горадзе, але і ў вёсцы. На маё пытанне, чаму ён карыстаецца фільтрам, сусед па дачы, які бярэ ваду для піцця, гатавання ежы і іншых бытавых патрэб з уласнай, з любоўю добраўпарадкаванай, студні, адказаў: «Ну, як жа,...