Святло Вялікай Перамогі: памяць сэрца і подзвіг продкаў

Напярэдадні 9 Мая ў Беларускім дзяржаўным універсітэце адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны Дню Перамогі. Галоўнай тэмай лінейкі стала непарыўная сувязь пакаленняў: ад герояў, якія змагаліся за свабоду, да моладзі, якой трэба берагчы гістарычную праўду і забяспечваць мірную будучыню краіны. Без гэтай сувязі немагчыма выхаваць грамадзяніна, які ганарыцца сваёй краінай. І менавіта ва ўніверсітэце такая сувязь набывае асаблівы сэнс: тут веды перадаюцца...

Дыялог без межаў: БДУ ўмацоўвае супрацоўніцтва з кітайскімі ВНУ

Дэлегацыя на чале з рэктарам БДУ Андрэем Каралём наведала Кітай з афіцыйным візітам. Яго вынікам стала падпісанне шэрагу дакументаў аб супрацоўніцтве нашага ўніверсітэта з ВНУ КНР, а таксама пашырэнне сувязяў паміж БДУ і членамі Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва (УШАС). У прыватнасці, гэтаму паспрыяў удзел рэктара БДУ ў Форуме рэктараў «Sub-Forums of the World-Class University (Presidents Forum)». Тут кіраўнік беларускай ВНУ прадставіў...

Таццяна Сідарава: «Пасля лекцый студэнтам павінна хацецца жыць»

2026 год абвешчаны ў Беларусі Годам беларускай жанчыны – часам, калі асабліва важна казаць пра тых, хто сваёй працай, талентам і адданасцю справе фарміруе будучыню краіны. У Беларускім дзяржаўным універсітэце такіх жанчын нямала. Адна з іх – загадчыца кафедры рускай літаратуры філалагічнага факультэта Таццяна Сідарава.  Літаратура як пакліканне Часам выбар прафесіі здаецца выпадковым, але потым разумееш: ён быў прадвызначаны. Таццяна...

Гарызонты інтэграцыі: БДУ пашырае адукацыйную прастору з Кітаем

Падчас афіцыйнага візіту ў Кітай дэлегацыі вядучай беларускай ВНУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём быў падпісаны шэраг пагадненняў аб супрацоўніцтве паміж БДУ і кітайскімі ўніверсітэтамі. Першы дакумент прадугледжвае ўзаемадзеянне з Харбінскім педагагічным універсітэтам у галіне адукацыі і навукі. У прыватнасці, гаворка ідзе пра абмен студэнтамі і выкладчыкамі, адукацыйнымі методыкамі і навучальнымі матэрыяламі; сумесныя навуковыя публікацыі; арганізацыю семінараў, лекцый і...

Новы фізкультурна-аздараўленчы комплекс адкрыўся ў БДУ

Развіццё спартыўнай інфраструктуры ў Мінску набывае ўсё большыя маштабы, і фокус увагі заканамерна перамяшчаецца на студэнцкае асяроддзе. Адкрыццё спартыўнага комплексу ў галоўнай ВНУ краіны – сведчанне сістэмнага падыходу, дзе запыт моладзі на здаровы лад жыцця сустракае рэальнае ўвасабленне ў новых, тэхналагічных прасторах.   Адкрыццё новага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта стала знакавай падзеяй не толькі для ВНУ, але і для...

Новая лабараторыя для біялагічнага факультэта БДУ: поўны цыкл даследаванняў бялку на адной пляцоўцы

На біялагічным факультэце БДУ адкрылася ўнікальная лабараторыя структурнай і функцыянальнай біялогіі бялку – першая ў краіне комплексная пляцоўка, якая дазваляе праводзіць поўны цыкл даследаванняў бялковых малекул. Новае падраздзяленне заклікана злучыць адукацыйны працэс з перадавой навукай і рэальнай вытворчасцю. Лабараторыя аснашчана інавацыйным абсталяваннем, якое дазволіць студэнтам і навукоўцам не толькі атрымліваць і аналізаваць бялкі, але і дэталёва вывучаць іх структуру, дынаміку...

Рэктар БДУ Андрэй Кароль пра перспектыўныя напрамкі ўніверсітэцкай навукі

Андрэй Дзмітрыевіч, пра якія прыярытэты і дасягненні ўніверсітэцкай навукі мы можам гаварыць сёння? Універсітэт уносіць значны ўклад у развіццё айчыннай і сусветнай навуковай думкі, у сваёй дзейнасці абапіраецца на запыты часу і патрэбы эканомікі Беларусі. Навукоўцы ВНУ праводзяць даследаванні па ўсіх прыярытэтных і стратэгічна значных напрамках – ад лічбавых і касмічных тэхналогій да сельскай гаспадаркі, медыцыны і забеспячэння гуманітарнай бяспекі...


Ад дыплома да размеркавання: як пяць выпускніц БДУ знайшлі свой шлях у прафесіі

Адны бачаць у размеркаванні гарантаванае працоўнае месца, іншыя – часовы этап жыцця. Для кагосьці гэта крок да мары, а для кагосьці – прыпынак перад новым рыўком. Пяць дзяўчат, якія скончылі БДУ, расказваюць пра свой вопыт размеркавання. Дар’я Чарняўская, наша першая гераіня, скончыла механіка-матэматычны факультэт і атрымала кваліфікацыю «Матэматык. Выкладчык матэматыкі і інфарматыкі». Практыкавацца ў прафесіі яна пачала яшчэ на другім...

Серабро з Масквы: студэнт БДУ сярод найлепшых на прэстыжным турніры

Чацвёртакурснік факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі БДУ Раман Аляксееў заняў другое месца на XVI Міжнароднай алімпіядзе « IT-Планета – 2025» у напрамку «Праграмаванне 1С». Фінал турніру прайшоў у Маскве. «IT-Планета 2025» — гэта платформа для папулярызацыі і развіцця інфармацыйнакамунікацыйных тэхналогій (ІКТ), а таксама пошуку і падтрымкі таленавітых студэнтаў і маладых спецыялістаў у сферы IT. Арганізатары і партнёр – вядучыя вытворцы...

Новыя гарызонты тэхналогій: БДУ на Digital Expo – 2025

БДУ прадставіў 14 інавацыйных распрацовак на міжнародным форуме па інфармацыйнакамунікацыйных тэхналогіях «ТІБО – 2025». Пра навуковы і адукацыйны патэнцыял ВНУ расказаў рэктар Андрэй Кароль. Ён адзначыў важнасць бесперапыннага развіцця розных сфер у сучасным свеце высокіх тэхналогій. – Цяпер мы бачым імклівае павелічэнне колькасці навацый у галіне інфармацыйных тэхналогій. Яны патрабуюць комплекснага навуковага вывучэння. У далейшым гэта дазволіць эфектыўна выкарыстоўваць дадзеныя...

12 Герояў Савецкага Саюза ў гісторыі БДУ

Гісторыя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта напоўнена прыкладамі з жыцця мэтанакіраваных, адважных, рашучых людзей. Вялікая Айчынная вайна, стаўшы цяжкім выпрабаваннем для краіны, вылучыла шэраг герояў у гісторыі ўніверсітэта, 12 з іх былі адзначаны вышэйшай ступенню адрознення – званнем «Герой Савецкага Саюза». Георгію Канстанцінавічу Жукаву, савецкаму палкаводцу, Маршалу Савецкага Саюза, чатыры разы было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза – у 1939, 1944, 1945...

Дзень Незалежнасці ў БДУ: памяць і гонар

Урачыстая лінейка , прысвечаная Дню Незалежнасці Беларусі, прайшла ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. 3 ліпеня – дзень вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, памяці пра гераізм народа. У гэты дзень беларусы ўшаноўваюць сваю гісторыю, культуру і традыцыі, усведамляючы каштоўнасць свабоды і незалежнасці. Мерапрыемства пачалося з урачыстай цырымоніі ўздымання Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, сцягоў горада-героя Мінска і БДУ. Працаўнікі, студэнты і кіраўніцтва ўніверсітэта...

Беларуска-кітайскі моладзевы форум прайшоў у БДУ

Унікальны беларуска-кітайскі моладзевы форум упершыню прайшоў у БДУ. Урачыстае адкрыццё адбылося 24 чэрвеня на базе Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку. Усяго гасцямі форуму сталі каля 200 таленавітых студэнтаў, маладых навукоўцаў і прадстаўнікоў органаў студэнцкага самакіравання. – Гэта новы крок да развіцця і ўмацавання плённага супрацоўніцтва дзвюх сяброўскіх краін, – заявіў рэктар БДУ Андрэй Кароль.    Паводле яго слоў, унікальнае мерапрыемства, арганізаванае па...

Аб’явы ў газеце №7(2298) ад 15 лiпеня 2025 года

Інфармацыя пра конкурс апублікавана на ст.8 у выпуску газеты «Універсітэт» №7(2298) ад 15 лiпеня 2025 года (калі ласка, пераходзьце па спасылцы, каб чытаць газету ў электронным выглядзе).  

Юбілей заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага ансамбля танца «Крыжачок» БДУ: 80 гадоў на сцэне і ў сэрцы Беларусі

  Сёлета заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль танца «Крыжачок» БДУ адзначыў важную дату – 80-годдзе з дня заснавання. Сёння «Крыжачок» з’яўляецца адным з культурных брэндаў Рэспублікі Беларусь. За ўсе гады ён прайшоў доўгі і яркі шлях, аб’ехаў увесь свет і стаў неад’емнай часткай культурнага жыцця краіны. А пра тое, як прайшоў гэты важны дзень і чаму столькі танцораў выбіраюць...

Універсітэт – гэта людзі

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт стаў месцам сустрэчы не проста калег, а сапраўдных дынастый – сем’яў, чые імёны на працягу дзесяцігоддзяў непарыўна звязаны з гісторыяй і развіццём ВНУ. Дзень быў прысвечаны рэалізацыі праекта «З пакалення ў пакаленне. Дынастыі БДУ», закліканага захаваць і ўвекавечыць памяць пра тых, хто прысвяціў сваё жыццё служэнню навуцы і адукацыі. Праект стаў вынікам сумеснай і бесперапыннай архіўнай працы...

Дынастыя Малевіч 83 гады з БДУ

  Дынастыю складаюць доктар палітычных навук, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесары, высокакваліфікаваныя педагогі, аўтары навуковых прац. Стаж дынастыі ў БДУ – 83 гады. Малевіч Ігар Аляксандравіч – доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар (бацька Малевіч Ю. І.). Стаж працы ў БДУ – 55 гадоў. Ігар Аляксандравіч нарадзіўся 13 лістапада 1941 г. у г. Мінску. Пасля заканчэння вучобы ў Мінскім радыётэхнічным інстытуце паступіў у...

Ад мары да майстэрства: як Анастасія Грачышка скарыла БДУ і двойчы стала майстрам спорту

  Выдатніца, спартсменка і проста прыгажуня. А яшчэ Анастасія Грачышка – прадстаўніца банка даных адоранай моладзі Беларусі. Дзяўчына распавяла, як сумяшчае вучобу, спорт і грамадскую дзейнасць.   Паступаць у БДУ Анастасія вырашыла яшчэ задоўга да заканчэння школы. Ужо ў 7 класе дзяўчына паставіла сабе мэту стаць студэнткай БДУ, паколькі гэта вядучы ўніверсітэт краіны. З факультэтам і спецыяльнасцю вызначылася крыху пазней....