“Шмуцтытул”, “Дума БДУ” ды “Кветкавыя ветразі”: каманды БДУ паўдзельнічалі ў эрудыт-турніры, прысвечанаму М. Ю. Лермантаву

28 Nov, 2014.

lermontov "Шмуцтытул", "Дума БДУ"  "Кветкавыя ветразі"наканечная бгу

19 лістапада на базе Фундаментальнай бібліятэкі БДУ адбыўся эрудыт-турнір, прысвечаны 200-годдзю вялікага рускага паэта М. Ю. Лермантава.

У эрудыт-турніры “Герай свайго часу, або Ці ведаеце вы Лермантава” прынялі ўдзел тры каманды. Каманда студэнтаў філалагічнага факультэта “Шмуцтытул” (044), каманда студэнтаў юрыдычнага факультэта і Інстытута журналістыкі “Дума БДУ” (15) і каманда студэнтаў, у якую ўвайшлі самыя актыўныя ўдзельнікі клуба аматараў мастацкага слова “КЛУмБа” “Кветкавыя ветразі” (46).

044

lermontov "Шмуцтытул", "Дума БДУ"  "Кветкавыя ветразі"наканечная бгу

"Шмуцтытул", "Дума БДУ" ды "Кветкавыя ветразі" наканечная бгу лермонтов

У студэнцкай чытальнай зале, дзе праходзіў турнір, сабраліся тыя, хто любіць літаратуру, паэзію, піша вершы ці спрабуе сябе ў прозе. (2145)

” Есть сила благодатная в созвучье слов живых” – так называўся першы конкурс сярод каманд на найлепшае чытанне вершаў М. Ю. Лермантава. Пераможцам у гэтым конкурсе стаў студэнт ваеннага факультэта Канстанцін Каштанаў, які здолеў перадаць сваім выразным і вельмі натхнёным чытаннем верша “Прарок” усю глыбіню думкі аўтара пра трагічны лёс паэта. (2154)

Ахвотнікаў бліснуць сваімі ведамі, эрудыцыяй, кемлівасцю і знаходлівасцю ацэньвала кампетэнтнае журы: Казакова Ірына Валер’еўна, доктар філалагічных навук, прафесар, Кузьмінова Алеся Юр’еўна – старшы выкладчык кафедры тэлебачання і радыёвяшчання Інстытута журналістыкі і Лапо Пётр Міхайлавіч, дырэктар Фундаментальнай бібліятэкі БДУ. (48)

лапо казакова"Шмуцтытул", "Дума БДУ" ды "Кветкавыя ветразі" наканечная бгу лермонтов

Удзельнікам гульні было прапанавана 5 тэматычных блокаў літаратурнай віктарыны. У першым блоку – ” Он был рожден для счастья, для надежд и вдохновений мирных!” прапанавалася адказаць на пытанні, звязаныя з гадамі вучобы і пачаткам творчай біяграфіі паэта. На першым этапе змаганне каманд ішло на роўных.

Другі блок пытанняў “Два геніі, два сучаснікі” дазволіў правесці паралелі ў лёсе і творчасці класікаў рускай літаратуры. Студэнтам прапанавалася вызначыць, якія з вядомых афарызмаў і чатырохрадкоўяў належаць А. С. Пушкіну, а якія М. Ю. Лермантаву, успомніць асаблівасці стылю і паэтычнага складу паэтаў. На гэтым этапе наперад вырвалася каманда “Кветкавыя ветразі”, і, невыпадкова, бо ў іх каманду ўвайшлі тыя, хто перамог у паэтычным конкурсе “Славянскі калейдаскоп”. (2185)

Трэці блок “Музыка майго сэрца” дазволіў студэнтам больш даведацца яшчэ пра адну здольнасць паэта – музычную. Міхаіл Юр’евіч іграў на некалькіх музычных інструментах, спяваў, складаў музыку на ўласныя вершы. Дзеці з задавальненнем праслухалі песні, рамансы на словы паэта і паспрабавалі вызначыць, хто іх выканаў. А ў працяг тэмы “М. Ю. Лермантаў і музыка” прагучалі рамансы ў выкананні студэнтаў БДУ. Раманс “Анёл” выканаў студэнт эканамічнага факультэта Улад Макарэвіч, (2181) а студэнты
юрыдычнага факультэта Вольга Шабека (2197) і Крысціна Аляксенка (2186) падарылі ўдзельнікам вечара рамансы на словы сучасных аўтараў.

Адказваючы на пытанні чацвёртага блока віктарыны “Вобраз паэта”, удзельнікі вечара нацешыліся не толькі прыгажосцю і вытанчанасцю паэтычнага стылю паэта, але і даведаліся, што Міхаіл Юр’евіч Лермантаў мог бы стаць вялікім мастаком – такая вялікая была яго мастацкая здольнасць! Сярод маляўнічай спадчыны Лермантава – 13 карцін алеем, 51 акварэль і каля 500 малюнкаў. Рэпрадукцыі карцін і малюнкаў паэта былі прадстаўлены ў відэасюжэтах.

"Шмуцтытул", "Дума БДУ" ды "Кветкавыя ветразі" наканечная бгу лермонтов

У заключным блоку літаратурнай віктарыны – ” К нам Лермонтов сходит, презрев времена ….” удзельнікі віктарыны назвалі памятныя і культурныя аб’екты, якія носяць імя вялікага паэта. Яны ўспомнілі, што і ў сталіцы Беларусі ёсць вуліца М. Ю. Лермантава,.

Дзве гадзіны праляцелі вельмі хутка, і, як адзначыла член журы І. В. Казакова, атрымалася сапраўднае літаратурнае свята, у якім студэнты не толькі паказалі свае веды, прадэманстравалі шматграннасць асобы паэта, але і адкрылі для сябе некаторыя невядомыя старонкі М. Ю. Лермантава – “генія загадкавага лёсу” . (2230)

Напрыканцы вечара прагучалі эсэ на тэму: “А ці патрэбная нашым сучаснікам класіка, ці Што для нас М. Ю. Лермантаў сёння”. Пераможцам у гэтым конкурсе стала студэнтка 4 курса Інстытута журналістыкі Фаіна Наканечная. (2249)

"Шмуцтытул", "Дума БДУ" ды "Кветкавыя ветразі" наканечная бгу лермонтов

З роляй вядцчых турніру выдатна справіліся Кірыла Тондзель (факультэт міжнародных адносін, 2 курс) і Марыя Дуднік (філалагічны факультэт, 2 курс) (40), якія цытавалі геніяльныя радкі паэта, дапаўнялі адказы ўдзельнікаў, падбадзёрвалі гульцоў.

Найлепшымі прызамі для ўдзельнікаў турніру, вядома ж, сталі кнігі класіка. Тым больш што ўсе, хто сабраўся, былі аднадушныя ў тым, што несмяротныя творы Лермантава і сёння дастаўляюць нам мастацкую асалоду, прымушаюць задумацца пра сэнс жыцця, пра сваё прызначэнне, пра каханне.

Супрацоўнікі аддзела гуманітарна-асветніцкай працы і папулярызацыі кніжных помнікаў дзякуюць усім, хто адважна ваяваў у літаратурнай баталіі за званне найлепшага знаўцы творчасці М. Ю. Лермантава і хто, як і бібліятэкары, упэўнены, што класікі – гэта вечныя сучаснікі!

“Нет, нет, – мой дух бессмертен силой, Мой гений веки пролетит; И эти ветви над могилой Певца-страдальца освятит…”

Фаіна НАКАНЕЧНАЯ

"Шмуцтытул", "Дума БДУ" ды "Кветкавыя ветразі" наканечная бгу лермонтов

print

Вам таксама можа спадабацца: