Трансфармацыя вышэйшай адукацыі

5 Jan, 2014.

Стражев Василий

Прафесар кафедры фізікі і астрафізікі фізічнага факультэта БДУ Васіль Стражаў выступіў 12 снежня з дакладам «Трансфармацыя сістэмы вышэйшай адукацыі ў краінах з пераходнай эканомікай (Беларусь, Кітай, Расія)».
Гэты выступ прайшоў у рамках чарговага пасяджэння навукова-метадалагічнага семінара «Актуальныя праблемы развіцця навукі, адукацыі, культуры». Ён быў арганізаваны ў кастрычніку цяперашняга года пад эгідай прафесарскага збору БДУ.
Нагадаем, мэтай семінара з'яўляецца адраджэнне традыцый вольнага і творчага абмеркавання перадавых і прыярытэтных кірункаў развіцця сучаснай навукі і культуры з наступнай распрацоўкай прапаноў і рэкамендацый па ўдасканаленні навуковай і адукацыйнай сфер БДУ.

print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *