БДУ як пляцоўка для фарміравання грамадска–палітычнай думкі

21 Feb, 2024.

Напярэдадні адзінага дня галасавання ў БДУ прайшоў шэраг асветніцка-адукацыйных мерапрыемстваў, прысвечаных выбарчаму праву. Сустрэчы са студэнтамі і супрацоўнікамі ўніверсітэта праводзіла адміністрацыя УВА, кіраўнікі падраздзяленняў, а таксама запрошаныя госці.

За гэты час выступоўцамі станавіліся старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі Наталля Качанава, генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Андрэй Швед, кіраўнік адміністрацыі Маскоўскага раёна Таццяна Калядка, міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант міліцыі Іван Кубракоў, намеснік міністра ўнутраных спраў – начальнік крымінальнай міліцыі Генадзь Казакевіч, дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч, намеснік старшыні Следчага камітэта Сяргей Аземша, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па заканадаўчым і дзяржаўным будаўніцтве Сяргей Сівец, гендырэктар агенцтва «Мінск-Навіны», старшыня праўлення Беларускага саюза журналістаў Андрэй Крывашэеў і інш.

Сустрэчы з экспертамі праводзіліся ў розных фарматах. У інстытутах і на факультэтах БДУ адбыліся дыялогавыя пляцоўкі («Праблемы захавання законнасці ў моладзевым асяроддзі», «Роля жанчыны ў палітычным жыцці дзяржавы», «Асаблівасці дзейнасці органаў мясцовага кіравання і самакіравання», «Асновы захавання законнасці і правапарадку ў Рэспубліцы Беларусь у перыяд электаральных кампаній», «Расследаванне крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа: аднаўленне гістарычнай справядлівасці»), лекцыі («Выбарчы працэс у Рэспубліцы Беларусь: асноўныя стадыі і навацыі заканадаўства», «Палітычная сістэма Рэспублікі Беларусь»), круглыя сталы, дыскусіі, адзіныя дні інфармавання і да т. п. Адзначым, што лютаўскі адзіны дзень інфармавання адбыўся па трох напрамках: для супрацоўнікаў, студэнтаў і агульнагарадское абмеркаванне. Традыцыйна тэматыкай падзей сталі палітычныя, грамадскія і сацыяльныя пытанні з жыцця Беларусі і замежных краін.

Таксама ўніверсітэт стаў пляцоўкай для правядзення Патрыятычнага форуму моладзі Саюзнай дзяржавы, далучыўся да працы Форуму маладых выбаршчыкаў. Акрамя таго, выкладчыкі і студэнты не аднойчы выказвалі сваю грамадзянскую пазіцыю ў межах тэматычнай рубрыкі «Голас маладога выбаршчыка», што накіравана на фарміраванне палітычнай культуры і ўмацаванне электаральнай дасведчанасці.

Статыстыка мерапрыемстваў у БДУ па выбарчым працэсе:

print

Вам таксама можа спадабацца: