Конкурс «Геаграфія БДУ». Далучайцеся!

7 Oct, 2014.

бгу конкурс география У Беларускім дзяржаўным універсітэце праходзіць інтэлектуальны конкурс «Геаграфія БДУ». На працягу чатырох тыдняў у сацыяльнай сетцы «УКантакце» ў рэжыме анлайн мы будзем назіраць «бітву тытанаў» – напружаную барацьбу «розумаў». Удзельнікам трэба будзе паказаць сваю эрудыцыю ў прапанаваных тэмах: «Мы жыхары Еўропы», «Усходняя культура», «Экзатычны каларыт Афрыкі» і «Там, за акіянам, Амерыка Калумба». Арганізатарам конкурсу выступіла ўпраўленне выхаваўчай работы з моладдзю БДУ. Намеснік начальніка ўпраўлення, мадэратар гэтай гульні, Наталля Раманава адзначыла, што тэматыка конкурсу абумоўленая папулярнасцю беларускай ВНУ ў шматлікіх еўрапейскіх краінах. «Больш за 50 гадоў вядучая ВНУ Беларусі паспяхова навучае замежных грамадзян. За гэты перыяд дыпломы БДУ атрымалі прадстаўнікі практычна ўсіх кантынентаў свету. Штогод у нас вучыцца каля 3 000 замежных студэнтаў. І гэтая лічба расце. Таму хацелася праз наш конкурс падкрэсліць міралюбную палітыку нашай краіны і вялізны ўклад БДУ ў падрыхтоўку замежных спецыялістаў. Сувязі нашы выпускнікі з альма-матар не губляюць!» – дадала Наталля Раманава. Узнагароджанне пераможцаў конкурсу адбудзецца ў канцы кастрычніка. Дадатковая інфармацыя па тэл.: 209 53 12 (Раманава Наталля Сяргееўна). бгу конкурс география  
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *