Як падвысіць канкурэнтнасць Парка высокіх тэхналогій?

28 мая, 2014.

бгу парк высоких технологий 17 чэрвеня на эканамічным факультэце БДУ адбыўся 1 рэспубліканскі чэмпіянат па рашэнні бізнес-кейсаў у сферы IT. У першым туры 37 каманд з вядучых універсітэтаў краіны на 8 слайдах прапанавалі свае рашэнні па павышэнні канкурэнтаздольнасці Парка высокіх тэхналогій (ПВТ), параўноўваючы перавагі прадуктовых і заказных мадэляў афшорнага праграмавання. Да другога тура былі дапушчаны 10 каманд пераможцаў 1 тура. Да другога тура яны рыхтавалі прэзентацыі фірмаў стартапаў – кандыдатаў на прыняцце ў ПВТ. У журы чэмпіянату ўваходзілі М. М. Кавалёў – дэкан, член Назаральанга савета ПВТ, Н. І. Лістапад – дырэктар ІАЦ Мінадукацыі, А. А. Курбацкі – загадчык кафедры тэхналогій праграмавання БДУ, член Назаральнага савета ПВТ; старшыня “Альфа-банка” І. В. Кацібнікаў, дырэктар кампаніі "Яравіт", старшыня беларуска-расійскай асацыяцыі бізнесу А. Бірцкоў і шэраг вядомых беларускіх бізнесменаў. Журы прыняло рашэнне: бгу парк высоких технологий 1-е месца – каманда з Віцебскага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта "Паўночная сталіца" ў складзе: Мартусевіч А., Власкін А., Трухан А., Аляксеева Я.; 2-е месца – каманда эканамічнага факультэта БДУ Prime Time (Рукша Е., Грэцкі Р., Кірынская М., Хамякова А.); 3-е месца – каманда з БДУІР BrainJoin (Халціннікаў І., Ульянава А., Барысевіч А., Баек А.). Каманда, якая заняла першае месца, атрымала 4 000 000 бел. руб, за другое месца – 3 200 000 бел. руб, і, нарэшце, прыз за трэцяе месца склаў 2 800 000 бел. руб. на каманду. Прызы прадставілі спонсары з IT-бізнесу. Акрамя таго, IT-Academy падала рэкамендацыйныя лісты для бясплатнага навучання ў сваёй акадэміі Бахару Вадзіму (БГЭУ), Дар'і Калінкавай (МІТСА) і Уладу Скоблі (БДУ). Ірына БАГЕЛЬ
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *