Мінералагічная выстава-кірмаш “Каменная казка” пройдзе з 6 па 10 снежня ў БДУ

2 Dec, 2016.

kopiya-000049_605289_big

Выстава пройдзе па адрасе пр. Незалежнасці, 4. Сёлетні сезон маштабнай экспазіцыі прысвечаны 95-годдзю БДУ. З вітаннем да гасцей і ўдзельнікам звернецца дэкан геаграфічнага факультэта Дзмітрый Іваноў.

Асаблівасцю "Каменнай казкі" сёлета стане пашырэнне яе тэматычных паслуг. Будзе працаваць стол "Юнага геолага". Кожны ахвотнік зможа ўдакладніць сапраўднасць і вызначыць паходжанне сваіх упрыгожванняў з "малахітавых скрыначак".
Навінкай гэтага сезона з'яўляецца таксама прапанова дзіцячай аўдыторыі асобнай праграмы. Дзеці змогуць з дапамогай прадстаўленага ім мікраскопа разгледзець асабіста сабраныя, набытыя на выставе калекцыі і даць ім назвы. Разам са студэнтамі-геолагамі дзеці прымуць удзел у займальных эксперыментах, даведаюцца сакрэты вырошчвання крышталяў у хатніх умовах.
kopiya-1855804
У рамках традыцыйных мерапрыемстваў запланаваны тэматычныя выставы: "Фантазія прыроды ў агатах", прадстаўленыя камянямі Бразіліі і Чукоткі, "Перламутравая рапсодыя", "Займальны свет крышталяў". Пройдуць фотавыставы "Самацветы свету", "Экскурс у гістарычнае мінулае Зямлі" і аўтарскія выставы з натуральных прыродных матэрыялаў майстроў і рамеснікаў Беларусі, Расіі, Украіны, Рэспублікі Конга.
Узнагароджанне пераможцаў конкурсу на самы прывабны мінералагічны экспанат, арыгінальную працу майстра і найлепшую навукова-асветніцкую выставу адбудзецца 9 снежня.
Завершыцца выстава 10 снежня, і ўсе гэтыя дні яна будзе працаваць з 11.00 да 20.00.
Арганізатарам "Каменнай казкі" выступіў геаграфічны факультэт БДУ.
Дадатковая інфармацыя па тэл.: 8 (017) 209 54 90.
Відэа:

print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *