Шукала на лініі: на змене з кіроўцам
Менавіта так гавораць калегі вадзіцеля аўтагаспадаркі БДУ Мікалая Шукалы, калі той заступае на змену. Пра тое, з чаго складаецца яго працоўны дзень і простае чалавечае шчасце, падчас змены са спецыялістам даведаўся карэспандэнт газеты «Універсітэт». «Тармазы – наша жыццё» Мікалай Шукала працуе на машыне, якая замацавана за цэнтрам грамадскага харчавання БДУ. Ён і трое яго калег абслугоўваюць 18 сталовых і буфетаў...