«Тыдзень беларускага PR» прайшоў у БДУ (+відэа)

21 Nov, 2017.

Майстар-клас журналіста і акцёра Андрэя Бібікава

З 30 кастрычніка па 1 лістапада на базе Інстытут журналістыкі БДУ прайшоў «Тыдзень беларускага PR». Арганізатарам выступіла кафедра тэхналогій камунікацыі Інстытута журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта пры падтрымцы Асацыяцыі кампаній камунікацыйных кансультантаў.

Старшыня федэрацыі лёгкай атлетыкі Вадзім Дзевятоўскі

На тры дні больш за 300 гасцей форуму пагрузіліся ў атмасферу сувязяў з грамадскасцю, абмеркавалі магчымасці, тэндэнцыі і перспектывы развіцця галіны. У мерапрыемствах прынялі ўдзел больш за 50 беларускіх PR-экспертаў-практыкаў, а таксама спецыялістаў і даследчыкаў БДУ, якія не толькі абмяняліся досведам, але і вызначылі тэндэнцыі і перспектывы развіцця карпаратыўных стратэгічных камунікацый у Бе­ларусі.
Першы дзень праходзіў пад дэвізам «Мінск – прастора выбару». Арганізатары такіх буйных мерапрыемстваў, як «Тбілісоба Баржомі–2017» і Lidbeer, раскрылі сакрэты правядзення паспяховых фэстаў, а ў рамках майстар-класа «Мінскі паўмарафон–2017: ініцыятыва, якая натхніла 30 тысяч чалавек на бег» распавялі, як ствара­юцца і рэалізуюцца ідэі, што зыходзяць ад дзяржавы.
Праграму першага дня завяршыў круглы стол на тэму «Гендар і камунікацыя». Спікерамі выступілі прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, даследчыкі, кіраўнікі камунікацыйных агенцтваў і PR-аддзелаў, прадстаўнікі органаў дзяржаўнага кіравання.
Другі дзень быў прысвечаны тэме стварэння асабістага брэнда. Эксперты распавялі пра ключавыя складнікі асабістага брэнда, па­дзяліліся сакрэтамі паспяховага публічнага выступу, таксама ства­рылі ўяўленне пра значэнне  сацы­яльнай адказнасці ў фарміраванні асабістага брэнда. У рамках другога дня «Тыдня беларускага PR» адбылося пасяджэнне GR-клуба на тэму «Бізнес і дзяржава: праз стварэнне агульных каштоўнасцяў – да новай эканомікі». Падчас круглага стала была прадстаўлена канцэпцыя капіталізму грамадскіх каштоўнасцяў, якую супаставілі з канцэпцыяй карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці, былі прадстаўлены асноўныя іх адрозненні.
У трэці дзень, 1 лістапада, адбылося святкаванне дня PR. У рамках PR-клуба прайшла дыскусія на тэму «PR-адукацыя vs PR-практыка», пасля якой адбылася прэзентацыя кнігі загадчыцы кафедры тэхналогій камунікацыі, кандыдата філасофскіх навук Ірыны Сідор­скай  «Інстытут паблік рылэйшнз у развіцці сацыядынамічных працэсаў у Рэспубліцы Беларусь», у якой распавядаецца пра станаў­ленне беларускага PR.

Дар’я ШМЯРКО
Яшчэ больш фота у лічбавым фотаархіве БДУ

Даведка
1 лістапада 2013 г. па ініцыятыве кафедры тэхналогій камунікацыі Інстытута журналістыкі БДУ і кансалтынгавай кампаніі IPR Belarus пры падтрымцы прафесійнай супольнасці пасада «спецыяліст па сувязях з грамадскасцю» была занесена ў Адзіны кваліфікацыйны даведнік пасад службоўцаў. Гэты дзень лічыцца датай прызнання прафесіі PR-спецыяліста ў Рэспубліцы Беларусь. З 2014 г. па­дзея шырока адзначаецца навуковай і прафесійнай супольнасцю Беларусі.

Відэа:

print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *