Студэнцкая вёска ў эпіцэнтры сусветнага спартыўнага форуму

20 мая, 2014.

бгу чемпионат мира по хоккею студенческая деревня У гэтыя дні ўвесь свет сочыць за спартыўнымі падзеямі ў Мінску, дзе праходзіць Чэмпіянат свету па хакеі. У сталіцу нашай краіны прыбыла некалькі тысяч замежных турыстаў, для якіх ветлівыя гаспадары пастараліся стварыць максімальна камфортныя ўмовы для знаходжання. Як вядома, Cтудэнцкая вёска стала адной з зон гасціннасці і эпіцэнтрам балельшчыцкага жыцця. На час спаборніцтваў інтэрнат № 4 БДУ па вул. Чурлёніса, 7 даў прытулак аматарам хакея з Расіі, Чэхіі, Славакіі, Германіі, Фінляндыі, Нарвегіі, Швейцарыі і іншых краін. Тут заўзятары і госці сталіцы могуць адпачыць пасля экскурсій, набыць квіткі на матчы не выходзячы з хостэла і атрымаць патрэбную інфармацыю ў валанцёраў. Па словах дырэктара Студэнцкага гарадка Алы Мелех, турыстам вельмі спадабалася адпачываць у нашым студэнцкім інтэрнаце, аб чым яны неаднаразова гаварылі і ёй асабіста і дзяжурным па паверху. У апошні дзень свайго прабывання па вуліцы Чурленіса, 7 многія з іх пакінулі ў спецыяльнай кнізе хвалебныя водгукі. Словы падзякі былі выказаны і ў адрас студэнтаў-валанцёраў з ФМО, ФПМ, Інстытута журналістыкі БДУ, якія працавалі падчас чэмпіянату. бгу чемпионат мира по хоккею студенческая деревня Гасцям у якасці пакаёвак, дзяжурных па паверхах і адміністратараў дапамагалі 62 чалавекі з ліку студэнтаў БДУ.  “Складана было не 9 мая, калі адразу засялялася вялікая група балельшчыкаў, каля 1 тысячы чалавек, а тады, калі ў адзін і той жа дзень 400 чалавек высялялася, і на іх месцы столькі ж чалавек засялялася, – расказала нам Ала Уладзіміраўна.– Прыходзілася працаваць у рэжыме аўралу круглыя суткі. Тым не менш, нашы валанцёры паспявалі не толькі прыбраць, паднесці багаж, адказаць на пытанні, але і ветліва ўсміхнуцца, гасцінна сустрэць замежнікаў. бгу чемпионат мира по хоккею студенческая деревня У інтэрнаце № 4 і сёння ўспамінаюць такі выпадак, калі дзве расіянкі, якія доўга і з перашкодамі дабіраліся на сваёй машыне да Мінска і зведалі нямала трывог і клопатаў з яе рамонтам, расталі як лёд, убачыўшы, як цёпла адносіцца да іх “абслугоўваючы персанал” інтэрната. Напачатку яны нават не паверылі, што гэта наогул інтэрнат, у якім жывуць звычайныя студэты. Ён ім падаўся хостэлам. У выніку дзяўчаты нават захацелі прадоўжыць сваё прабыванне ў Беларусі. B6AZG-BmQeo Хоць у нумары кожнага замежніка ляжала схема аўтастаянак і парковак у раёне Студэнцкай вёскі, а таксама схема транспартнага абслугоўвання комплекса, валанцёры ахвотна згаджаліся правесці замежных гасцей да гарадскога прыпунку аўтобусаў і паказаць, як можна даехаць да “Мінск-Арэна” і “Чыжоўка-Арэна”. Балельшчыкі цвёрда ведалі навошта прыехалі ў Мінск. І ўсёю душою хварэлі за сваю хакейную каманду. Спрэчкі, якая каманда пераможа пасля матча плаўна перамяшчаліся ў калідоры і пакоі інтэрната. Быў такі выпадак, калі турысты на глебе саперніцтва за розныя каманды нават хацелі рассяліцца з аднаго блока, у якім сумесна пражывалі, па розных. Ім дапамаглі нашы валанцёры. Менавіта яны змаглі знайсці доказы, каб прымірыць суседзяў з розным густам.   бгу чемпионат мира по хоккею студенческая деревня Зразумела, што замежныя госці прыехалі не толькі пахвалявацца за любімую каманду на Чэмпіянаце свету па хакеі, але і расслабіцца, адпачыць, набрацца новых уражанняў, павесяліцца. Аднаго разу вахцёры назіралі такую карціну: толькі яны адправілі з найлепшымі пажаданнямі маладых жанчын на матч, як убачылі, што тыя у хуткім часе вяртаюцца назад. Аказалася, што дзяўчаты так спяшаліся пахварэць за любімую каманду, што забыліся на ўласных дзяцей у нумары. Шмат за іх не турбаваліся, бо ведалі, што, калі трэба, за імі прыгледзяць валанцёры.бгу чемпионат мира по хоккею студенческая деревня Студэнты, якія працавалі ў інтэрнаце № 4  падчас чэмпіяната свету так і рабілі, калі бачылі, што старым або малым патрэбна дапамога, тут жа ішлі на выручку. Здарэнняў, калі замежным гасцям пасля начных вандровак прыходзілася дапамагаць адшукаць свой корпус сярод такіх жа, можна налічыць з дзесятак. Каб дапамагчы пастаяльцам патрапіць у свае нумары, студэнты-валанцёры былі не супраць дзяжурыць і на вуліцы. І як вынік, іх клопат быў заўважаны.бгу чемпионат мира по хоккею студенческая деревня А 16 мая ў Студэнцкай вёсцы прайшоў канцэрт творчых калектываў і сольных выканаўцаў БДУ! Госці чэмпіянату свету жыва рэагавалі як на фальклорныя выступленні "Нерушы", "Тутэйшай шляхты" і "Крыжачка" і сучасныя танцы "FREAKS" і "ELYSIUM". Мерапрыемства прайшло вельмі добра! Гледачы актыўна падыходзілі, танчылі, весяліліся! Канцэрт узбагаціў фан-вёску чэмпіянату яшчэ вялікай колькасцю выдатнага настрою! Ганна ЛАГУН бгу чемпионат мира по хоккею студенческая деревня  Фотарэпартаж  з  «Мінск-арэны» глядзіце тут
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *