Мітрапаліт Павел узначаліў Інстытут тэалогіі БДУ

29 Oct, 2014.

митрополит павел бгуМітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Павел стаў рэктарам Інстытута тэалогіі БДУ. Такое рашэнне прынялі на пашыраным пасяджэнні савета Ін­сты­­­­тута тэалогіі імя святых Мяфо­дзія і Кірылы. Раней рэктарам быў ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Філарэт, аднак 22 верасня яго кантракт сконч­ыў­ся. Таму пост прапанавалі міт­ра­паліту Паўлу. Кандыдатуру Патрыяршага Экзарха ўсяе Бе­ларусі ўхваліў Савет Беларускага дзяр­жаўнага ўніверсітэта, і мітрапаліт Павел быў зацверджаны на паса­дзе рэктара Інстытута тэалогіі. b34cd45394a9563d2ab7fbe1c7335d69 Рэктар Белдзяржуніверсітэта Сяргей Абламейка, які браў удзел у пасяджэнні, нагадаў, што міт­ра­паліт Філарэт быў адным з зас­навальнікаў Інстытута тэалогіі і кі­раваў ім больш за 20 гадоў. Дзякуючы ўладыку Філарэту інстытут стаў буйным цэнтрам багаслоў­­с­кай навукі і міжканфесійнага дыялогу. Рэктар БДУ выказаў спа­дзяванне, што мітрапаліт Павел працягне традыцыю супра­цоў­ніцт­ва царквы і дзяржавы ў сферы аду­кацыі і выхавання. Кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Антоній (Даронін) перадаў Інстытуту тэалогіі падарунак мітрапаліта Філарэта – спіс Уладзімірскага абраза Божай Маці. Абраз змеш­чаны ў Кірыла-Мяфодзіеўскую кап­ліцу пры інстытуце. Даведка Мітрапаліт Павел (свецкае імя Георгій Васільевіч Панамароў) нарадзіўся ў 1952 г. у Карагандзе (Казахстан) у сям’і рабочых. Ву­чыўся ў сярэдняй школе. Служыў у Савецкай Арміі. Пасля дэмабі­лі­зацыі праца­ваў шафёрам, слесарам. Вучыўся ў прафтэх­ву­чылішчы, а ў 1973–1976 гг. – у Маскоўскай духоўнай семі­нарыі. У 1980 г. скончыў Маскоўскую духоўную акадэмію са ступенню кандыдата багаслоўя. 8 кастрычніка 2011 г. узведзены ў сан мітрапаліта. Рашэннем Святога Сінода ад 25 снежня 2013 г. прызначаны Мітра­палітам Мінскім і Слуцкім, Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі. Узнагароджаны ордэнамі свя­ціцеля Інакенція Маскоўскага, вялебнага Сергія Раданежскага, дабравернага князя Данііла Мас­­коў­скага і вялебнага Серафіма Са­роўскага (усе II ступені). Мае ўзнагароды Антыахійскай, Іерусалімскай і Амерыканскай пра­васлаўных цэркваў. Паводле інфармацыі Беларускай праваслаўнай царквы
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *