Раскрый свае таленты

26 Mar, 2014.

Я love БГУ 560 Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт традыцыйна падтрымлівае творчую ініцыятыву сваіх студэнтаў, рэалізуючы шэраг штогадовых конкурсаў, сярод якіх «Студэнт года БДУ», конкурс фотавідэапрац «БДУ ў тваім фармаце», «Найлепшы выпускнік БДУ» і іншыя. 2013 год быў юбілейным для конкурсу «Найлепшы моладзевы праект». 10 гадоў таму экспертная камісія конкурсу ўпершыню вызначыла пераможцаў і памеры фінансавання для рэалізацыі крэатыўных студэнцкіх ідэй. 26 праектных камандаў прымалі ўдзел у конкурсе, і 18 выйгралі грант. У 2014 годзе ўніверсітэцкі прызавы фонд склаў 35 млн руб. Удзел у конкурсе «Найлепшы моладзевы праект» дае студэнтам магчымасць увасобіць свае ідэі ў жыццё, навучыцца планаваць фінансавыя выдаткі, атрымаць суправаджэнне ў стварэнні і ажыццяўленні сацыяльных, творчых праектаў. Жук Канстанцін,Жук Константин фізічны факультэт, 4 курс Старшыня савета старастаў БДУ Пераможца конкурсу «Студэнт года БДУ» ў намінацыі «Лідар». Удзельнік праекта «Каляндар памятных дат. Мы нашчадкі Перамогі». Самае важнае, чым з'яўляецца для мяне БДУ, гэта пляцоўка для самарэалізацыі. Тут я магу ўвасо­біць у жыццё ўсе свае ідэі і задумкі. Яшчэ адной выдатнай магчымасцю, якую дае наш універсітэт, з'яўляюцца знаёмствы. Дзякуючы БДУ ў мяне з'явіліся сябры і мноства знаёмых на ўсіх факультэтах. Вучыцца ў БДУ выдатна, але яшчэ лепш займацца грамадскім жыццём ва ўніверсітэце. Яно напоўніла мае студэнцкія будні весялосцю, фарбамі, эмоцыямі і бясконцай колькасцю прыемных успамінаў. Ковель Ганна,Ковель Анна філалагічны факультэт, 5 курс Старшыня савета старастаў і студэнцкай куратарскай службы філалагічнага факультэта БДУ. Стваральнік і кіраўнік валанцёрскага клуба «Адрас сяброўства». Жыццё кожнага студэнта БДУ можна параўнаць з якім-небудзь літаратурным жанрам. Жыццё адных падобнае да камедыі, іншых – да рамана, маё ж – да казкі. Бо, паступіўшы ў БДУ, я адкрыла для сябе не толькі Краіну Ведаў, дзе чараўнікі – самыя таленавітыя выкладчыкі, якія дзень за днём здзіўляюць навуковымі адкрыц­цямі, але і Краіну Сяброўства, дзе кожны гатовы пасмяяцца з табой, калі табе весела, і суцешыць, калі табе сумна. Усе пяць гадоў кожны мой дзень быў поўны станоўчых эмоцый і ўсмешак, дзякуй, БДУ! Раз маё студэнцтва – гэта казка, то я яго ніколі не забуду, бо казкі жывуць вечна ў нашай памяці і сэрцах! Штукацер Дзмітрый,Штукатер Дмитрий факультэт радыёфізікі і камп'ютарных тэхналогій, 3 курс Старшыня прафсаюзнага бюро студэнтаў ФРКТ, член савета БДУ. Для мяне БДУ – гэта не проста месца, дзе можна атрымаць добрую адукацыю, авалодаць асновамі прафесіі, а пляцоўка з мноствам магчымасцяў для самарэалізацыі. Тут я магу займацца ўлюбёнай справай, інтэлек­туальнымі гуль­нямі, магу займацца навукай, творчасцю – усіх магчы­масцяў не пе­ралічыць. Галоўнае – трэба разумець, што ты будучыня краіны і ад таго, якім чалавекам ты станеш, залежыць вельмі многае. Такім чынам, для мяне ўніверсітэт – гэта вялікі крок у будучыню, гэта жыццё, насычанае і цікавае. Пранько Вадзім,Пронько Вадим факультэт міжнародных адносін, 5 курс Член Нацыянальнай зборнай Рэспублікі Беларусь па валейболе. Удзельнік праекта «Каляндар памятных дат. Мы нашчадкі Перамогі». Лаўрэат конкурсу «Студэнт года БДУ» ў намінацыі «Спорт». Падводзячы вынік майго вось ужо практычна пяцігадовага знаходжання ў статусе студэнта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, я хацеў бы сказаць, што ні разу за ўвесь час навучання не пашкадаваў пра свой выбар. Усе гэтыя гады пераконваўся, што БДУ сапраўды з'яўляецца лідарам у сферы вышэйшай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь. Этап навучання ва ўніверсітэце вельмі важны як для пабудовы паспяховай кар'еры, так і для ста­наўлення і развіцця асобы, мена­віта ён умоўна падзяляе юнацтва і сталае жыццё. І хочацца падзякаваць БДУ за тое, што гэты этап я смела магу занесці ў свой актыў. Гулько Юлія, факультэт міжнародных адносін,Гулько1 3 курс Пераможца конкурсу «Студэнт года БДУ» ў намінацыі «Культура». Удзельнік праекта «Каляндар памятных дат. Мы нашчадкі Перамогі».Салістка вакальной студыі БДУ; лаўрэат фестывалю эстрады БДУ Паступленне ў БДУ я лічу адным з самых правільных рашэнняў у сваім жыцці. Бо ўніверсітэт стаў для мяне месцам, дзе дзень за днём увасабляюцца ў жыццё мае мары і мэты. Акрамя таго, актыўны ўдзел у жыцці ўніверсітэта дапамог мне рэалізаваць свой патэнцыял у вучобе, творчасці, навуцы і іншых сферах дзейнасці. БДУ навучыў мяне быць моцнай, паспяховай і мэтанакіраванай, упэўненай у сабе і  сваёй будучыні! Харук Яўген,Харук Евгений юрыдычны факультэт, 5 курс Пераможца конкурсу «Студэнт года БДУ» ў намінацыі «Лідар». Лаўрэат прэміі Мінгарвыканкама найлепшым студэнтам ВНУ Мінска. Лаўрэат Дошкі гонару БДУ. Удзельнік праекта «Каляндар памятных дат. Мы нашчадкі Перамогі». За пяць гадоў, якія мне давялося правучыцца ў БДУ, я зразумеў што ў маім жыцці Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт – гэта не проста вышэйшая навучальная ўстанова, а адна вялікая дружная сям’я. У мяне з’явіліся новыя сябры, якія разам са мной прайшлі ўвесь шлях навучання. Мяне вучылі толькі самыя лепшыя выкладчыкі, якія «ляпілі» з нас добрых спецыялістаў. Я знайшоў сваё месца як у асабістым жыцці, так і ў жыцці ўніверсітэта. Дзякуй, юрыдычны факультэт, дзякуй, БДУ!!! Пяткевіч Вікторыя,Петкевич Виктория Інстытут журналістыкі БДУ, 4 курс З’яўляецца пазаштатным карэспандэнтам радыёстанцыі «Беларусь». Брала ўдзел у міжнародных і рэспубліканскіх канферэнцыях, конкурсах. Была прадстаўлена ў конкурсе на найлепшую навуковую працу студэнтаў БДУ 2012 года, атрымала заахвочвальную прэмію. На XIX Рэспублікансім студэнцкім конкурсе навуковых прац прысвоена 2 катэгорыя. Што для мяне ўніверсітэт? Навучанне ў БДУ – гэта шлях дзеля пераўтварэння колішняй школьні­цы ў асобу з уласным поглядам на жыццё. БДУ – гэта сустрэча з людзьмі-асобамі: выкладчыкамі, студэн­тамі, журналістамі-практыкамі, бо мена­віта яны – яскравы прыклад, матывацыя да развіцця і стымул руху. Студэнцтва ў БДУ – гэта важная і адметная частка майго жыцця з экзаменамі і залікамі, якія не толькі фарміруюць светапогляд, а таксама адкрываюць мяне самой сабе. Універсітэт – гэта вялікая колькасць магчымасцяў для самарэалі­зацыі. Пачынаючы з другога курса, я займаюся навуковай дзейнасцю ў галіне журналістыкі, удзельнічаю ў разнастайных канферэнцыях і конкурсах, у тым ліку міжнародных, і знаходжуся ў пошуку новых тэм для даследаванняў. Пры гэтым вельмі важна, калі побач з табою выкладчык, здольны параіць і скі­ра­ваць у патрэбнае рэчышча. Для мяне гэта Ганна Іванаўна Басава – мой навуковы кіраўнік. Пераканана, што гады вучобы ва ўніверсітэце – гэта падзея, якой няма роўных, адзнака і падарунак лёсу. Паводле інфармацыі ўпраўлення па выхаваўчай рабоце з моладдзю
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *