Вясной жанчыны ўспамінаюць пра здароўе і прыгажосць

26 Mar, 2014.

 

IMG_3276.jpg+++45380.jpggnfj “Шарм. Здароўе. Імідж.” – пад такім лозунгам сустрэў вясну Саюз жанчын БДУ 20 сакавіка. Жанчыны сабраліся ў аўдыторыях юрыдычнага факультэта, каб праслухаць лекцыі і атрымаць кансультацыі ад вядомых у нашай краіне ўрачоў. Некаторыя з жанчын спецыяльна прыйшлі на прыём да мамолага, доктара медыцынскіх навук Леаніда Путырскага,маммолог іншыя завіталі, каб патрапіць да неўролага, кандыдата медыцынскіх навук Марыі Круглікавай. Лекцыя “Аб выпадзенні валасоў”, якую на панкратов олеггэты раз прачытаў дзерматавенеролаг, доктар медыцынскіх навук Алег Панкратаў, таксама зацікавіла слабую палову чалавецтва, для якой наяўнасць валасоў лічыцца абавязковай умовай, а іх адсутнасць успрымаецца, як катастрофа. Пасля лекцыі наведвальніцы атрымалі карысныя парады ад Алега Валянцінавіча, як правільна даглядаць свае валасы, і якія лекавыя сродкі прымаць, калі тыя пачалі выпадаць. Вітаміны кампаніі KRKA (Славенія), а таксама прадукцыя завода “Медпрэпараты” традыцыйна былі прадстаўлены ў фае навучальнага корпуса. Ну і зразумела адчуць сябе жанчынамі супрацоўніцам нашага ўніверсітэта дапамагла прэзентацыя касметыкі кампаній “Арыфлэйм” і “Мэры Кэй”, якую арганізавалі іх жа калегі. Спрабуючы новыя парфумы, крэмы для твару, розныя адценні памады, жанчыны БДУ забыліся на свае працоўныя абавязкі, і змаглі ўспомніць аб прыгажосці і каханні, якіх найбольш хочацца менавіта ўвесну. Нагадаем, што Саюз жанчын БДУ быў створаны ў 1999 годзе і мае ў сябрах каля 700 супрацоўніц і выкладчыц універсітэта. Одной са сваіх мэтаў ён лічыць кансультацыйную дзейнасць.

Ганна ЛАГУН
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *