Ад дыплома да размеркавання: як пяць выпускніц БДУ знайшлі свой шлях у прафесіі

Адны бачаць у размеркаванні гарантаванае працоўнае месца, іншыя – часовы этап жыцця. Для кагосьці гэта крок да мары, а для кагосьці – прыпынак перад новым рыўком. Пяць дзяўчат, якія скончылі БДУ, расказваюць пра свой вопыт размеркавання. Дар’я Чарняўская, наша першая гераіня, скончыла механіка-матэматычны факультэт і атрымала кваліфікацыю «Матэматык. Выкладчык матэматыкі і інфарматыкі». Практыкавацца ў прафесіі яна пачала яшчэ на другім...

Беларуска-кітайскі моладзевы форум прайшоў у БДУ

Унікальны беларуска-кітайскі моладзевы форум упершыню прайшоў у БДУ. Урачыстае адкрыццё адбылося 24 чэрвеня на базе Нацыянальнага дзіцячага тэхнапарку. Усяго гасцямі форуму сталі каля 200 таленавітых студэнтаў, маладых навукоўцаў і прадстаўнікоў органаў студэнцкага самакіравання. – Гэта новы крок да развіцця і ўмацавання плённага супрацоўніцтва дзвюх сяброўскіх краін, – заявіў рэктар БДУ Андрэй Кароль.    Паводле яго слоў, унікальнае мерапрыемства, арганізаванае па...

Юбілей заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь народнага ансамбля танца «Крыжачок» БДУ: 80 гадоў на сцэне і ў сэрцы Беларусі

  Сёлета заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль танца «Крыжачок» БДУ адзначыў важную дату – 80-годдзе з дня заснавання. Сёння «Крыжачок» з’яўляецца адным з культурных брэндаў Рэспублікі Беларусь. За ўсе гады ён прайшоў доўгі і яркі шлях, аб’ехаў увесь свет і стаў неад’емнай часткай культурнага жыцця краіны. А пра тое, як прайшоў гэты важны дзень і чаму столькі танцораў выбіраюць...

Універсітэт – гэта людзі

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт стаў месцам сустрэчы не проста калег, а сапраўдных дынастый – сем’яў, чые імёны на працягу дзесяцігоддзяў непарыўна звязаны з гісторыяй і развіццём ВНУ. Дзень быў прысвечаны рэалізацыі праекта «З пакалення ў пакаленне. Дынастыі БДУ», закліканага захаваць і ўвекавечыць памяць пра тых, хто прысвяціў сваё жыццё служэнню навуцы і адукацыі. Праект стаў вынікам сумеснай і бесперапыннай архіўнай працы...

Мінск – Куала-Лумпур: Беларускія студэнткі пра свой досвед вучобы ў Малайзіі

Студэнткі журфака БДУ рызыкнулі пакінуць звыклы свет і адправіліся па веды ў іншы канец свету – у сонечную Малайзію. Што іх чакала за тысячы кіламетраў ад дома? Новыя сябры, экзатычная культура і неацэнны вопыт, які змяніў іх жыццё. Сёння яны дзеляцца сваімі ўражаннямі, распавядаюць пра складанасці адаптацыі, пра ўсходнюю гасціннасць і пра тое, як вучоба ў Куала-Лумпуры адкрыла для іх...

Вектар на Усход: БДУ пашырыў партнёрства з кітайскімі ВНУ

Афіцыйны візіт дэлегацыі БДУ на чале з рэктарам Андрэем Каралём у КНР прадугледжваў шэраг дамоўленасцяў з ВНУ гэтай краіны з мэтай пашырэння партнёрства ў галіне навукі і адукацыі, а таксама ўмацавання трывалых сувязяў. БДУ стаў адным з арганізатараў Першага міжнароднага форуму па гуманітарным абмене ў Кітаі Маштабнае мерапрыемства – стартавая калектыўная ініцыятыва адкрытага 11 мая сумеснага Кітайска-беларускага цэнтра гуманітарных абменаў...

Адкрыта, цёпла і па сутнасці: як прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй у БДУ

29 сакавіка 2025 года факультэт журналістыкі БДУ адчыніў дзверы для абітурыентаў і іх бацькоў. У цёплы суботні дзень на Кальварыйскай, 9 сабраліся будучыя студэнты, выкладчыкі, выпускнікі, абітурыенты і іх родныя, каб пазнаёміцца, задаць пытанні і зразумець, як уладкавана жыццё на адным з самых прэстыжных факультэтаў краіны. Сустрэчу адкрыла Ганна Басава – прафесар кафедры і намеснік дэкана. Спачатку яна распавяла пра...


Электаральны дыялог

Дыялогавая пляцоўка «Выбарчы працэс у Рэспубліцы Беларусь: асноўныя стадыі і навацыі заканадаўства» прайшла 24 студзеня з удзелам намеснікаў дэканаў і куратараў навучальных груп усіх факультэтаў універсітэта. У якасці спікераў выступілі адвакат-медыятар Мінскай абласной калегіі адвакатаў Алеся Церашкова і намеснік дэкана па выхаваўчай рабоце юрыдычнага факультэта Віктар Сухапараў. Эксперты расказалі пра адзіны дзень галасавання, яго новаўвядзенні, актыўную фазу падрыхтоўкі да выбарчай...

Выбарчае заканадаўства ад А да Я праз прызму практыка

ФМА БДУ стаў месцам правядзення дыялогавай пляцоўкі «Навелы ў выбарчым заканадаўстве Рэспублікі Беларусь». Запрошаным выступоўцам мерапрыемства, прымеркаванага да адзінага дня галасавання, стаў старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па заканадаўстве і дзяржбудаўніцтве Сяргей Сівец. Сустрэча з выкладчыкамі і студэнтамі ўніверсітэта прайшла ў фармаце гутаркі. Удзельнікі абмеркавалі змены і дапаўненні ў выбарчы кодэкс краіны, не абышлі ўвагай аптымізацыю сістэмы выбарчых...

Аб’явы ў газеце №2(2280) ад 21 лютага 2024 года

Інфармацыя пра конкурс апублікавана на ст.8 у выпуску газеты «Універсітэт» №2(2280) ад 21 лютага 2024 года (калі ласка, пераходзьце па спасылцы, каб чытаць газету ў электронным выглядзе).

Партыйная школа – унікальны праект БДУ

У БДУ пачала дзейнасць «Партыйная школа», агульнарэспубліканскі адукацыйны праект Беларускай партыі «Белая Русь». Яго мэта – фарміраванне цэласнага ўяўлення пра шматпартыйную сістэму і ролю партый у дзяржаўным будаўніцтве. Цэнтральным мерапрыемствам ва ўніверсітэце сталі тыднёвыя навучальныя курсы «Парталогія», арганізаваныя напярэдадні адзінага дня галасавання. У распрацоўцы навучальнай праграмы ўдзельнічала экспертная група некалькіх факультэтаў БДУ: гістарычнага, юрыдычнага, журналістыкі, філасофіі і сацыяльных навук. Удзельнікамі...

БДУ як пляцоўка для фарміравання грамадска–палітычнай думкі

Напярэдадні адзінага дня галасавання ў БДУ прайшоў шэраг асветніцка-адукацыйных мерапрыемстваў, прысвечаных выбарчаму праву. Сустрэчы са студэнтамі і супрацоўнікамі ўніверсітэта праводзіла адміністрацыя УВА, кіраўнікі падраздзяленняў, а таксама запрошаныя госці. За гэты час выступоўцамі станавіліся старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Наталля Качанава, генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Андрэй Швед, кіраўнік адміністрацыі Маскоўскага раёна Таццяна Калядка, міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант міліцыі...

Калейдаскоп навукі: аспіранты БДУ адзначаны стыпендыяй Прэзідэнта

7 аспірантаў БДУ атрымалі стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. У гэтым спісе даследчыкі, якія дасягнулі значных навуковых і практычных поспехаў у галіне тэхнічных, фізіка-матэматычных, палітычных, філалагічных і гістарычных навук. Аспірант механіка-матэматычнага факультэта Яўген Аўдзейчык удастоены ўзнагароды за распрацоўку мадэляў руху кропель на дыску, які круціцца, і алгарытму рашэння ўраўненняў раўнавагі абмежаваных восесіметрычных пластоў вадкасці. Ён заняўся гідрамеханікай на трэцім курсе. Гэта...

Адказы на актуальныя пытанні пра выбарчую кампанію ў адзіны дзень галасавання

Ці вядомыя ўжо імёны кандыдатаў у дэпутаты і дзе з імі можна азнаёміцца? Імёны кандыдатаў у дэпутаты як Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, так і мясцовых саветаў дэпутатаў ужо, зразумела, вядомыя. Рэгістрацыя кандыдатаў акруговымі камісіямі завяршылася 30 студзеня гэтага года. Колькасць вылучаных кандыдатаў у дэпутаты адрозніваецца. Да прыкладу, ад некаторых выбарчых акруг вылучаюцца ад трох да пяці кандыдатаў, ад...

Адна гісторыя на ўсіх: шчыры дыялог розных пакаленняў

У Беларускім дзяржаўным універсітэце 6 лютага адбыўся першы Патрыятычны форум моладзі Саюзнай дзяржавы. Аб’яднанне, кансалідацыя высілкаў «спадкаемцаў Вялікай Перамогі» па захаванні гістарычнай памяці, супрацьстаянні фальсіфікацыі вынікаў Вялікай Айчыннай вайны сталі ключавымі матывамі правядзення маштабнай патрыятычнай сустрэчы. Каля 100 студэнтаў з БДУ, Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта, Фінансавага ўніверсітэта пры Урадзе Расійскай Федэрацыі на працягу двух дзён былі пагружаны ў пытанні агульнай гісторыі,...

Цяжкі шлях да мары

Студэнтка 3 курса факультэта сацыякультурных камунікацый Віялета Навіцкая стала «Студэнтам года – 2023» у спартыўнай намінацыі. Дзяўчына займаецца каратэ ўжо 12 гадоў, яна кандыдат у майстры спорту, мае чорны пояс, з’яўляецца членам нацыянальнай каманды і атрымлівае стыпендыю Прэзідэнта. Першыя крокі У спорт Віялета трапіла зусім выпадкова. Яе бабуля ўбачыла аб’яву ў ліфце і прапанавала сваёй жвавай і баявой унучцы пайсці...

Маскі скінутыя: у БДУ прайшоў Міжуніверсітэцкі паэтычны форум

Сёлета слоганам і натхняльнай ідэяй праекта сталі словы «Творчасць без масак». Падзея аб’яднала моладзь з БДУ, БДУІР, БДЭУ, МДЛУ, БНТУ, Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў і Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Адметна, што першы сезон форуму прайшоў у 2016 годзе, а міжуніверсітэцкі статус мерапрыемства набыло ўжо праз два гады. Знакавым для каманды арганізатараў стаў таксама 2019-ы: тады гэта студэнцкая ініцыятыва...