Анонс. XI міжнародны форум студэнцкіх хароў «Папараць-кветка – 2014»

28 Apr, 2014.

logo_chorum

XI міжнародны форум студэнцкіх хароў «Папараць-кветка – 2014» http://www.chorum.bsu.by/ пройдзе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце з 10 па 14 мая. Урачыстае адкрыццё адбудзецца 10 мая на базе спартыўна-аздараўленчага комплексу (САК) «Брыганціна» (Мінскі р-н, п. Радашковічы). Пачатак у 21.00.
Тут, у карпусах САК, 7 харавых калектываў з Беларусі, Расіі і Літвы будуць рыхтавацца да конкурснай праграмы, звыш 300 гасцей форуму стануць удзельнікамі адукацыйных мерапрыемстваў. Для іх будуць  арганізаваны майстар-класы па вакальна-харавым мастацтве і творчыя сустрэчы з вядомымі кампазітарамі. Першы конкурсны канцэрт стартуе 11 мая ў сталічным Архікафедральным саборы Імя Найсвяцейшай Панны Марыі (пл. Свабоды, 9).  У гэты дзень пад купалам сабора прагучаць творы свецкай і духоўнай музыкі. Пачатак у 19.30.
Адзначым, выступленні харавых калектываў пройдуць на розных сцэнічных пляцоўках Мінска, а таксама ў Маладзечна. Заключны гала-канцэрт форуму адбудзецца 13 мая ў Маладзечанскім музычным каледжы імя М. К. Агінскага. Пачатак у 18.00.
Усе ўдзельнікі «Папараць-кветкі–2014» атрымаюць сертыфікаты і дыпломы, якія будзе прысуджаць спецыяльны экспертны савет.

Даведка.

Удзельнікі XI міжнародны форуму студэнцкіх хароў «Папараць-кветка–2014»: народны акадэмічны хор Гомельскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў імя Н. Ф. Сакалоўскага (Беларусь); камерны хор «Гаўдэамус» Маскоўскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя М. Э. Баўмана (Расія); інтэрнацыянальны хор “Дамінанта” Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта (г. Мінск, Беларусь); жаночы камерны хор Шаўляйскага ўніверсітэта PAVASARIS (Літва); акадэмічны хор Маскоўскага дзяржаўнага інстытута электроннай тэхнікі (г. Зеленаград, Расія); камерны хор Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага політэхнічнага ўніверсітэта (Расія); народная харавая капэла Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта (г. Мінск, Беларусь).

 

Камерный хор «Гаудеамус» Московского государственного технического университета им. Н.Э. Баумана (г. Москва,

Женский камерный хор Шяуляйского университета PAVASARIS Литва

На фота: 1.  Камерны хор «Гаўдэамус» Маскоўскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта імя М. Э. Баўмана (Расія)

2. Жаночы камерны хор Шаўляйскага ўніверсітэта PAVASARIS (Літва)

 

print

Вам таксама можа спадабацца: