Хроніка ваеннага часу Белдзяржуніверсітэта
1941 год 21 чэрвеня. Завяршаецца падрыхтоўка да святкавання 20-й гадавіны Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Разгарнулася выстава навуковых прац. За 20 гадоў універсітэт падрыхтаваў 5240 спецыялістаў. Напярэдадні вайны ў БДУ дзейнічала 6 факультэтаў і 33 кафедры. Педагагічную і навуковую працу вялі 17 прафесараў, 41 дацэнт, 42 старшыя выкладчыкі, 28 выкладчыкаў, 23 асістэнты. З іх 60 чалавек – выпускнікі БДУ. У аспірантуры навучаліся...