Дзень беларускай навукі разгортваецца ў БДУ (+відэа)

28 Jan, 2015, усяго праглядаў: 702.

делегация с наградами

Дэлегацыя БДУ з узнагародамі Х Пецярбургскага тэхнічнага кірмашу

Апошняя нядзеля студзеня ўжо даўно стала святочнай для беларускіх навукоўцаў. У гэты час яны адзначаюць сваё прафесійнае свята – Дзень беларускай навукі. З дапамогай сучасных навуковых дасягненняў наша краіна мае магчымасць выйсці на прынцыпова новы ўзровень рашэння маштабных задач, якія стаяць перад грамадствам. У цяперашні час сур’ёз­ная навуковая работа праводзіцца ва ўсіх беларускіх ВНУ, у лабараторыях вядучых прамысловых прад­прыемстваў і навуковых цэнт­раў, у буйных медыцынскіх установах. Арганізацыю і каардынацыю фундаментальных і прыкладных навуковых даследаванняў і распрацовак па найважнейшых напрамках прыродазнаўчых, тэхнічных, гума­нітарных, сацыяльных навук і мас­тацтваў ажыццяўляе Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, заснаваная ў 1928 годзе. Плённая праца і высокая ква­ліфікацыя беларускіх навукоўцаў ат­ры­­малі шырокае прызнанне ва ўсім свеце. На міжнародным уз­роўні таксама прызнана, што Бе­ларусь валодае велізарным інтэ­лек­туальным патэнцыялам. Гэта з’яўляецца прадметам законнага гонару рэспублікі і закладам паспяховага развіцця беларускай навукі ў будучыні. Важкі ўнёсак у павелічэнне навуковага патэнцыялу нашай краіны робіць Беларускі дзяржаўны ўні­версітэт. Паводле рэйтынгу ВНУ СНД «Эксперт РА», БДУ ўпэўнена займае другую пазіцыю пасля МДУ і адзіны ў Беларусі аднесены да групы ВНУ з вельмі высокім узроўнем пад­рыхтоўкі выпускнікоў. Значны аўтарытэт наш універсітэт займеў яшчэ з канца пяцідзясятых гадоў мінулага стагоддзя, калі, адна­віў­шы сваю дзейнасць пасля ваеннага ліхалецця, увайшоў у склад 25 найлепшых ВНУ СССР. Развіццё вышэйшай адукацыі ў краіне, развіццё навукі з’яўляецца надзённай неабходнасцю ў наш час. Калі ўважлівей прасачыць этапы сучаснай эвалюцыі эканамічна найбольш магутных краін, то вы­явім, што ў кожнай з іх былі сканструяваны і рэалізаваны стратэ­гіч­ныя дактрыны ў галіне адукацыі. А імклівы пасляваенны ўздым Японіі і Паўднёвай Карэі шмат у чым забяспечаны канцэнтраваннем рэсур­саў у адукацыі. Толькі развіццё навукі і яе рэалізацыя шляхам стварэння высокаэфек­тыўнай нацыянальнай інавацыйнай сферы дазваляе вытрымліваць сучасны ўзровень жорсткай рынкавай канкурэнцыі і гарантаваць у выніку суверэнітэт краіны. У гэтых адносінах нашаму ўніверсітэту адведзена роля вядучай ВНУ ў сістэме вышэйшай адукацыі Беларусі. Дзяржава ак­тыўна падтрымлівае і заахвочвае навуковую дзейнасць у БДУ. У сценах універсітэта засяроджаны магутны навукова-адукацыйна-вы­творчы комплекс. Гэта і «класічны» складнік універсітэта – факультэты і асобныя кафедры; і навукова-даследчыя інстытуты і цэнтры; і навукова-вытворчыя прадпрыемствы. Ва ўніверсітэце ёсць магчымасць рэалізацыі паўнавартаснага інавацыйнага ланцужка – «ад ідэі да серыйнага выпуску прадукцыі». Калі разглядаць універсітэт як сучасны навукова-інавацыйны цэнтр, то вядучае месца пры такім падыходзе належыць навуковай дзейнасці. Усяго ў 2014 годзе ў БДУ ў адпаведнасці з планам навукова-даследчай працы (НДР), выкананай па прыярытэтных кі­рунках фундаментальных і прык­ладных даследаванняў Рэспублікі Беларусь, было прынята да выканання 1745 тэм НДР. Пры вы­ка­нанні навуковых прац задзейнічана больш за 95 % прафесарска-выкладчыцкага складу, дактаран­таў, аспірантаў і магістрантаў уні­версітэта. Увесь час расце колькасць студэнтаў, якіх прывабліва­юць навуковыя даследаванні. Іх лік дасягнуў 8500 чалавек. Навукова-даследчая дзейнасць дае прадукт, які яшчэ неабходна рэ­алізаваць на рынку. У гэтым важным кірункам інавацыйнай дзей­насці становіцца камерцыялізацыя вынікаў навуковых пошукаў. Ле­тась з гэтай мэтай у Галоўным уп­раўленні навукі БДУ ў аддзеле суправаджэння інавацыйнай дзей­насці і аховы інтэлектуальнай улас­насці была арганізавана пра­ца на электронных гандлёвых пля­цоў­ках як Беларусі, так і Расіі. Цяпер шляхам удзелу ў працэдурах закупак універсітэцкія навуковыя ра­с­працоўкі могуць быць прапанаваны ў любым рэгіёне Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі. З камерцыйнага пункта гледжання такі падыход стаў вельмі прадук­тыў­ным – на сёння заключана кан­трак­таў на суму 15 305 млн руб. Праводзіцца пастаянны маніто­рынг электронных гандлёвых пляцовак РБ і РФ з мэтай удзелу ў аўкцыёнах. Такім чынам, зробле­ны вельмі істотны крок па камерцыя­лізацыі навукова-тэх­ніч­най пра­­­дук­цыі БДУ.03.31.2014 Питер награды 2014 Ужо традыцыйнымі становяцца чарговыя поспехі нашых распра­цоўшчыкаў навукова-тэхнічнай пра­­­­дукцыі на прадстаўнічых ра­сій­скіх выста­вачных форумах. Дэ­легацыя БДУ брала ўдзел у працы XX Міжна­роднай выставы-кангрэса «Высо­кія тэх­на­логіі. Інавацыі. Інвес­ты­цыі» (HI-TECH’2014) у рамках Пецярбургскага тэхнічнага кірма­шу. Па выніках праведзенага конкурсу нашы праекты атрымалі ўзнага­роды: 1 спецыяльны прыз, 6 залатых і 13 сярэбраных медалёў, а таксама 2 дыпломы. 2014 год стаў за апошняе дзе­ся­ці­годдзе рэкордным у плане аба­рон доктарскіх дысертацый. Усяго супрацоўнікамі ўніверсітэта іх было абаронена адзінаццаць. Усё гэта буйныя абагульненні сучасных навуковых кірункаў раз­віц­ця ў фізіцы, філалогіі, гісторыі і інш. Паспяховая праца супрацоў­нікаў універсітэта ў галіне пры­родазнаўчых навук на высокім уз­роўні магчымая толькі пры наяў­насці дзейснага парку дарагога спецыяльнага абсталявання. У наш час яно засяроджана ў чатырох цэнтрах калектыўнага карыстання (ЦКК). Штогод на падтрымку ЦКК і закупкі ўнікальнага навуковага абсталявання Мініс­тэр­ства адукацыі вылучае ўніверсітэту досыць вялікія сумы грошай. Летась міністэрствам было вылучана і рэалізавана ўніверсітэтам больш за 14 млрд руб. З гэтай сумы больш за 8 млрд руб. пайшло на падтрымку дзейнасці ЦКК «Бія­аналіз» біялагічнага факультэта.
ЦКП "Биоанализ"

Камплект храмата-мас-спектраметрычнага абсталявання для ідэнтыфікацыі, колькаснага вызначэння і структурнага аналізу прыродных і сінтэтычных злучэнняў

Рамкі артыкула дазваляюць толькі тэзісна апісаць найбольш буйныя падзеі з навуковага жыцця ўніверсітэта за мінулы год. У нас працуюць тысячы неабыякавых, творчых, высокакваліфікаваных супрацоўнікаў, і кожны з іх увесь час уносіць важкі ўклад у агуль­наўніверсітэцкую скарбонку навуковых пошукаў. Таму ў свята Дня беларускай навукі ад душы віншуем усіх супрацоўнікаў нашай вядучай ВНУ краіны, усіх калегаў нашай краіны, якія абралі галоўным кірункам свайго жыццёвага шляху навуковую працу. Жадаем усім вам цікавых ідэй, энергіі ў іх ажыц­цяўленні, здароўя і дастатковага фінансавання для ўваса­блення творчых задум. Мікалай КАСЦЮК,  намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення навукі
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *