Ідэальны куратар для першакурснікаў: наватарскі метад Надзеі Ельсуковай

25 Mar, 2015.

ельсукова надежда Пра Надзею Ельсукову, старшага выкладчыка кафедры тэорыі і практыкі перакладу факультэта сацыякультурных камунікацый, можна з упэўненасцю сказаць, што яна цудоўны куратар. Асабліва для студэнтаў першага курса, якія нядаўна пакінулі бацькоў і яшчэ не зусім адаптаваліся ў сталіцы. Надзея Андрэеўна гэта вельмі добра разумее і таму заўсёды ўсталёўвае зваротную сувязь з роднымі студэнтаў, інфармуючы іх пра поспехі нашчадкаў. Ад сваіх падапечных яна патрабуе стопрацэнтнага наведвання заняткаў. Калі нехта павольна засвойвае новы матэрыял, то яна не супраць разам з іншымі, больш кемлівымі студэнтамі, дапамагчы яму. Надзея Ельсукова як куратар не толькі арганізоўвае мерапрыемствы, звязаныя з асноўным заняткам любога студэнта – вучобай, але і не пакідае без увагі іх вольны час. Часта выязджае з імі на прыроду,  праводзiць культурна-масавыя мерапрыемствы па-за межамі БДУ, удзельнічае ў факультэцкіх «капус­ніках», а таксама ў спар­тыўных мерапрыемствах факультэта «За здаровы лад жыцця». Дапамагае ладзіць такое цікавае мерапрыемства, як «Тэатральны куфар». Яна персанальна курыруе замежных студэнтаў. Займацца куратарскай працай Надзея Андрэеўна пачала адразу пасля таго, як у 2007 г. стала выкладаць практычную фанетыку і практыку вуснага маўлення для будучых лінгвістаў-пераклад­чыкаў на факультэце. Да гэтага часу яна паспела закончыць аддзяленне сучасных замежных моў факуль­тэта міжнародных адносін БДУ і ўжо мела вопыт перакладчыцкай дзейнасці. Паглыбляючыся ў патрэбы і жыццё сваіх сту­дэнтаў, яна пачала заўважаць, што ім таксама вельмі важна, каб набытыя веды былі пацверджаны практыкай. Таму Надзея Ельсукова стварыла на кафедры тэорыі і практыкі перакладу валанцёрскі рух спартыўнага і культурна-ма­са­вага кірунку. Усё пачалося з таго, што Надзея Андрэеўна разам са сваімі талена­вітымі студэнтамі-перакладчыкамі патрапіла ў 2009 г. на чэмпіянат свету па грэблі, які праходзіў у Брэсце. Са сваёй місіяй спар­тыўных перакладчыкаў хлопцы і дзяўчаты справіліся цудоўна. На наступнае спартыўнае мерапрыемства такога сусветнага ўзроўню студэнты кафедры тэорыі і практыкі перакладу паехалі ўжо большым складам. Калі спачатку гэта было ўсяго 10, 20 студэнтаў, то на гэты раз – 60... А апошнім часам колькасць валанцёраў з гуманітарнага факультэта дасяг­нула  90–100 чалавек. Хтосьці заахвочваўся працаваць на акрэдытацыях, іншыя дапа­магалі ў прэс-цэнтры, а былі і такія, якія згаджаліся сустракаць замежных гасцей у аэрапорце. Не так даўно на спартыўныя мерапрыемствы Надзея Андрэеўна пачала браць нават будучых дызайнераў. Студэнты-дызайнеры не толькі працуюць валанцёрамі, але і паралельна рыхтуюць курсавыя працы рэкламнага напрамку. Такім чынам, атрымліваюць падвоеную карысць, бо тэорыя правяраецца практыкай. «Наогул, ужо з першых нашых валанцёрскіх праектаў, я зразумела, што лепш выхоўваць сту­дэн­таў, якія мне давераны, у справе, – расказвае Надзея Ельсукова. – Хоць часам прыходзіцца тлумачыць ім, што валанцёрства – гэта камандная праца, і думаць толькі пра сябе і свой дабрабыт непрымальна: калі прайграе ўся каманда, то прайграе і кожны асобна. На жаль, многія маладыя людзі пра гэта чуюць упершыню». Надзея Андрэеўна магла неаднойчы назіраць, як адзін і той жа студэнт, які нічым не вылучаўся ў аўдыторыі падчас заняткаў, станавіўся зусім іншым у працоўным асяроддзі. У гэтым выпадку ў яго спра­цоўвала жаданне вы­лу­чыц­ца, абысці адна­курснікаў, бо ён іх ужо ўспрымў не як сяброў, а, хутчэй, як канку­рэнтаў. Вось і пры­ходзілася ёй неаднаразова тлумачыць, што такое камандны дух, плячо сябра, які не па­кіне ў бядзе, і што лідарскія якасці, якія штурхаюць на асабістыя пера­могі, у гэтым выпадку павінны быць не на першым месцы. Яе размовы далі свой плён. На сёння Надзея Ельсукова як кіраўнік валанцёрскага руху мае падзячныя лісты Беларускай фе­дэрацыі біятлона, Беларускай федэрацыі бокса, Нацыянальнага алімпійскага камітэта РБ, Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі, Федэрацыі хакея Бела­русі і іншых. ельсукова надеждаЯна ўзнагароджана ажно 7 грама­тамі БДУ за выхаваў­чую працу са студэнтамі. Не абышло ўвагай Надзею Андрэеўну і Міністэрства адукацыі нашай краіны. Надзея Ельсукова атрымала грамату з рук самога міністра адукацыі адразу пасля чэмпіянату свету па хакеі, які праходзіў у мінулым годзе ў Мінску. Валанцёрскі рух Надзеі Ельсуковай многія расцэньваюць як інавацыйны метад арганізацыі куратарскай дзейнасці. Можа, таму яе праца заўважная на факультэ­це. Да яе слоў і поглядаў прыслу­хоўваюцца. Сёння Надзея Ельсу­кова – член савета куратараў факуль­тэта сацыякультурных ка­му­ні­кацый. На кафедры тэорыі і прак­­тыкі перакладу таксама з павагай ставяцца да яе перак­лад­чыцка-валан­цёрскай дзейнасці ра­зам са сту­дэнтамі на спартыўных спа­борніцт­вах сусветнага маштабу. Таму Надзея Ельсукова выконвае на кафедры да ўсяго іншага яшчэ і абавязкі намесніка загадчыка па выхаваўчай працы. Ганна ЛАГУН P.S. Пра ініцыятыўных курата­раў студэнцкіх груп рэдакцыя плануе пісаць і далей. Дасылайце свае прапановы! e-mail: gazeta.bsu.by ельсукова надежда
print

Вам таксама можа спадабацца:

Адзін каментар

  1. Николай says:

    Очень красивая женщина.

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *