Летняя практыка: “палявое” хрышчэнне нашых студэнтаў

9 Sep, 2014.

У жыцці кожнага студэнта існуе адмысловы этап навучання – практыка. Як вядома, практычныя вучэнні накіраваны на замацаванне тэорыі і прышчапленне навыкаў даследчай дзейнасці, умення аналізаваць узаемасувязі паміж прыродай і дзейнасцю чалавека. Аднак, акрамя названага, практыка – гэты яшчэ і той залаты час студэнцтва, калі ўпершыню можна адчуць сябе сталым і самастойным. Калі без мамы і таты даводзіцца самому "здабываць ежу", падтрымліваць агонь у агмені, дыхаць ва ўнісон з калектывам намётавага гарадка і, галоўнае, сутыкнуцца з асаблівасцямі будучай працы...  Практыка дае не толькі навыкі, але і досвед працы ў камандзе. Навучальныя планы і праграмы будуюцца па класічным варыянце: спачатку студэнты атрымліваюць тэарэтычныя веды, а затым свае веды яны ўзамацоўваюць у "полі". Такім чынам назіраецца амаль бесперапынны працэс навучання. Наш карэспандэнт вырашыў высветліць, як прайшла выязная летняя практыка ў будучых гісторыкаў, географаў і біёлагаў.   Гістарычны факультэт Сенсацыйную знаходку выявілі студэнты гістарычнага факультэта БДУ падчас летняй практыкі! Будучыя археолагі вялі раскопкі паблізу вёскі Дразды (Стаўбцоўскі р-н, Мінская вобл.) і "дакапаліся" да рарытэтных рэчаў другой паловы III тысячагоддзя да н. э.  практика бгу Навуковыя пошукі студэнтаў-практыкантаў займелі сапраўдны поспех даследчыкаў: знайшліся гліняны чыгун, дзве сякеры – каменны свідраваны і крамянёвы шліфаваны, два нажы, а таксама пучок стрэл, дрэўкі і апярэнні якіх не захаваліся, а толькі наканечнікі.практика бгу Удзельнікі экспедыцыі выказалі здагадку, што, мяркуючы па пахаванні, у гэтым месцы  прадстаўнік культуры шнуравай керамікі. Больш за 4,5 тыс. гадоў таму назад яго цела было спалена, а прах рассыпалі ў яме памерам метр на два. Выкладчык кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін гістфака БДУ Аляксандра Зуева адзначыла, што адразу чыгун выняць з зямлі нельга: "Посуд можа лопнуць. Пачакаем, бо і чыгун, як кажуць, чакаў даследчыкаў некалькі тысяч гадоў". практика бгу Хочацца адзначыць, што ўсе студэнты, якія ўдзельнічалі ў раскопках, атрымалі за практыку вышэйшую адзнаку – 10 балаў. Глядзiце астатнiя фота тут: http://www.bsu.by/ru/main.aspx?guid=388315   Геаграфічны факультэт Геаграфічныя дысцыплін нельга вывучаць толькі ў кабінетах – гэта аксіёма. Базы практык ва ўніверсітэтах існуюць даўно. У 1971–1973 гадах у Валожынскім раёне Мінскай вобласці была пабудавана навучальная геаграфічная станцыя "Заходняя Бярэзіна". Менавіта тут праходзяць практыку студэнты геаграфічнага і біялагічнага факультэтаў БДУ. Гэта своеасаблівы рэсурсавы цэнтр БДУ, які рэалізуе навучальную, навукова-даследчую дзейнасць з выкарыстаннем прыродных аб'ектаў.
Ініцыятарам стварэння гэтай унікальнай геаграфічнай станцыі стаў у тыя гады намеснік дэкана, а пазней дэкан геаграфічнага факультэта (1983–1998) Расціслаў Апанасавіч Жмайдзяк. Акрамя таго, ён прыцягнуў да гэтага працэсу студэнцкія будатрады з ліку географаў.такой была база географов до 1971 Апроч будаўніцтва, студэнты дапамагалі тады яшчэ калгасам, апекаваліся пенсіянерамі, займаліся рачнымі перавозкамі, будаўніцтвам моста і яшчэ вельмі многімі добрымі справамі дапамаглі мясцоваму насельніцтву. Студэнты геаграфічнага факультэта жылі ў намётах, вучыліся і будавалі сваю геаграфічную станцыю… Паколькі Валожынскі край прадстаўлены вялікай разнастайнасцю ландшафтаў, навучальныя палявыя практыкі праводзіліся географамі тут яшчэ да будаўніцтва сучасных карпусоў.
практика бгу Сёння "Заходняя Бярэзіна" ўяўляе сабою цэлы студэнцкі гарадок: спальныя карпусы, клуб, сталовая, навучальныя пакоі, лабараторыі. Аформлены кабінеты метэаралогіі і тапаграфіі, гідраметэаролагі стварылі метэапляцоўку, гідралагічны пост, усталявалі перасоўную метэастанцыю. Геадэзісты пад кіраўніцтвам загадчыка кафедры геадэзіі і картаграфіі Аляксандра Пятровіча Романкевіча з дапамогай сучаснага геадэзічнага абсталявання вымералі дакладныя каардынаты рэпера і кірунак мерыдыяна на тэрыторыі станцыі, а таксама ўсталявалі камень з табліцай каардынат.  практика топографическая бгу А як студэнты замацоўваюць тэарэтычныя веды ў палявых умовах? Яны вывучаюць тут некалькі дысцыплін: геадэзію, метэаралогію, гідралогію, геалогію і геамарфалогію… Грызці граніт навукі будучым географам даводзіцца ў прамым сэнсе гэтага слова. Геадэзісты і тапографы праводзяць тапаграфічныя здымкі і складаюць план мясцовасці, дэшыфруюць аэрафотаздымкі, праводзяць камбінаванне здымкі на фотапланах.практика топографическая бгу Геолагі даследуюць горныя пароды і мінералы, вывучаюць заляганне парод, іх узрост і паходжанне. Гідролагі праводзяць заняткі з прыборамі, фіксуючы хуткасць плыні, глыбіню ракі, аб'ём сцёку вады. Метэаролагі вядуць назіранні за надвор'ем, мікракліматам, складаюць графікі, прагноз надвор'я. Глебазнаўцы вывучаюць глебы па разрэзах, на падставе якіх вычэрчваюць глебавую картасхему. Геамарфолагі вызначаюць памеры і формы ўзгоркаў, паніжэнняў і іх паходжанне. Геабатанікі вывучаюць расліны, даюць ім назвы, вызначаюць тып лесу, сенажаці па пераважных групах раслін. практика биогеографическая бгу Заключным этапам з'яўляецца фізіка- і эканомгеаграфічная практыкі, дзе даецца комплекснае апісанне і ацэнка прыродных умоў і гаспадарчай дзейнасці чалавека на вызначаным участку тэрыторыі. Апроч навучальных палявых практык студэнты геаграфічнага факультэта пасля 2 курса выязджаюць на міжрэгіянальныя практыкі, каб вывучыць прыродныя і эканамічныя комплексы сваёй краіны. Адзначым, студэнты геафака праходзяць таксама педагагічную і вытворчую практыку на профільных прадпрыемствах. Яшчэ больш  фотаздымкаў з жыцця практыкантаў глядзіце тут Біялагічны факультэт У апошнія гады летняя навучальная практыка студэнтаў 2 курса стацыянара біялагічнага факультэта арганізуецца на геастанцыі "Заходняя Бярэзіна".  Для другакурснікаў-вочнікаў, якія праходзяць падрыхтоўку па кірунку "Біятэхналогія", а таксама студэнтаў 3 курса ажыццяўляецца на базе філіяла БДУ "Шчомысліца" з абавязковымі выязнымі экскурсіямі на Мінскае мора і рыбгас "Волма" (Чэрвенскі раён Мінскай вобл.). U4x0Xuv_2X8 Нагадаем, жамчужына Беларусі ДПУ "Нацыянальны парк "Нарачанскі" з'яўляецца комплекснай прыродаахоўнай установай, адной з важных задач якой з'яўляецца арганізацыя і правядзенне навуковых даследаванняў, звязаных з вывучэннем прыродных аб'ектаў і комплексаў, ацэнкай і прагнозам іх стану, распрацоўкай і ўкараненнем навукова абгрунтаваных практычных захадаў па іх захаванні.  Тут функцыянуюць навукова-даследчыя лабараторыі экалогіі ландшафтаў, азёразнаўства, гідраэкалогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Падрабязнасці даведаўся наш карэспандэнт з  гутаркі з доктарам біялагічных навук загадчыкам кафедры агульнай экалогіі і методыкі выкладання біялогіі  біяфака БДУ Васілём Вітальевічам Грычыкам. Гричик Виталий - Васіль Вітальевіч, студэнты гістарычнага факультэта сёлета выявілі сенсацыйнае пахаванне. Мабыць, у сучасным свеце нявывучаных зямных і водных арганізмаў і не засталося… Ці магчымая падобная ўдача ў практыкантаў-біёлагаў? - Безумоўна, магчымая. Напрыклад, летась нашы студэнты выявілі новы від расліны сямейства ўрэчнікавых. (Урэчнікі – расліны-касмапаліты, якія растуць паўсюль у свеце: у стаялых ці павольна бягучых прэсных ці саланаватых вадаёмах, часта ўтвараючы шырокія зараснікі. На 2010 год былі вядомыя 143 віды ўрэчніку. – заўв. аўтара). PotamogetonNatans - Летняя практыка будучых біёлагаў праходзіла не толькі на станцыі "Заходняя Бярэзіна", але і  на навуковай станцыі ў маляўнічых месцах возера Нарач…  А колькі ўсяго будучых біёлагаў прайшло "палявое" хрышчэнне сёлета? - Падкрэслю, паўнавартасныя практычныя заняткі будучых біёлагаў на базе навучальна-навуковага цэнтра "Нарачанская біялагічная станцыя" БДУ праводзіліся яшчэ ў 1980 годзе... У наш час туды выязджаюць нашы гідраэколагі, але  невялікімі групамі, па 10–15 чалавек. Штогод каля 160 студэнтаў біяфака выязджаюць у летнія лагеры. - Асноўная задача практыкантаў – гэта выбар дыпломнай працы? - Не толькі. Адной з асноўных задач "палявых прац"  будучых біёлагаў  з'яўляецца экалагічная адукацыя і асвета. Калі перакласці на побытавую, жыццёвую, мову, то ўтылітарна можна сказаць: біёлаг павінен пазнаваць птушак па галасах. Ці, скажам, як можна зваць сябе прафесіяналам, калі ты не зможаш адрозніць варону ад галкі? А не выходзячы з аўдыторыі, прыродных з'яў не вывучыш. - Колькі дзён даецца для практыкі? -  У наш час  працягласць практычных заняткаў складае 4 тыдні па 6 гадзін працы на дзень. Адзначу, практычныя заняткі могуць быць арганізаваны як на базе кафедраў факультэта, так і за яе межамі. Акрамя таго, базамі практыкі для нашых студэнтаў з'яўляюцца: нацыянальны парк "Прыпяцкі", нацыянальны парк "Белавежская пушча",  Бярэзінскі біясферны запаведнік, а таксама лясгасы і калгасы краіны. Для завочнікаў арганізуюцца заняткі ва ўніверсітэцкім САК "Брыганціна". Першакурснікі праходзяць практыку на базе факультэта, але ў перспектыве спадзяёмся, што і яны таксама будуць выязджаць у Валожынскі раён. практика бгу - Перад пачаткам практыкі студэнты БДУ праходзяць інструктаж па тэхніцы бяспекі? - Абавязкова. Мы распавядаем, як засцерагчы сябе ў лесе ад клябе паводзіць падчас навальніцы, што выкарыстоўваць для правядзення эксперыментальных даследаванняў, пра хімічныя рэактывы, што адносяцца да 1, 2 і 3 класаў небяспекі… - А біёлагі ведаюць нейкі асаблівы спосаб пазбегнуць укусу кляшча? - Па-першае, цяпер шмат супрацьклешчавых рэпелентаў. А па-другое, гэтыя павукападобныя паразіты практычна заўсёды паўзуць угару. Менавіта таму мы раім запраўляць штаны ў шкарпэткі, а кашулю ў штаны. Як вядома, маланка лепшая за гузікі, а спартыўная кофта з капюшонам лепшая за кепку. Кляшчы сядзяць на траве і нізкіх хмызняках у 25–50 см ад зямлі і чакаюць, калі вы іх зачэпіце. Таму падобныя зараснікі, асабліва ў сонечны дзень, трэба абыходзіць. - Васіль Вітальевіч, не магу не спытаць: у апошні час рэспубліканскія СМІ паведамляюць пра злоўленых піранняў у вадаёмах Беларусі.  Гэта што за з'ява: мутацыя на фоне глабальнага пацяплення? - Мне здаецца, гэта проста хуліганства. Камусьці падабаецца выпускаць гэтых драпежнікаў увесну, каб за лета яны падраслі… Нашу зіму рыбы не перанясуць, таму небяспекі не ўяўляюць. Матэрыял падрыхтавала Жанна ВАСАНСКАЯ  
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *