Звярніце ўвагу: залічэнне на бюджэтную форму навучання (прахадныя балы выраслі ў параўнанні з мінулым годам)

21 Jul, 2017.

Першае пасяджэнне прыёмнай камісіі БДУ па залічэнні абітурыентаў на дзённую і завочную бюджэтную форму навучання адбылося 20 ліпеня. Падведзены вынікі залічэння на факультэты: радыёфізікі і камп’ютэрных тэхналогій, прыкладной матэматыкі і інфарматыкі, міжнародных адносін, механіка-матэматычны і факультэт філасофіі і сацыяльных навук. Па інфармацыі сайта БДУ.

Вынікі залічэння на дзённую бюджэтную форму навучання наступныя:

на факультэт радыёфізікі і камп’ютэрных тэхналогій па спецыяльнасцях аб’яднанага конкурсу дзённай формы навучання залічана 204 абітурыента, з іх адзін прыняты без экзаменаў і адзін па мэтавым прыёме. Прахадны бал склаў 284 (ў 2016 г. — 232). На асобныя спецыяльнасці прахадныя балы:
— “Камп’ютарная бяспека (радыёфізічнага метады і праграмна-тэхнічныя сродкі)” — 317 (ў 2016 г. — 288);
— «Прыкладная інфарматыка» — 309 (ў 2016 г. — 278);
— «Радыёфізіка» — 295 (ў 2016 г. — 241);
— «Аэракасмічныя радыёэлектронныя і інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі» — 290 (ў 2016 г. — 252);
— «Фізічная электроніка» — 284 (ў 2016 г. — 232).

На факультэт прыкладной матэматыкі і інфарматыкі па аб’яднаным конкурсе залічана 275 абітурыентаў, прахадны бал склаў 335 (ў 2016 г. — 302). Сярод залічаных 26 прынята без экзаменаў. Прахадныя балы па спецыяльнасцях і напрамках:
— «Прыкладная інфарматыка» (праграмнае забеспячэнне камп’ютэрных сістэм)» — 372 (ў 2016 г. — 364);
— «Інфарматыка» — 360 (ў 2016 г. — 349);
— «Актуарная матэматыка» — 352 (ў 2016 г. — 338);
— «Камп’ютарная бяспека (матэматычныя метады і праграмныя сістэмы)» — 352 (ў 2016 г. — 335);
— «Прыкладная матэматыка» — 341 (ў 2016 г. — 305);
— «Эканамічная кібернетыка» — 335 (ў 2016 г. — 302).

На факультэт міжнародных адносін залічана 69 абітурыентаў. На спецыяльнасць «Лінгвакраіназнаўства» прахадны бал склаў 381 (ў 2016 г. — 381). Адзін абітурыент залічаны без экзаменаў.
На спецыяльнасць «Мытная справа» залічаны 17 абітурыентаў. Сярод залічаных 4 прынята без іспытаў, 6 па мэтавым прыёме. Прахадны бал склаў 359 (ў 2016 г. — 363).
На групу з 2 спецыяльнасцяў эканамічнага профілю гэтага факультэта па аб’яднаным конкурсе залічана 20 абітурыентаў, прахадны бал склаў 366 (ў 2016 г. — 361). На асобныя спецыяльнасці прахадныя балы склалі:
— «Сусветная эканоміка» — 371 (ў 2016 г. — 367);
— «Менеджмент (менеджмент у сферы міжнароднага турызму)» — 366 (ў 2016 г. — 361).
На групу з двух спецыяльнасцяў профілю міжнародныя адносіны па аб’яднаным конкурсе залічаны 24 абітурыента, прахадны бал склаў 384 (ў 2016 г. — 382). На асобныя спецыяльнасці прахадныя балы склалі:
— «Міжнароднае права» — 384 (ў 2016 г. — 382);
— «Міжнародныя адносіны» — 384 (ў 2016 г. — 382).

На спецыяльнасці механіка-матэматычнага факультэта залічана 200 абітурыентаў, з іх 8 без экзаменаў і 2 па мэтавым прыёме. Прахадны бал па агульным конкурсе склаў 290 (ў 2016 г. — 214). На асобныя спецыяльнасці прахадныя балы склалі:
— «Матэматыка і інфармацыйныя тэхналогіі (вэб-праграмаванне і інтэрнэт тэхналогіі)» — 342 (ў 2016 г. — 328);
— «Камп’ютарная матэматыка і сістэмны аналіз» — 336 (ў 2016 г. — 309);
— «Матэматыка і інфармацыйныя тэхналогіі (матэматычнае і праграмнае забеспячэнне мабільных прылад)» — 334 (ў 2016 г. — 304);
— «Матэматыка (эканамічная дзейнасць)” — 315 (ў 2016 г. — 285);
— «Матэматыка (навукова-вытворчая дзейнасць)” — 321 (ў 2016 г. — 260);
— «Матэматыка ( навукова-канструктарская дзейнасць)” — 314 (ў 2016 г. — 241);
— «Механіка і матэматычнае мадэляванне» — 293 (ў 2016 г. — 218);
— «Матэматыка (навукова-педагагічная дзейнасць)” — 290 (у 2016 — 214).

На спецыяльнасці факультэта філасофіі і сацыяльных навук залічана 49 абітурыентаў.
На групу з 3 спецыяльнасцяў па аб’яднаным конкурсе залічаны 34 абітурыента, з іх 5 абітурыентаў без экзаменаў. Прахадны бал па аб’яднаным конкурсе — 345 (ў 2016 г. — 319). На асобныя спецыяльнасці прахадныя балы склалі:
— «Сацыяльныя камунікацыі» — 365 (ў 2016 г. — 357);
— «Сацыялогія» — 345 (ў 2016 г. -331);
— «Філасофія» — 345 (ў 2016 г. -319).
На спецыяльнасць «Псіхалогія» залічаны 15 абітурыентаў, з іх 6 па мэтавым прыёме. Прахадны бал склаў 325 (ў 2016 г. — 278).

Вынікі залічэння на завочную бюджэтную форму:

На спецыяльнасці механіка-матэматычнага факультэта залічана 10 абітурыентаў, з іх адзін без экзаменаў. Прахадны бал па агульным конкурсе склаў 181 (ў 2016 г. — 137). На асобныя спецыяльнасці прахадныя балы склалі:
— «Матэматыка і інфармацыйныя тэхналогіі» — 197 (ў 2016 г. — 149);
— «Матэматыка (навукова-педагагічная дзейнасць)” — 181 (ў 2016 г. — 137).

На спецыяльнасці факультэта філасофіі і сацыяльных навук на групу з 2 спецыяльнасцяў па аб’яднаным конкурсе залічана 6 абітурыентаў. Прахадны бал па аб’яднаным конкурсе — 157 (ў 2016 г. — 199). На асобныя спецыяльнасці прахадныя балы склалі:
— «Сацыялогія» — 157 (ў 2016 г. — 209); «Філасофія» — 174 (ў 2016 г. — 199).

print

Вам таксама можа спадабацца: