Пракладваючы шлях да космасу

27 Feb, 2014.

презентация Каманда «БелСат» Ліцэя БДУ зноў выйшла ў фінал Вышэйшай лігі конкурсу «CanSat у Расіі» і ўлетку ў Дубне запусціць другі спадарожнік. Гэты папулярны касмічны конкурс для юніёраў праходзіў у студзені ў МДУ імя М. В. Ламано­сава. У  адборачнай сесіі прынялі ўдзел 30 расійскіх каманд. Беларусь прадстаўляла толькі 1 каманда – якраз ліцэісты БДУ: Дзмітрый Раманавец, Іван Саечнікаў, Уладзіслаў Паўловіч і Мікіта Міш­чанка. Нашы хлопцы паспяхова абаранілі сваю навуковую працу на адборачнай сесіі Вышэйшай лігі чэмпіянату праекта «CanSat у Расіі» і атрымалі званні лаўрэатаў, а таксама дыплом 3 ступені. Нагадаем, запуск свайго першага спадарожніка ліцэісты БДУ ажыццявілі ў маі 2012 г. Аднак сё­лета для ўдзельнікаў Вышэйшай лігі прадугледжаныя новыя тэх­нічныя патрабаванні. Напрыклад, у хуткім часе камандам будзе пра­панавана распрацаваць свой уласны кас­мічны апарат вагой да 1 кг для запуску ракетай-носьбітам на вышыню ўжо 6 кіламетраў. У най­блі­жэйшай будучыні не выключаецца і варыянт запуску арыгі­нальнага спадарожніка з Міжна­роднай касмічнай станцыі. Падкрэслім, па ўмовах праекта 2012 г. каманды дэманстравалі скан­­струяваныя макеты са­праўд­нага спадарожніка і станцыю пры­ёму. Пры гэтым спадарожнік аба­вязаны мець такія тэхнічныя характарыстыкі, якія забяспечылі б яму паспяховыя запуск, вымярэнне, перадачу інфармацыі і прызямленне на парашуце. Акрамя таго, асноўныя кампаненты касмічнага апарата – сістэма электрасілка­вання і перадачы тэлеметрычнай інфармацыі, разнастайныя датчыкі – павінны змяшчацца ў бляшанцы з-пад колы. У прыватнасці, у экспертную камісію конкурсу хлопцы павінны былі прадставіць тлумачальную запіску праекта, вір­туальную прэзентацыю і сканструяваны імі навучальны спадарожнік. Назва конкурсу невыпадкова складаецца з англійскіх слоў «сan» – бляшаны слоік і «sat» – скарачэнні ад слова «satellite», што азначае спадарожнік. Даведка Першы конкурс «CanSat» адбыўся ў 1999 г. у ЗША і накі­раваны на развіццё цікавасці школьнікаў і студэнтаў да кас­мічных даследаванняў. У Расіі конкурс стартаваў у 2012 г., кіраўніком праекта стаў касманаўт герой Расіі Аляксандр Лазуткін. У рэалізацыі праекта асноўную ролю іграюць Навукова-даследчы інстытут ядзернай фізікі імя Д. У. Скобельцына МДУ імя М. В. Ламаносава і Мемарыяльны музей касманаўтыкі. Дадзеныя спа­бор­ніцтвы вельмі папулярныя таксама ў Еўропе і Японіі. Ірына МІРОНАВА
На фота: Ліцэісты БДУ Дзмітрый Раманавец і Іван Саечнікаў падчас абароны касмічнага праекта ў МДУ імя М. В. Ламаносава
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *