Сяргей Абламейка: “Касманаўтыка – таксама частка гісторыі Беларусі”

7 Aug, 2014.

бгу абламейко космонавтика У 2014 годзе Выдавецкім цэнтрам БДУ выпушчаная кніга "Касманаўтыка Беларусі" рэктара БДУ акадэміка Сяргея Уладзіміравіча АБЛАМЕЙКІ. Пасля кнігі "Кібернетыка жыцця: разважанні акадэміка", у якой аўтар распавёў пра станаўленне беларускай навукі на суверэнным этапе, развіццё інфарматыкі і матэматыкі ў Беларусі, прапусціўшы гісторыю "праз сябе", было цікава пачытаць новую кнігу. Яна пра станаўленне касманаўтыкі ў Беларусі, ключавыя моманты развіцця, выбітных людзей, інавацыі, сусветнае супрацоўніцтва, адукацыю і погляды на будучыню аўтара. І, вядома ж, як і пасля любой кнігі, узнікае шмат пытанняў, на якія хочацца атрымаць адказ. І лепш за ўсё гэта зрабіць, спытаўшы самога аўтара. бгу абламейко космонавтика – Сяргей Уладзіміравіч, які быў шлях напісання гэтай кнігі? Што паслужыла яе асновай? – Так атрымалася, што пасля заканчэння БДУ я быў размеркаваны ў Інстытут тэхнічнай кібернетыкі ў Нацыянальную акадэмію навук Беларусі. Якраз у тыя гады Інстытут займаўся стварэннем "аўтаматызаваных картаграфічных сістэм", якія прызначаліся для аблічбавання карт. Першапачаткова лічбавыя карты прызначаліся для палётных заданняў ракет. У сярэдзіне 80-х гадоў пачаліся працы па апрацоўцы здымкаў зямной паверхні, якія якраз і з'яўляюцца складнікам прыкладной касманаўтыкі. Стала магчымым атрымліваць дадзеныя, здымкі са спадарожніка для рашэння гаспадарчых задач. І ўсімі гэтымі распрацоўкамі ў сферы касмічных даследаванняў у савецкі час займаўся Інстытут тэхнічнай кібернетыкі, які, дарэчы, лічыўся найлепшым у гэтай тэме ў Савецкім Саюзе. Затым надыйшоў час незалежнасці. І Інстытуту было даручана каардынаваць гэтыя працы ў краіне. Намеснік дырэктара ў Інстытуце Барыс Іванавіч Берагоў, які быў таксама кіраўніком аддзялення і я, як яго намеснік, вялі гэтыя працы з пачатку 1993 году. Усе праекты ў краіне каардынаваліся Інстытутам, а гэта з 1993 года і расійска-беларускія праграмы, якімі я займаўся як намеснік дырэктара, потым як дырэктар Інстытута. Так я апынуўся ў касманаўтыцы, як прыкладны інфарматык. бгу абламейко космонавтика Зразумела, што інстытут не ствараў ні ракет, ні якіх-небудзь іх складнікаў. Гэта рабілі іншыя арганізацыі. Мы займаліся праграмным забеспячэннем для апрацоўкі іфармацыі. Але паколькі галоўным быў менавіта Інстытут тэхнічнай кібернетыкі, можна было ўбачыць усё, што адбываецца ў касмічнай сферы ў краіне. Прапускаючы праз сябе ўсю інфармацыю, я захаваў звесткі і вырашыў напісаць гэтую кнігу, паказаць, што рабілася ў Беларусі, асабліва ў гады незалежнасці. Калі гэтая кніга стала нараджацца ў галаве, я зразумеў, што трэба паказаць касманаўтыку пачынаючы з савецкага часу, бо гэта таксама частка гісторыі Беларусі. Тым больш пра гэта апублікавана шмат артыкулаў як і інстытутам, так і рознымі арганізацыямі. Біяграфіі беларускіх касманаўтаў, навукоўцаў таксама неабходныя, бо без іх дапамогі не з'явілася б тэма касмічных даследаванняў. – Гэта значыць, я так разумею, што ўнікальнасць гэтай кнігі заключаецца ў тым, што гэта першая поўная гісторыя беларускай касманаўтыкі? – Справа ў тым, што ў Беларусі не было кніг, якія б паказвалі касманаўтыку Беларусі. Ёсць розныя разрозненыя артыкулы навукоўцаў і арганізацый па гэтай тэме. Але чалавеку, які цікавіцца, досыць няпроста знайсці які-небудзь значны факт або скласці поўную карціну падзей. Многія кажуць пра тое, што мы шмат чаго робім у космасе, а канкрэтыкі няма. І мне хацелася выказаць дакладныя факты, таму што Беларусь многае рабіла і працягвае рабіць у сферы касмічных даследаванняў. І гэта трэба было ўсё паказаць, бо гэта вынікі нашай краіны. Па іх мяркуюць аб зробленай працы ва ўсім свеце. Гэта паднімае імідж дзяржавы. – З самага пачатку стварэнні суверэннай Беларусі прыярытэтным ва ўсіх сферах дзейнасці, і, вядома ж, у касмічнай, было супрацоўніцтва Беларусі з Расіяй. І пра гэта шмат і дэталёва распавядаецца ў кнізе. Асабліва цікава ўспомніць сумесныя праекты: "Космас - БР", "Космас - СГ", "Космас - НГ". У рамках гэтых праграм была зроблена вялікая колькасць адкрыццяў. Але якія, на Ваш погляд, найважнейшыя і запамінальныя, якія склалі аснову далейшага супрацоўніцтва? DSC_8345+– Супрацоўніцтва з Расіяй важнае для Беларусі. Гэта і зразумела, таму што, па-першае, Расія – гэта адна з найбуйнейшых касмічных дзяржаў, па-другое, у нас сумесны этап гісторыі і з прычыны яго цесныя сувязі, якія былі і ў савецкі час і працягваюцца зараз. Да пачатку сумеснай расійска-беларускай праграмы "Космас - БГ", гэта значыць да канца дзевяностых, мы "варыліся ва ўласным соку", гэта значыць у Беларусь паступалі нейкія дробныя кантракты. Сумесныя праграмы аднавілі гэтыя сувязі з Расіяй. Пасля атрымалі развіццё разнастайныя прыборы, прылады, праграмныя комплексы з выкарыстаннем і ў Расійскай Федэрацыі, у розных арганізацыях у іншых краінах. Як вынік: мы сталі прадаваць сумесныя распрацоўкі. Калі браць нейкія канкрэтныя прыклады, то вельмі цяжка вылучыць асобныя, бо іх стваралася мноства. Гэта прыборы, вырабленыя ў ААТ "Пеленг". А менавіта: разнастайныя прылады для касмадромаў, якія выкарыстоўваюцца ў Расіі, фотакамеры для спадарожнікаў. Таксама варта вылучыць прыборы, якія робіць БДУ і інстытуты Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Беларусь не можа стварыць сваю ракету або касмадром, гэта вельмі выдатковыя рэчы, і такой невялікай дзяржаве яны не трэба. Мы робім розныя прыборы, прылады, сістэмы, якія выкарыстоўваюцца ў касмічных даследаваннях. Вырабляем праграмныя прадукты па апрацоўцы здымкаў зямной паверхні, па стварэнні і абнаўленні лічбавых карт, па рашэнні разнастайных задач, яны таксама шырока выкарыстоўваюцца і ў Беларусі, і ў Расіі. Мы прадаём іх і ў іншыя краіны. Далей мы дайшлі і да стварэння спадарожніка. Гэты сумесны праект з'яўляецца наступным этапам развіцця нашых адносін. – У 2013 годзе ў БДУ быў праведзены конкурс на найлепшы праект касмічнага эксперыменту і імя ўніверсітэцкага спадарожніка "Дашлі ідэю ў космас". Якім чынам прыйшла ідэя рэалізаваць праект з дапамогай студэнтаў? – Найлепшыя ўніверсітэты свету ўжо запусцілі свае ўласныя спадарожнікі. БДУ, як прыналежны да адных з найлепшых, таксама вырашыў рэалізаваць такую праграму. Гэтая думка ўзнікла пасля таго, як у 2012 годзе Беларусь паспяхова запусціла свой спадарожнік дыстанцыйнага зандавання зямлі. Праз год абвясцілі конкурс на імя спадарожніка і на яго насычэнне. Універсітэцкі спадарожнік – гэта нанаспадарожнік невялікага памеру, вагой да 10 кілаграм, таму ўніверсітэтам свету зручна ствараць падобныя рэчы. І зараз мы вядзём працу з Расійскім касмічным агенцтвам, з з расійскімі ўніверсітэтамі, каб стварыць яшчэ адзін такі спадарожнік і запусціць яго. Прыярытэтнае менавіта супрацоўніцтва з Расіяй, бо гэта прасцей і больш зразумела для Беларусі. Зараз БДУ прапаноўваюць дапамогу англійскія, амерыканскія і іншыя кампаніі з усяго свету. Але для ажыццяўлення праграмы патрэбныя немалыя грошы, ды і лепш, калі студэнты самі будуць праектаваць, ствараць. Для іх гэта добры досвед. – У сувязі з тым, што зараз існуе пагроза вычарпання чалавекам карысных выкапняў, стала неабходна ўжыванне дыстанцыйнага зандавання зямлі. Беларусь прыступіла да распрацоўкі тэхналогій напачатку 2000-х гадоў. Якія вынікі ўжо ёсць на сучасным этапе? бгу абламейко космонавтика– Калі гаварыць пра вынікі, то ўжо зараз ёсць прыклады рашэння задач для розных галін народнай гаспадаркі: лясной, сельскай. Кажучы проста, можна вырашыць шматлікія задачы: як рэчка разлілася, як спыніць пажар у лесе. У Беларусі ёсць філіял "БелНДГВІ" "Космааэрагеалогія". У гэтым філіяле займаюцца даследаваннем карысных выкапняў. З дапамогай інфармацыі з космасу гэтая арганізацыя займаецца выяўленнем нафты ў некаторых раёнах Беларусі. Таксама і БДУ шмат робіць для захавання карысных выкапняў. У прыватнасці працуе з "Беларуськаліем". БДУ прагназуе, як не дапусціць абвалаў зямлі, дзе бяспечна будаваць новыя шахты. І ўсё гэта робіцца пры дапамозе інфармацыі, якая паступае з космасу. – Адным з кірункаў другой касмічнай праграмы на 2014–2017 гады з'яўляецца падрыхтоўка спецыялістаў для касмічнай галіны. Студэнты ўжо адправілі ўніверсітэцкі нанаспадарожнік у космас. Якія праекты варта чакаць далей? – Студэнты актыўна ўдзельнічаюць ва ўсіх даследаваннях, у прыватнасці, у рамках спецыяльнасці “радыёфізіка і электроніка”. Яны працуюць па шэрагу кірункаў: стварэнне прыбораў і прылад, праграмнага забеспячэння. Таксама прымаюць розныя здымкі і сігналы з космасу, ствараюць пікаспадарожнікі (спадарожнікі вагой да 2 кілаграмаў). Каманда Ліцэя БДУ сёлета ўпершыню заваявала першае месца ў вышэйшай лізе інавацыйнага адукацыйнага конкурсу "CanSat у Расіі" па запуску пікаспадарожнікаў ў горадзе Дубна. У спаборніцтве ўдзельнічалі больш за 30 універсітэтаў. Гэта, на мой погляд, выдатны вынік. – Як вядома, адбыўся першы выпуск студэнтаў цэнтра аэракасмічнай адукацыі БДУ? Як склаўся іх лёс? Дзе зараз працуюць маладыя спецыялісты? DSC_8389++ – Месца працы спецыялістаў – гэта Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, БДУ, ААТ "Пеленг" і іншыя арганізацыі, якія выкарыстоўваюць касмічную інфармацыю для рашэння вызначаных задач. У шматлікіх міністэрствах ёсць структуры, якія працуюць з касмічнай інфармацыяй. Туды таксама ідуць спецыялісты. Нашы выпускнікі, асабліва радыёфізікі, фізікі, матэматыкі, інфарматыкі, паспяхова працуюць не толькі ў Беларусі, але і ва ўсім свеце. Гэта значыць шматлікія замежныя арганізацыі і ўніверсітэты, прыватныя структуры запрашаюць працаваць у іх беларускіх матэматыкаў і фізікаў. – Вы самі бачылі запуск ракеты-носьбіта "Днепр" на касмадроме "Байканур" і запуск другога беларускага спадарожніка. Якія былі Вашы адчуванні? – Калі ў 2006 годзе я прысутнічаў на запуску ракеты-носьбіта "Днепр", ракета выходзіла з шахты, можна сказаць, з зямлі ўздымалася ў космас. У 2012 годзе ракета знаходзілася "на вачах". Сістэмы запуску ракет былі розныя, але сапраўды дзівіць у абодвух выпадках, як ракета паднімаецца ў паветра. Усплёск полымя, і вось яна пайшла ўверх – гэта незабыўныя адчуванні. Першае, што адчуваецца, – гонар за праробленую працу. На жаль, у 2006 годзе ракета ўзарвалася на вялікай вышыні, таму што рызыка заўсёды ёсць, ад няўдач ніхто не застрахаваны. А ў 2012 годзе запуск быў паспяхова ажыццёўлены, і ракета адправілася ў космас. – Што пажадаеце будучым студэнтам, якія жадаюць паступіць на спецыяльнасці, звязаныя з праграмаваннем, матэматыкай, космасам? – Паступаць у БДУ! Гэта самае лепшае, што можна пажадаць. У БДУ можна атрымаць добрую адукацыю, і менавіта нашы студэнты-матэматыкі, інфарматыкі запатрабаваныя ва ўсім свеце. І перспектывы працы таксама выдатныя: можна працаваць як у Беларусі, так і за мяжой. Гэтая добрая адукацыя, цікавая праца. Я б вельмі рэкамендаваў ісці на гэтыя спецыяльнасці, бо перад студэнтам будзе адчынены ўвесь свет. Фаіна НАКАНЕЧНАЯ Ablameika2

Відэасюжэт пра запуск беларускага спадарожнікак з касмадрома Байканур глядзіце ніжэй стрелкa

 
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *