Тыдзень геаграфіі ўпершыню прайшоў у БДУ

5 Dec, 2016.

nedelya-geografii-s-geodemografami

Школьнікі разам з геадэмографами

Геаграфічны факультэт сумесна з камітэтам па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта 22–30 лістапада ўпершыню арганізаваў "Тыдзень геаграфіі". Супрацоўнікі кафедраў падрыхтавалі і паспяхова правялі цыкл мерапрыемстваў для вучняў старэйшых класаў і настаўнікаў геаграфіі, які ахоплівае амаль усе кірункі дзейнасці факультэта: "Гідраметэаралогія: навука і практыка будучыні"; "Геаэкалогія – прырода і грамадства"; "Геаграфія ў нашым жыцці"; "ГІС як сродак трохмернага мадэлявання"; "Геаграфічныя карты і космас"; "Геалогія – навука, адукацыя і захапленне"; "Геадэмаграфія ў сучасным свеце"; "Геаграфічныя алімпіяды – складнікі паспяховай падрыхтоўкі вучняў".

nedelya-geografii-v-oranzheree

У аранжарэі

Навучэнцы змаглі пазнаёміцца са спецыяльнасцямі геаграфічнага факультэта, з яго аўдыторыямі, музеем і аранжарэяй, паўдзельнічаць у акцыі маладых навукоўцаў і запрасіць да сябе ў школы і гімназіі студэнтаў з аповедам пра займальнае студэнцкае жыццё.

Усяго ў мерапрыемствах "Тыдня геаграфіі" прынялі ўдзел 470 вучняў і 120 настаўнікаў з 83 школ горада, і ў 15 школах прайшлі выязныя мерапрыемствы.

Лілія ХАРЫТОНАВА

nedelya-geografii-chitalnyj-zal

У чытальнай зале

 

 

print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *