Пяцікурснік Яўген Цуркін стаў чэмпіёнам Еўропы ў плаванні стылем батэрфляй

21 Aug, 2014.

 Цуркін На чэмпіянаце Еўропы па плаванні завяршыўся фінальны заплыў на 50 метраў батэрфляем у мужчын. Студэнт эконамічнага факультэта БДУ Яўген Цуркін і француз Фларан Манадо падзялілі першы час і золата турніру - у абодвух па 23,00. Бронза таксама была падзелена - паміж украінцам Андрэем Гаворавым і брытанцам Бэнджамінам Проўдам - абодва па 23,21. Гэта наша трэцяе суверэннае мужчынскае золата на чэмпіянатах Еўропы ў 50-метровых басейнах. Першыя два на рахунку Аляксандра Гукава на ЧЕ-1997 (100 і 200 метраў брасам). Адзначым, што гэта не першая высокая перамога дваццацічатырохгадовага беларуса. Таксама, на чэмпіянаце ў 2012 годзе ў Венгрыі ён узяў «бронзу» ў сваім каронным стылі батэрфляй. Акрамя таго, у снежні мінулага года ў дацкім Хернінгу Яўген Цуркін зноў выйграў бронзавы медаль чэмпіянату. Пры гэтым спартсмен устанавіў рэкорд Беларусі на «кароткай вадзе» на ўсё той жа дыстанцыі 50 метраў.
print

Вам таксама можа спадабацца:

Адзін каментар

  1. Kailyn says:

    Thanks alot — your answer solved all my problems after several days stliggrung

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *