Спартыўныя дасягненнi выхаванцаў БДУ

31 Mar, 2015.

баскетбол бгу Кафедра фізічнага выхавання і спорту, спартыўны клуб праводзяць вялікую працу па прыцягненні студэнтаў да рэгулярных заняткаў фізічнай культурай і ўдзелу ў спартыўных мерапрыемствах. Навучальна­-трэніравальны працэс праводзіцца ў групах спартыў­нага ўдасканалення па 30 відах спорту, у якіх займаюцца больш за 1500 студэнтаў. У фінальных спа­борніцтвах круглагадовай студэн­цкай спартакіяды БДУ па 20 відах спорту прымаюць удзел звыш 3500 студэнтаў. У спаборніцтвах Рэспуб­ліканскай універсіяды каманды БДУ выступаюць у 37 відах праграмы. Студэнты БДУ, члены нацыяналь­ных каманд, паспяхова прад­стаў­ляюць краіну на спаборніцтвах сусветных універсіяд, чэмпіянатах Еўро­пы, свету і Алімпійскіх гульнях. За 2012–2014 гг. студэнтамі ўні­вер­сітэта заваявана на чэм­піянатах све­ту, Еўропы, Сусветнай універ­сiядзе, Алімпійскіх і Паралім­пійскіх гульнях 37 медалёў, з іх 17 залатых, 12 сярэбраных і 8 бронзавых. За апошнія гады ва ўніверсітэце падрыхтаваныя: – 1 заслужаны майстар спорту; – 4 майстры спорту міжнарод­нага класа; – 36 майстроў спорту і 34 кандыдаты ў майстры спорту. Ва ўніверсітэце створаныя валейбольныя каманды «БАТЭ–БДУ» і «БДУ–Мінская вобласць», а таксама футбольныя (мужчынская і жаночая) «Зорка БДУ», якія прымаюць удзел у чэмпіянатах Бела­русі і міжнародных спаборніцтвах. У лістападзе 2013 г. каманда БДУ дэбютавала ў Міжнароднай студэнцкай баскетбольнай лізе (МСБЛ), а з 2014 года гуляе ў вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі па баскетболе, дзе ўваходзіць у шасцёрку найлепшых каманд. Асноўныя спартыўныя вынікі зборных каманд БДУ за 2014 г.: Зборная БДУ заняла 1 месца на спаборніцтвах Рэспубліканскай уні­­версіяды па спартыўным ары­ен­та­ванні. У складзе каманды: Літвін Аляксей і Мелехавец Павел – фізічны факультэт; Пестава Кацярына – ФМА; Рудакоўская Ганна – ФПМІ; Цвірбут Юлія і Вадзеннікова Людміла – ММФ; Лешчанка Аляксандр – геаграфічны факультэт. Трэнер – старшы выкладчык КФВС Сяргей Астраўлянчык. Зборная БДУ заняла 1 месца на спаборніцтвах Рэспубліканскай універсіяды па спартыўнай аэро­біцы. У складзе каманды: Дара­селія Дыяна – ФФСН; Кузьміч Ганна – ФСК; Сакалова Агнета і Чакулаева Юлія – ФМА; Верамей Анастасія – ФПМІ; Жук Ірына – ДІКСТ; Клімковіч Вольга – экана­мічны факультэт; Сядзькова Ірына і Саід Руслан – фізічны факультэт; Варановіч Сафія і Дмітрачэнка Алеся – аспіранткі БДУ. Трэнер – старшы выкладчык КФВС Валян­ціна Сяўбо. Зборная БДУ заняла 1 месца на спаборніцтвах Рэспубліканскай універсіяды па гіравым спорце. На чэмпіянаце Еўропы па пла­ванні сярод юніёраў у Дордрэхце (Нідэрланды) студэнт механіка-матэматычнага факультэта Стані­с­лаў Паздзееў заваяваў залаты медаль у спаборніцтвах па плаванні на дыстанцыі 50 м брасам. На  чэмпіянаце Еўропы па вод-ных відах спорту ў Берліне (Гер­манія) студэнт эканамічнага факультэта Яўген Цуркін упершыню за апошнія 15 гадоў заваяваў залаты медаль у спаборніцтвах па пла­ванні на 50 м батэрфляем. На чэмпіянаце Еўропы па пла­ванні сярод інвалідаў у Эйндховене (Нідэрланды) студэнт юрыдычнага факультэта Ігар Бокій заваяваў 2 залатыя медалі ў плаванні на 50 і 100 м вольным стылем. Кіраўніцтва БДУ клапоціцца пра развіццё фізкультуры і спорту. Асноўнай базай па падрыхтоўцы зборных каманд БДУ да спабор­ніцтваў з’яўляецца сучасны наву­чальна-спартыўны комплекс «Уні­вер­сітэцкі». У яго ўваходзіць стадыён з бегавымі дарожкамі, 2 спартыўныя пляцоўкі (баскетбол, тэніс), сектар для скачкоў у даў­жыню. Акрамя таго маюцца гульнявая і трэнажорная зала, залы для барацьбы і па цяжкай атлетыцы, а таксама басейн з саўнамі. Аляксей КАМІНСКІ, дырэктар спартыўнага клуба БДУ
print

Вам таксама можа спадабацца:

Дадаць каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны. Абавязковыя палі пазначаны *