Студэнцкае жыццё: станаўленне асобы

26 Mar, 2014.

Факультетский смотр-конкурс Капустник (1) Студэнты БДУ маюць усе магчымасці для гарманічнага ўсебаковага развіцця і ўдасканалення сваіх асабістых здольнасцяў і захапленняў, неабходных для фарміравання іх паспяховай жыццёвай стратэгіі. Здаровы лад жыцця, прававая пісьменнасць, культура, псіхалагічнае і эмацыйнае развіццё актыўна культывуюцца ў БДУ. У БДУ кожны студэнт можа стаць сапраўдным лідарам, рэалі­заваць свае здольнасці на карысць універсітэта і грамадства. Праявіць свае здольнасці і асабістыя якасці студэнты могуць, прымаючы ўдзел ў разнастайных конкурсах, віктарынах і праектах, якія праводзяцца ўпраўленнем выхаваўчай работы з моладдзю. Наладжана і дынамічна разві­­ва­­ецца моладзевае супрацоў­ніц­т­ва з ВНУ Рэспублікі Беларусь і кра­­і­н СНД. Стаў добрай традыцыяй удзел студэнтаў БДУ ў між­на­родных канферэнцыях і семіна­рах па моладзевай праблематыцы. Студэнты БДУ з'яўляюцца ар­г­а­нізатарамі розных міжнародных з'ездаў і канферэнцый. Пярвічная арганізацыя ГА «БРСМ» БДУ не проста арганізуе мерапрыемствы, яна ўмацоўвае традыцыі Беларускага рэспублі­канскага саюза моладзі і Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, праводзіць мерапрыемствы, якія сталі візітоўкамі БДУ. Конкурс на найлепшую пярвічную арганізацыю факультэта «Стань найлепшым!», грамадска­-асветніцкая акцыя «Уні­версітэт – твой крок у будучыню», «Кубак першакурснікаў» і «Сту­дэнцкі турысцкі злёт», валанцёрскі атрад БРСМ БДУ «Абдымкі», прэс­цэнтр БРСМ БДУ, студэнцкі цэнтр занятасці – тут кожны можа знайсці занятак даспадобы. Межфакультетская интеллектуальная игра Брейн-ринг Паспрабаваць свае сілы ў распрацоўцы і рэалізацыі мола-дзевых праектаў па арганізацыі ўніверсітэцкага і факультэцкага вольнага часу можна ў грамадскім аб'яднанні «Студэнцкі саюз БДУ». Праекты: агляд-­конкурс «Капуснік», «Студэнцкі адукацыйны клуб «БРІЗ», танцавальна­-касцю­мірава­ная праграма «Баль БДУ», «Фотагалерэя «Універсітэт – гэта мы!», «Мая школа» і іншыя, якія атрымалі фі-нансавую падтрымку БДУ як пераможцы конкурсу «Найлепшы моладзевы праект», адкрытыя для студэнтаў і чакаюць новых удзельнікаў. Савет старастаў БДУ спрыяе адаптацыі студэнтаў малодшых курсаў да новых умоў і патра­баванняў адукацыйнага працэсу ўніверсітэта, аператыўна асвятляе падзеі вучэбнага, навукова-да­след­чага і грамадскага жыцця БДУ. Усе старасты навучальных груп першага курса праходзяць навучанне на выязным семінары «Ты стараста!», а студэнты старэйшых курсаў могуць прыняць удзел у т’ютарскім праекце «Студэнцкая куратарская служба». Разам са студэнцкім саветам па якасці адукацыі студэнты маюць магчымасць уплываць на працэс кіравання адукацыйнай сістэ­май БДУ, распрацоўваць рэкамен­дацыі па аптымізацыі адукацыйнага працэсу. Пярвічная прафсаюзная ар­га­нізацыя студэнтаў БДУ арганізуе працу груп «Здароўе», праводзіць кансультацыі па сацыяльных пытаннях і матэрыяльным становішчы студэнтаў, семінары па працаўладкаванні і размеркаванні маладых спецыялістаў, ажыццяў­ляе грамадскі кантроль арганізацыі харчавання, засялення студэнтаў у інтэрнаты, захавання правілаў унутранага распарадку. IMG_0948 Дзейнасць грамадскага аб'яд­нання «Саюз жанчын Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта» ажыццяўляецца па напрамках «Здароўе жанчыны – здароўе нацыі», «Сям'я XXI стагоддзя», «Жаночае лідарства», што актуалізуе важныя для моладзі пытанні. Вялікай папулярнасцю ў студэнцкай моладзі карыстаюцца мерапрыемствы, прысвечаныя Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, Дню абаронцы Айчыны, Дню Пера­могі, Дню памяці студэнтаў і супра­цоўнікаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, і іншыя, арганіза­ваныя саветам ветэра­наў БДУ. Формы ўдзелу студэнтаў у грамадскім жыцці БДУ, па сутнасці, сталі дадатковымі адукацыйнымі тэхналогіямі, накіраванымі на станаўленне спецыяліста, грама­дзя­ніна, патрыёта. Студэнцкі гарадок Агульным домам для прыблізна 6 тыс. іншагародніх навучэнцаў, якія пражываюць у 7 інтэрнатах, стаў студэнцкі гарадок. Шмат што ў жыцці інтэрнатаў вызначаюць самі студэнты.Студэнцкія саветы інтэрнатаў, аператыўныя атрады інтэрнатаў, савет па прафілактыцы парушэнняў правілаў пражывання ў інтэрнатах для навучэнцаў БДУ, грамадская інфармацыйная служба, студэнцкая творчая лабараторыя, студэнцкі спартыўна-турысцкі клуб, студэнцкая служба бяспекі – органы студэнцкага самакіравання ў студэнцкім гарадку. У вольны час студэнты маюць магчымасць займацца ў 7 гуртках і клубах па інтарэсах, 11 спартыўных секцыях. Дзякуючы наяўнасці лакальнай камп'ютарнай сеткі і ўтульных па­кояў для самападрыхтоўкі студэнты маюць магчымасць якасна рыхтавацца да заняткаў і іспытаў. Прадэманстраваць сваю сілу, спрыт і хуткасць студэнты могуць падчас спартыўных спаборніцтваў па футболе, валейболе, настольным тэнісе і інш. Весела і з карысцю правесці вольны час у турысцкіх паходах і экскурсійных паездках. Пастаяць за гонар роднага інтэр­ната можа кожны студэнт, прыняў­шы ўдзел у штогадовай спартакія­дзе паміж інтэрнатамі БДУ, а паспаборнічаць з супрацоўнікамі студэнцкага гарадка – у рамках Кубка дырэкцыі. осенний бал Фестываль студэнцкай творчас­ці студэнцкага гарадка дае выдатную магчымасць стаць не толькі гледачом, але і непасрэдным удзель­нікам яркіх культурна­масавых мерапрыемстваў: конкурсу студэнцкай песні «Срэбныя струны», шоу­-конкурсаў «Супермен», «Міс Вясна», «Зорная пара», Кубка КВЗ, кулінарных конкурсаў, турніраў па інтэлектуальных гульнях, выстаў студэнцкай творчасці, міжуніверсітэцкага фестывалю нацыянальных культур і многіх іншых. Сумесная дзейнасць студэнтаў і супрацоўнікаў студэнцкага гарадка накіравана на тое, каб зрабіць інтэрнаты домам – камфортным, утульным, поўным дабра і цеплыні. Культура Важнай часткай адукацыйнага працэсу ў БДУ з'яўляецца эстэтычнае, духоўна-маральнае выхаванне навучэнцаў, далучэнне іх да культурных каштоўнасцяў, развіццё творчага патэнцыялу. Таленавітых студэнтаў чакаюць у творчых калектывах упраўлення па справах культуры, а гэта: заслужаны ама­тарскі калектыў РБ фальклорна-этнаграфічны ансамбль «Неруш», заслужаны аматарскі калектыў РБ ансамбль танца «Крыжачок», народны аркестр народных інстру­ментаў, народная харавая капэла, народны фальклорны ансамбль «Тутэйшая шляхта», народны музычны тэатр-студыя «На філфаку», народны драматычны тэатр «На балконе», Клуб інтэлектуальных гульняў, Клуб вясёлых і знаход­лівых. Цікавасць моладзі да твор­часці рок-гуртоў перарасла ў штогадовы фестываль «Такія пернікі», прысвечаны авангарднай музыцы. Лаўрэатамі фестывалю эстрады БДУ станавіліся вядомыя сёння эстрадныя выканаўцы: Дзмітрый і Георгій Калдуны, Яўген Ермалковіч, Аляксандр Заўгародні, гурт «Лайт­саўнд», Ягор Ваўчок, Улад Чыжыкаў і інш. Студэнцкія традыцыі КВЗ трывала ўвайшлі ў жыццё БДУ. Універсітэцкая каманда неаднойчы станавілася пераможніцай гэтай гульні, і не дзіва, што Ліга КВЗ БДУ аб'яднала студэнцкі «кавэзэшны» рух у Беларусі. Сёння далёка за межамі Беларусі ведаюць пра міжнародны фестываль студэнцкіх тэатраў «Тэатральны куфар», які праходзіць на сцэнічных пляцоўках універсітэта і г. Мінска.чтогде когда У 2013 г. у ім прынялі ўдзел больш за 25 калектываў з 19 краін свету. Фестываль імкнецца прадэманстраваць найлепшыя дасягненні ўні­вер­сітэцкіх і моладзевых аматар­скіх тэатраў. Добрай традыцыяй стала правядзенне ва ўніверсітэце міжнароднага форуму студэнцкіх хароў «Папараць-кветка» ў дні святкавання перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Форум спрыяе духоўнаму выхаванню моладзі і накіраваны на захаванне і развіццё найлепшых традыцый беларускай і сусветнай харавой творчасці. Здаровы лад жыцця Студэнты БДУ могуць займацца любым з 23 відаў спорту, якія курыруюць педагогі кафедры фізічнага выхавання і спорту. Спартыўны клуб праводзіць агульнаўніверсітэцкія спартакіяды, спартыўныя святы і іншыя масавыя фізкультурныя мерапрыемствы, якія стымулююць развіццё спабор­ніцкага руху, ствараючы ўмовы для паўнавартаснага і рознабаковага развіцця асобы. У 2011 г. зарадзі­лася новая традыцыя – правядзенне спартакіяды адміністрацыйна­кіраўніцкага апарату. Толькі ў 2008–2010 гг. у групах спартыўнага ўдасканалення атры­малі разрады больш за 350 чалавек, якія раней не мелі спартыўнай кваліфікацыі, больш за 150 чалавек яе павысілі. За гэты ж перыяд студэнты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта больш за 100 разоў падымаліся на найвышэйшыя пры­ступкі пастаментаў гонару рэспуб­ліканскіх спаборніцтваў. На спа­бор­ніцтвах сусветнага і еўрапей­скага ўзроўню заваявана 33 меда­лі, з іх 15 бронзавых, 10 сярэбраных і 8 залатых. На Алімпійскіх гульнях у Пекіне і Лондане сту­дэнты-­спарт­сме­ны БДУ ўзялі два бронзавыя і адзін сярэбраны ме­далі. стань лучшим Важным фактарам добрага самаадчування студэнтаў з'яўляецца псіхалагічны стан. Атрымаць дадатковыя веды ў галіне псіхалогіі, псіхалагічную дапамогу і падтрымку сацыяльных праектаў можна, звяр­нуўшыся ў псіхалагічную служ­бу БДУ. Са студэнтамі і для студэнтаў дыпламаваныя, крэа­тыў­ныя і захопленыя сваёй справай спецыялісты псіхалагічнай службы праводзяць фестываль практычнай псіхалогіі, дні псіха­логіі, студэнцкі псіхала­гічны клуб, дыстанцыйнае псіхала­гічнае тэсціраванне, сацыяльна-псі­хала­гіч­ныя трэнінгі, інтэрактыў­ныя выставы, творчыя майстэрні. Студэнты маюць магчымасць набыць пуцёўкі ў студэнцкі санато­рый­-прафілакторый БДУ. Тут прапануюцца паслугі электралячэння, святлолячэння, агульнага ультрафіялетавага апрамянення (фатарый), інгалятар, масаж, прыём лячэбных ваннаў, лячэбных кактэйляў, заняткі лячэбнай фіз­куль­турай. Для правядзення спартыўна-аздараўленчых мерапрыемстваў, адукацыйных канферэнцый і семі­нараў, арганізацыі адпачынку гас­цін­на адчыняе дзверы спар­тыў­­на-аздараўленчы комплекс  БДУ «Бры­ган­ціна». Там можна адпачыць з сяб­рамі, сям'ёй, атрымаць асалоду ад лясных маляўнічых пейзажаў і вадаспадаў. У рас­параджэнні ад­па­­чывальнікаў валейбольныя, бас­кетбольныя і футбольныя пляцоўкі, спартыўныя трэнажоры, зала гульнявых відаў спорту, плавальны басейн, біль­ярдавыя залы.
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *