Студэнты года БДУ

5 Jan, 2014.

njb

Вызначаныя пераможцы конкурсу «Студэнт года  БДУ» за навучальны перыяд 2012–2013 гг.

У намінацыі «Навука» сярод студэнтаў прыродазнаўча­навуко­вых спецыяльнасцяў перамаглі пяцікурснікі Антон Саечнікаў (факультэт радыёфізікі і камп'ютарных тэхналогій) і Іван Рэзнікаў (хімічны факультэт). Сярод гуманітарыяў найлепшай названая студэнтка 4 курса Інстытута журналістыкі  Вік­то­рыя Пяткевіч. Акрамя гэтага, званне лаўрэата ў намінацыі «Навука» атрымалі пяцікурснікі Максім Гарлач (фізічны факультэт) і Віта­ль Круплевіч (ФМА).
У намінацыі «Спорт» перамогу атрымала пяцікурсніца ФМА Аг­нета Сакалова, а лаўрэатам стаў яе сакурснік Вадзім Пранько.
Вызначаныя пераможцы і ў на­мі­нацыі «Культура». Найлепшай у гэтай сферы прызнаная трэця­курсніца ФМА Юлія Гулько, а лаў­рэатамі сталі другакурснік Алег Шчуцкі (гуманітарны факультэт) і студэнт 3 курса Уладзіслаў Чы­жы­каў (філалагічны факультэт).
Сёлета ў намінацыі «Лідар» выяўлена шэсць пераможцаў, якія размеркаваліся па паднамінацыях: «Лідар універсітэта» і «Лідар факультэта».
Лідарамі ўніверсітэта сталі пяцікурснікі Яўген Харук (юрыдычны факультэт) і Філіп Румак (механіка-матэматычны факультэт), а таксама студэнт 4 курса фізічнага факультэта Канстанцін Жук. Дыпломы лаўрэатаў у гэтай намінацыі  атрымалі чацвёрта­кур­снікі ІБМТ і фізічнага факультэта Вікторыя Дударчык і Павел Лаба­цэ­віч адпаведна.
Лідарамі паднамінацыі «Факультэт» прызнаныя чацвёртакурсніца Інстытута журналістыкі Лізавета Хмель і студэнткі пятага курса фі­ла­ла­гічнага і хімічнага факультэтаў Ганна Ковель і Яўгенія Вераксо ад­паведна. А званні лаўрэатаў ат­ры­­­­малі чацвёртакурснік Ле Туан Дат (ІБМТ) і пяцікурснік Філіп Хайцін (ММФ)
Паводле інфармацыі УВРМ
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *