Ганна Лаестадыус-Ларсан: “Будзь журналістам, будзь незалежным”

11 Apr, 2014.

Анна Лаестадиус-Ларссон 3 красавіка ў Інстытуце журналістыкі прайшла лекцыя шведскай журналісткі Ганны Лаестадыус-Ларсан з Медыя-інстытута FOJO пад назвай "Мужчынскае, жаночае, чалавечае, альбо Гендар у журналістыцы". Ганна прызналася, што займаецца пытаннямі гендара і роўнасці на працягу дваццаці гадоў і асвятляе гэтыя пытанні не толькі ў газетах, але і на нацыянальным тэлебачанні і радыё. І таксама на працягу больш як 11 гадоў яна вяла сваю ўласную калонку ў адной з самых буйных шведскіх газет Aftonbladet. "Я лічу, што мне вельмі пашанцавала, таму што ў мяне была магчымасць пісаць пра тое, што мяне хвалюе, што мне цікава", – падкрэсліла Ганна. І для таго, каб найлепш прадставіць сябе і таксама раскрыць тэму абмеркавання, Ганна зачытала ўрывак са свайго артыкула ў газеце.Анна Лаестадиус-Ларссон "Калі я гляджу на сябе ў люстэрка, я бачу на ўсе сто працэнтаў сапраўднай жанчыну. Але, паводле нормаў нашай культуры, я хутчэй мужчына, таму што я ўмею многае з таго, што ўласціва мужчынам. Я ўмею мяняць лямпачкі, умею працаваць адвёрткай. Я гуляю ў футбол. Я не вельмі цікаўлюся хатняй гаспадаркай і падрыхтоўкай ежы, але я з задавальненнем каштую тое, што хтосьці прыгатуе". Ганна адзначыла, што сёння досыць складана гаварыць пра гендарныя роўнасці і адрозненні. "Калі жа мы перастанем вылучаць тыповых мужчын і жанчын і прыпісваць ім нейкія ўласцівасці, а прымаць людзей такімі, якія яны ёсць? Чалавек не нараджаецца мужчынам або жанчынай, імі становяцца". Моцны, які дамагаецца мэты – такія якасці ўжываюцца, калі апісваюць мужчын. А ёсць іншыя якасці, такія як спагада, суперажыванне – яны часта ўласцівыя жанчынам. Што ж такое гендар? Само паняцце складанае, бо ў розных мовах выкарыстоўваюцца розныя азначэнні. Гендар разумеюць як проціпастаўленне. Напрыклад, вядома такое паняцце як "пол" – прыроджаныя асаблівасці, якія адрозніваюць мужчын ад жанчын. Гендар жа – гэта тыя ролі, якія кожны чалавек іграе ў грамадстве ў залежнасці ад таго, з якімі палавымі адрозненнямі з'явіўся на свет. Гэта свайго роду гарнітур, які кожны чалавек прымярае на сябе. І таму гаварыць пра гендар можна з самых ранніх гадоў. Была праведзена вялікая колькасць даследаванняў, і навукоўцы даследавалі нованароджаных дзяцей. Калі вывучалі будову галаўнога мозгу хлопчыкаў і дзяўчатак, то прыйшлі да высновы, што адрозненні невялікія. Цікавы факт: гэтая невялікая розніца, частка, якая адрознівае хлопчыкаў і дзяўчатак, з узростам павялічваецца. Але нягледзячы на тое, што яна павялічваецца, нават у дарослых яна невялікая ў прапарцыйным дачыненні да цэлага галаўнога мозгу. "Гэта значыць, што мозг можа змяняцца. І гэта азначае, што мозг увесь час працуе. І тая частка, што адрознівае мужчыну і жанчыну, яна пастаянна павялічваецца", – зрабіла выснову Ганна.
Таксама быў праведзены невялікі эксперымент сярод нованароджаных дзяцей "Baby Ex’s". Сутнасць яго складалася ў тым, што навукоўцы ўзялі дзяцей і апранулі іх у ружовую і блакітную вопратку, незалежна ад палавых прыкмет, і змясцілі ўсіх у адзін пакой з цацкамі. Потым пусцілі туды дарослых. Калі яны ўвайшлі ў пакой, то можна было прасачыць, як яны ставіліся да дзяцей у рознай вопратцы. Да дзяцей у ружовым ставіліся беражліва, іх акуратна бралі на рукі. У той час як дзяцей у блакітнай вопратцы паднімалі на рукі, падкідалі ў паветра. Ім давалі ў рукі малаточкі, а дзецям у ружовым – лялек.
Калі мы гаворым пра дыскрымінацыю, то трэба разумець, што яна мае розныя выгляды і формы. Першая – гэта фармальная дыскрымінацыя. Адбываецца яна на ўзроўні заканадаўства і розных дырэктыў. Другая форма – структурная. Яна дзейнічае на ўзроўні нормаў, прынятых формаў паводзін у грамадстве. Часта такая дыскрымінацыя можа быць бачнай і нябачнай. Напрыклад, шмат якія вуліцы названыя мужчынскімі імёнамі, у гісторыі больш кажуць пра вядомых мужчын. Або ў мужчыны больш шанцаў атрымаць службовы аўтамабіль. На тых працах, якія лічацца традыцыйна жаночымі, узровень заработнай платы ніжэйшы, чым на "мужчынскіх". У Швецыі высокапастаўленыя пасады займаюць 95 % мужчын і толькі 5 % жанчын. "Гэта хутчэй за ўсё норма, якая ўжо склалася. І часцей за ўсё, калі ёсць неабходнасць кагосьці прызначыць на пасаду, якая вызвалілася, то часцей за ўсё выбіраюць мужчын", – адзначыла Ганна. У іншым эксперыменце навукоўцы вывучалі навінавыя тэксты. У дадзеным эксперыменце ўдзельнічалі дзве групы. Кожнай з груп далі навінавы тэкст. Адзін тэкст падпісалі жаночым імем, а другі – мужчынскім. Тая група, якой дастаўся тэкст "ад мужчынскага імя", палічыла, што ён быў цікавы і складаны. А іншая група, якой дастаўся "жаночы варыянт", палічыла тэкст "слабым" і нецікавым. А гэта быў адзін і той жа тэкст. Як жа можна закранаць пытанні гендара ў журналістыцы? Перадгісторыя  наступная: у 1991 годзе працэнтныя суадносіны жанчын, якія былі прадстаўленыя ў парламенце ў Швецыі, скарацілася з 38 % да 34 %. Гэта ўсё прывяло да таго, што грамадскі сектар зменшыўся і многія жанчыны засталіся без працы, скарацілася колькасць вакансій. Гэта выклікала шок у шведскім грамадстве, таму што краіна лічылася лідарам у пытаннях раўнапраўя. І гэта паслужыла своеасаблівым штуршком да развіцця руху за правы жанчын. Газета Aftonbladet таксама звярнула ўвагу на праблему раўнапраўя. І сфарміравала вобраз сярэднестатыстычнай чытачкі: "жанчына 43 гадоў, з двума дзецьмі, з вышэйшай адукацыяй і працай". Дзякуючы гэтаму вобразу быў створаны дадатак да газеты, які называўся Кvinna ("Жанчына"). Складаўся ён з 26 старонак і выходзіла штотыдзень. Над выданнем працавала больш за дзесяць журналістаў. Ён выходзіў 10 гадоў і спыніў існаванне ў 2001 годзе. Да 1996 года Ганна была шэф-рэдактарам дадатку. "Калі мы выдавалі дадатак, у нас была нефармальная місія. Мы хацелі абысці па тыражы і папулярнасці газету Expressen, якая ў той час была самой папулярнай у Швецыі", – падзялілася Ганна. Але ў іх была і афіцыйная місія. Яна заключалася ў тым, каб падаваць у новай форме матэрыялы, якія будуць цікавыя жанчынам. "Гэта быў выклік. Таму што, паводле даследавання ЮНЕСКА, ні ў адной краіне ў свеце жанчынам не давалася больш за 20 % навінавага поля ў выданнях". Былі пастаўленыя некалькі задач. 1. Як нам ствараць матэрыялы, займацца тым, што нецікава большай частцы людзей? 2. Як прыцягнуць увагу жанчын да цікавых пытанняў, не распавядаючы пры гэтым пра кулінарыю або моду? 3. Як ўсё-такі натхніць жанчын, не асвячаючы занадта складаныя пытанні? І для таго, каб усё гэта ажыццявіць, ім неабходная была ўласная методыка. Яны назвалі яе "Квінна-метад": "Заўсёды пісаць з "жаночай перспектывы". Гэта значыць жанчына заўсёды з'яўляецца цэнтрам увагі. "Мы вырашылі працаваць над супярэчлівымі тэмамі і паспрабаваць розную перспектыву, гэта значыць падыходзіць да тэмы нетрадыцыйным спосабам. "Жаночая перспектыва" – гэта перш за ўсё глядзець на свет "жаночымі вачамі" і апісваць сітуацыю так, як яе бачаць жанчыны. Напрыклад, калі выходзіць які-небудзь новы законапраект, апісаць, якім яго бачаць жанчыны". Анна Лаестадиус-Ларссон Фаина Наконечная У 1994 годзе ў Швецыі быў перадвыбарны рух. У той час даследчыкі вывучалі перадвыбарныя прамовы палітыкаў. У ідэі даследавання ляжала пытанне: "Як часта вы выкарыстаеце слова "жанчына"? На прыкладзе Карла Більта – на той час прэм'ер-міністра Швецыі і лідара апазіцыі сацыял-дэмакратаў Інгвара Карлсана прагучаў "адказ": "Ніколі". І іншы прыклад "жаночай перспектывы". "Мы зрабілі серыю налепак "Жаночая марка". І ў дадзеным праекце мы вывучалі самыя буйныя шведскія прадпрыемствы. Разглядалі іх з пазіцыі выступлення за правы жанчын". У даследаванні ўдзельнічалі прадпрыемствы з розных галін. Быў распрацаваны адмысловы спіс крытэрыяў, напрыклад, "колькі жанчын знаходзіцца ў савеце прадпрыемства?" Каб атрымаць “знак якасці, мінімум 30 % усіх лідарскіх пасад павінны займаць жанчыны". Таксама рэдакцыю цікавіў узровень заработных плат. Для таго, каб быць ухваленым, гэты ўзровень павінен быў скласці мінімум 80 % ад узроўню зарплаты мужчын. І калі прадпрыемства адказвала нейкаму з пунктаў у спісе крытэрыяў, то атрымлівала адзін бал. Калі набіралася мінімум тры балы, то атрымлівала "знак якасці". І прадпрыемствы-пераможцы атрымлівалі прыз – грамату. "Тым не менш нягледзячы на тое, што крытэрыі былі мяккімі, толькі 20 % з усіх прадпрыемстваў атрымалі знак якасці", – распавяла Ганна. У канцы лекцыі Ганна падзялілася некаторымі карыснымі парадамі, што трэба і не трэба рабіць, калі асвятляеш пытанні гендара. "Галоўнае – гэта не плысці па цячэнні: заставайся сабою. Будзь журналістам, будзь незалежным. Стаўся крытычна да любога пытання і захоўвай па ім уласнае меркаванне". Фаіна НАКАНЕЧНАЯ
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *