Анонс: Як шукаць інвестараў і прывабіць турыстаў?

6 Jun, 2014.

SAM институт немецких исследований бгу Інстытут нямецкіх даследванняў БДУ абвяшчае набор у міжнародную летнюю школу «Болей інвестараў і турыстаў? Стан і патэнцыял беларускай эканомікі». Падчас школы будуць абмяркоўвацца наступныя пытані: •    у якім кірунку развіваецца беларуская эканоміка; •    якія складанасці існуюць для замежных і айчынных інвестараў; •    які патэнцыял маюць асобныя галіны – ад машынабудаўніцтва да турызма. Асноўныя тэмы школы: •    дзяржаўныя мерапрыемствы па прыватызацыі, лібералізацыі, інавацыях; •    умовы для інвестыцый, сертыфікацыя прадуктаў, рэгуляванне падаткаў; •    досвед нямецка-беларускіх прадпрыемстваў; •    развіццё разнастайных галінаў вытворчасці; •    Беларусь пасля Чэмпіяната свету па хакеі. У праграму школы ўваходзяць экскурсіі, семінары, круглыя сталы з экспертамі, а таксама культурная праграма і дыялог паміж нямецкімі і беларускімі ўдзельнікамі. Працоўныя мовы школы: нямецкая, ангельская. Час правядзення школы: – 10-24 жніўня 2014. Кошт удзелу: каля 550.000 беларускіх рублёў. Унёсак пакрывае ўдзел у семінарах, экскурсіях, культурную праграму, а таксама харчаванне (абед). Іншагароднія ўдзельнікі размяшчаюцца ў інтэрнаце. Заяўка: Зацікаўленыя кандыдаты мусяць запоўніць анлайн-фармуляр, таксама далучыць жыццярыс і матывацыйны ліст. Дэдлайн - 25 чэрвеня 2014. Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці на сайце Інстытута нямецкіх даследванняў БДУ www.bsu.by/ifd Пытанні можна дасылаць на скрыню ifd@bsu.by, тэл. 8 017 209 59 90 SAM институт немецких исследований бгу
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *