Хроніка ваеннага часу Белдзяржуніверсітэта

5 мая, 2014.

победа бгу стелла 1941 год 21 чэрвеня. Завяршаецца пад­­рых­тоўка да святкавання 20-й га­давіны Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Разгарнулася выстава навуковых прац. За 20 гадоў універсітэт пад­рыхтаваў 5240 спецыялістаў. Напярэдадні вайны ў БДУ дзейнічала 6 факультэтаў і 33 кафедры. Педагагічную і навуковую працу вялі 17 прафесараў, 41 дацэнт, 42 старшыя выкладчыкі, 28 выкладчыкаў, 23 асістэнты. З іх 60 чалавек – выпускнікі БДУ. У аспірантуры навучаліся 60 чалавек. Яе скончылі 98 чалавек. З 1937 па 1941 гг. 39 выпускнікоў БДУ абаранілі кандыдацкія ды­сертацыі.
 З успамінаў прафесара БДУ акадэміка М.М. Нікольскага: "З пачатку чэрвеня 1941 г. мінскія навуковыя работнікі перажывалі дні радасных клопатаў - падрыхтоўку імпрэзы 20-летніх угодак  БДУ. Партыя і Ўрад расцэньвалі гэты юбілей як свята вялікай культурнай перамогі не толькі Беларусі, але і ўсяго Савецкага Саюза. Дзень імпрэзы прызначылі на 29 чэрвеня, і падышлі апошнія, самыя гарачыя дні… Мяне папрасілі напісаць артыкул пра юбілей БДУ для "Праўды". Каля 12 гадзін дня ён быў скончаны, і я з палягчэннем слухаў дзённы выпуск "апошніх вестак". Раптам раздаліся словы дыктара: "Увага! Увага! Выступ таварыша Молатава!". Усё ў хваляванні і трывозе збегліся да апарата. "...Нахабны разбойніцкі напад Гітлера...* Вайна без аб'явы вайны... наша справа правая, перамога будзе за намі!". Ужо 24 чэрвеня Мінск палаў, пачынаючы з галоўнай Савецкай вуліцы. Жыхары або сыходзілі з горада, або хаваліся па скляпах. Увечар 25-га агонь падышоў да нашага квартала... Немцы бязлітасна і па-варварску бамбілі Мінск з паветра".
22 чэрвеня. Пачалася Вялікая Айчынная вайна. У першыя дні вайны 450 студэнтаў і выклад­чыкаў БДУ з’явіліся ў прызыўныя пункты. 28 чэрвеня. Нямецка-фашысц­кія захопнікі акупавалі Мінск.

бгувойнаЗ дакладной цыдулкі надзвычайнай дзяржаўнай камісіі пра рабаванне і разбурэнні ўніверсітэта. Старшыня прафесар М. Макушок "Універсітэцкае мястэчка было заняты немцамі 29 чэрвеня 1941 г. У біялагічным корпусе змяшчаўся спачатку штаб войска, а потым - камісар горада і вобласці Кайзер. Медыцынскі корпус і стары [корпус] Інстытута народнай гаспадаркі пасля [сыходу] вайскоўцаў занялі гестапа, СД і іншыя, а фізмат - чыгуначная сувязь".

Чэрвень. Супрацоўнікі ўнівер­сітэта А. В. Вязовіч, Я. М. Зубковіч, З. Завістовіч, А. К. Ціток і інш. пры дапамозе праф. М. А. Прыляжаева перавезлі частку кніг бібліятэкі, экспанатаў заалагічнага музея, архіва ў дом па вуліцы Віцебскай для захавання на перыяд вайны. 1943 год Студзень. СНК БССР звярнуўся ў СНК СССР з хадайніцтвам наконт аднаўлення дзейнасці БДУ для развіцця нацыянальнай культуры і навукі. 16 лютага. У Маскву быў выкліканы П. П. Савіцкі, які праца­ваў дырэктарам Ніжнетагіль­скага педінстытута і быў адноўлены на пасадзе рэктара БДУ. 15 мая. Саўнаркам СССР прыняў пастанову «Пра аднаўленне працы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта». бгу победа 11 кастрычніка. БДУ распачаў працу на ст. Сходня Кастрычніцкай чыгункі. Галоўны вучэбны корпус размясціўся ў будынку школы, а выкладчыкі і студэнты – у 40 дачных доміках. Частка студэнтаў зай­малася ў будынку Маскоўска­га дзяржаўнага ўніверсітэта. Да вучобы на гістарычным, філа­лагічным, біялагічным, геаграфіч­ным, фізіка-матэматычным, хіміч­ным факультэтах прыступілі 289 студэнтаў. Заняткі вялі 40 выклад­чыкаў.
З кнігі “Памяць і слава”. БДУ: “Паведамленне пра ўзнаўленне дзейнасці БДУ, апублікаванае ў “Правде” і “Учительской газете”, выклікала шырокі водгук сярод беларускай моладзі на ўсёй неакупаванай частцы СССР. За кароткі тэрмін было пададзена некалькі соцень заяў з просьбай аднавіць вучобу ва ўніверсітэце. Дзякуючы агульным намаганням, рэктарат БДУ здолеў узнавіць старэйшыя курсы і нават зрабіць набор на І курс усіх шасці факультэтаў. Зроблена была вялікая праца па ўкампектаванні ўніверсітэта і выкладчыкамі. Многія вучоныя МДУ чыталі лекцыі для студэнтаў БДУ.”
25–26 снежня. У Маскве ў зале Маскоўскай кансерваторыі адбылося ўрачыстае пасяджэнне навуковага савета БДУ, прысвечанае 25-годдзю БССР. 1944 год Студзень. Прафесарска-вы­клад­чыцкі склад універсітэта наліч­вае 4 акадэмікі, 18 пра­фесараў і 24 дацэнты, а ўсяго 65 чалавек. У зімовую сесію 15 % студэнтаў БДУ здалі іспыты толькі на «выдатна», 21 % – на «выдатна» і «добра». Нездавальняльныя адзнакі па асобных прадметах атрымалі 39 % студэнтаў. бгу победа3 ліпеня. Войскі 1-га і 3-га Бела­рускіх франтоў вызвалілі сталіцу Савецкай Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Канец ліпеня. У Мінск са ст. Сходня вярнулася першая група студэнтаў і выкладчыкаў універсі­тэта колькасцю 75 чалавек для падрыхтоўкі будынкаў да заняткаў.
З успамінаў студэнткі хімфака Г. А. Лазеркі: "Мінск убачыла ў жудасным стане, адныя разбурэнні. Аднаўлялі ўцалелі двухпавярховы корпус фізмата, рыхтавалі інтэрнат па вул. Няміга, 21, вызвалялі разбураны хімфак ад сплаўленых на вогнішчы коек нямецкага шпіталя. На уцалелых агароджах, сценах адныя надпісы: "Узновім цябе, родны Мінск". Насупраць сучаснага галоўнага корпуса стаяў будынак, дзе размяшчаўся СС. Тут загінуў студэнт ІІ курса хімфака Жорж Фалевіч. З падпольнай групы  засталася адна Ніна Ярмоленка, мая аднакурсніца. Сцены будынка усеяны надпісамі "Адпомсуціце за нас", "Мы паміраем за Радзіму", "Не вынес катаванняў але не выдаў". Убачыўшы гэта мы страцілі спакой і сон. Вокны Дома ўрада заклеены крыж-накрыж палоскамі. У разбітым горадзе няма святла і вады..."
11 жніўня. У Мінск у дапамогу прыбыла другая група студэнтаў колькасцю 26 чалавек.
З успамінаў сакратара парткама БДУ Івана Мележа: "Хуценька выгрузіліся і раскінулі сваё селішча побач з вакзалам пад дахам высокага і доўгага драўлянага нямецкага вайсковага склада, паперу з якога мы пазней сталі выкарыстоўваць для сшыткаў пад канспекты. Засяліліся ў барак былоў чыгуначнай аховы, што быў побач. У нашым двары выклікаў у ва ўсіх асаблівае пачуццё горычы свежы, абнесены прыгожай агароджай магільны грудок з надпісам на драўляным слупку: палкоўнік У.Л.Кргузалаў (1896.12.07–1944) Герой Савецкага Саюза. Пазней мы даведаліся, што пахаваны ў нашым універсітэцкім двары быў ураджэнец Ленінграда, расіянін, высокакваліфікаваны спецыяліст ваенна-інжынерных войскаў (праз 30 год на гэтым месцы будзе ўзведзены мемарыяльны абеліск загінулым супрацоўнікам і студэнтам БДУ – заўв. Рэд.). Эпіцэнтрам БДУ стаў ацалелы двухпавярховы цагляны корпус фізмата (сённяшні рэктарат). У гэтым невялічкім доме, як у казачнай рукавічцы мышкі-нарушкі, абсталявалі некалькі аўдыторый, сабралі сціплую бібліятэку, якой загадвала Р.Г. Любіна, клапатлівы спецыяліст сваёй спправы, размясцілася адміністрацыя і рэктарат, адгарадзілі пакойчык для халастых выкладчыкаў і аспірантаў, утварылі і ўпрыгожылі невялікую актавую залу..."
 15 жніўня. Указам Прэзідыу­ма Вярхоўнага Савета СССР званне Героя СССР прысвоена выпуск­ніку ўніверсітэта В. А. Парахневічу. 1 верасня. Створаны факультэт журналістыкі. Кастрычнік. Пачаліся рэгулярныя заняткі на 7 факультэтах. У 1945/46 навуч. г. з 895 студэнтаў 121 быў дэмабілізаваны з шэрагаў Чырвонай Арміі, 76 з’яўляліся ўдзельнікамі партызанскага руху. Праз год ва ўніверсітэце навуча­лася болей за 300 былых франта­вікоў і партызан. Пачала працаваць універсітэц­кая бібліятэка. ВНУ Масквы, Ленін­града і іншых гарадоў падарылі бібліятэцы БДУ каля 25 тыс. кніг. Званне заслужанага дзеяча на­вукі БССР прысвоена Ц. М. Годне­ву, М. Е. Макушку, К. М. Міцкевічу (Якубу Коласу), У. М. Перцаву. 1945 год 24 сакавіка. Указам Прэзі­дыума Вярхоўнага Савета СССР званне Героя Савецкага Саюза прысвоена выпускніку ўніверсітэта М. П. Катлаўцу (пасмяротна). 9 мая. Дзень перамогі над фашысцкай Германіяй. 19–23 мая. Адбылася наву­ковая сесія БДУ, прысвечаная аднаўленню працы ўніверсітэта ў Мінску і ўдзелу яго супрацоўнікаў і студэнтаў у аднаўленні народнай гаспадаркі БССР. Снежань. Пачаўся першы паваенны навучальны год у аспірантуры БДУ. бгу Даваенная навучальна-навуко­вая і вытворчая база ўніверсітэта была ў асноўным адноўлена толькі ў канцы 1950 г. У той час ва ўніверсітэце на 35 кафедрах пра­цавалі 170 выкладчыкаў (з іх 14 прафесараў і 60 дацэнтаў), на 6 факультэтах навучалася болей за 1700 студэнтаў.
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *